Робаты наступаюць – але нам усё яшчэ патрэбен чалавечы досвед на працоўных месцах
Што за час каб быць чалавекам: амаль дня не праходзіць без новага папярэджання, што машыны ўкрадуць нашыя працоўныя месцы. Чарговыя навіны, звязаныя з робатамі з’явіліся калі Джордж Осбарн , міністр фінансаў Аб’днанага Каралеўства, аб’явіць, як сказаліся тэсты з грузавікамі без вадзіцеляў на ягоным бюджэце.
Міравы Эканамічны Форум сведчыць, што больш за 7 мільёнаў працоўных мест знаходзяцца ў небяспецы ад тэхналагічных дасягненняў буйнейшых краін свету ў наступныя 5 год. Галоўны эканаміст Банка Англіі, Эндзі Халдэйн яшчэ больш азмрочвае, і папярэджвае, што пад пагрозай страты працы ў эпоху робатаў знаходзіцць 15 мільёнаў працоўных месцаў у адной толькі Велікай Брытаніі.
Відавочна, что гэта не час для самазаспакаення. Мы ўжо жывем у эпоху аўтаматычных сэрвісаў. Банк RBS толькі што прадставілі “Luvo” — палепшаны штучны інтэлект, які спрабуе абслугоўваць запросы кліентаў на месцах. Яшчэ адзін прыклад прыйшоў са сферы фінансавых паслуг, дзе робат-кансультант з’яўляецца каб дапамагчы людзям укласці грошы.
Але, як чалавек знаёмы са словамі “неапазнаны аб’ект у багажным аддзеле”, магу сказаць, што гэтыя машыны далёка не гатовыя ісці ў адзіночку. І калі мы не можам давяраць робатам нашы бакалейныя тавары, як кліенты банка змогуць даверыць ім зберажэнні за ўсё жыццё?
Праўда ў тым, што негледзячы на ўсе змрочныя прадкзанні, што пасрэднікаў заменяць, ёсць шмат прыкладаў, калі на процоўных месцах шукаюць і маюць патрэбу менавіта ў чалавечым дотыке.
Возьмем перакладчыкаў. Канешне, праграмы кшталту Google Translate выдатна падыходзяць, каб скласці паштоўку знаёмаму, ці перакласці дзіўнае незнаёмае слова. Але што здараецца, калі вы спрабуецце перакласці нешта істотнае? Як доказ гэтага, Малінда Кэтлін Рыз стала інтэрнэт-сенсацыяй, калі правяла словы некаторых песен праз некалькі моў з дапамогай Google Translate, а потым зноў пераклала іх на англійскую і запісала, што атрымалася. Хіт Дзіснэя “Let it go” становіцца “Give Up”. У песне Адэль “Hello”, радок Hello from the other side мудрагеліста пераўтвараецца ў “Welcome to the party”.
Вядома, цяжка ўявіць, як каму-небудзь на працы спатрэбіцца праходзіць такія лінгвістычныя кругі. Але вясёлыя пародыі Рыз дазваляюць уявіць, якія нюансы і фразеалагізмы страціць свет, калі ўсю працу на сябе вазьмуць машыны.
З міра аўтамабілябудаўніцтва, найбуйнейшага ў свеце карыстальніка індустрыяльных робатаў, прыходзяць такія ж абнадзейлівыя весткі. Так, Мэрсэдэс-Бэнц змянілі сваё меркаванне і заменяць некаторых канвеерных робатаў на больш здольных людзей. Відаць, апараты не могуць зладзіць з вялікай колькасцю опцый налады, якія даступныя ў седанах S-класа. Падыйшлі гнуткія людзі, якія могуць адаптавацца: ім не патрэбны дні, каб перапрагамаваць і яны могуць выбраць адзін з варыятнаў попельніц.
З іншага боку, некаторыя кампаніі знаходзяць, калі супрацоўнічаюць з новымі разбуральнікамі, ці гэта машына ці камп’ютар, што з’явяцца некаторыя перавагі. У іншым пасрэдніцкім сектары, падборы персаналу, рэкрутарская кампанія Hays асцерагаецца горшага, чым LinkedIn, сацыяльнай сеткі прафесіяналаў, якая захапіла свет. Выканаўчы дырэктар Hays Алістэр Кокс успамінае: “Чатыры, пяць год назад людзі казалі мне: “Скончыўся ваш час, бо з’явілася LinkedIn і ўсе будуць шукаць супрацоўнікаў там”. Вяртаемся ў цяперашні час, і ў Hays зараз мае партнёрскія адносіны з LinkedIn на атрыманне дадзеных сеткі, і дапамагае ёй павялічыць колькасць патэнцыйных кандыдатаў.
“Некаторыя рэчы могуць выглядаць пагрозліва і страшна. Але ведаеце што? Лепей працаваць з імі і выкарыстоўваць іх – і такім чынам, па меншай меры навучыцца выратоўвацца, і, магчыма, нават навучыцца выкарыстоўваць іх сабе на карысць”, кажа Кокс.
Але гэта не заўсёды працуе так добра. У рознічным гандлі, узрост IT і новыя спосабы пакупкі рэчаў прывялі да скону магазін пракату фільмаў Blockbuster і затым кніжную краму Borders.Таксама, вядома, у апошні час было трохі панікі ў рэдакцыях газет пасля таго, як Independent абвясцілі, што ў хуткім часе спыняць друк.
Пакуль бізнэс шукае шляхі, як выжыць і квітнець ва ўмовах апошняй індустрыяльнай рэвалюцыі, што робіць урад?
На шмат болей, кажа адзін з лідэраў партыі лейбарыстаў, Том Уотсан. Ён жадае, каб Осбарн стварыў Каралеўскую камісію па робатах. У сваім лісце ў Guardian на прошлым тыдні, Уотсан сцвярджае, што урад павінен даследваць, як пераўтварыць хуткі тэхналагічны прагрэс нам на карысць. “Пытанне, якое паўстае перад намі, як перад нацыяй, гэта як зрабіць тэхналагічныя змены нашым саюзнікам, а не ворагам? Мы не можам пакінуць гэта на волю лёсу”, пісаў ён.
І ён мае рацыю. Калі мы маем грузавікі, што едуць самі, што будуць рабіць вадзіцелі? І што больш важна: хто будзе праграмаваць робатаў-вадзіцеляў?
Урад мае свой план прадуктыўнасці. Але міністрам трэба супакоіць вялікую колькасць работнікаў тым, што паляпшэнні ў нашай эканоміцы не будуць адбывацца за кошт іх працоўных месцаў.
Гэты план прадуктыўнасці ўжо быў ракрытыкаваны камітэтам бізнэсу, інавацый і навыкаў за тое, што ў ім не хапае арыгінальных ідэй таго, як Велікабрытанія можа дагнаць эканомікі іншых краін. Урад можа прыцягнуць і далейшую крытыку, калі не будзе шукаць спосабаў каб не адставаць ад машын.
З найбольш відавочнымі наступствамі сустрэнецца адукацыя. Але справа не толькі ў часта цытуемай неабходнасці палепшыць веды выпускнікоў у навуцы, матэматыке і тэхніке. Калі мы супраць іх, то нам патрэбна вызначыць і развіваць нефармалізаваныя навыкі, у якіх людзі пераўзыходзяць робатаў.
Добрая навіна ў тым, што існуе шмат доказаў таго, што зараз мы яшчэ можам апярэдзіць іх, выбіраючы трымальнік шклянак з падагрэвам у машыну, перакладаючы раман, ці сватаючы каго-небудзь на новую працу.
Перакладзена з “Гардзіан”
Спадабалася? Пакінь каментар