Апошняе

Праца

Сайт  “Уперад” заўседы рады прапанаваць супрацоўніцтва усім тым, хто добра валодае беларускай і таксама хаця б адной замежнай мовай, знаемы з Інтэрнет і тэкставымі і графічнымі рэдактарамі і жадаў бы атрымаць практычны досвед ў галіне журналістыкі і масс-медыя. Калі ласка, азнаемціся з прапанаванымі пазыцыямі і, калі Вы лічыце, што Вашыя веды пасуюць нашым патрабаванням, дасылайце вашае рэзюме, фото і невялічкі расповед пра сябе на адрас uperadby at gmail.com

Калі ласка, не забудзьцеся таксама падпісацца на нашыя паведамленні ў сацыяльных сетках  FaceBook  ды  VKontakte

 

На цяперашні час мы шукаем наступных спецыялістаў:

 

Перакладчык

Патрабаванні: добры досвед ў галіне пісьмовага пераклада с англійскай і іншых замежных моваў

Праца: падрыхотоўка 2-5 матэрыялаў штомесячна агульным аб’емам каля 15-40 тысяч сыбмалаў, фарматаванне тэкстаў згодна са стандартамі сайта, публікацыя матэрыялаў на сайце, праца па прасоўванні ў сацыяльных сетках

 

Журналіст

Патрабаванні: добры досвед ў галіне падрыхтоўкі ўласных матэрыялаў на беларускай мове,  працы з дыктафонам, добрая хуткасць набору тэксту,

Праца: падрыхтоўка 2-5 матэрыялаў штомесячна агульным аб’емам каля 15-40 тысяч сыбмалаў, фарматаванне тэкстаў згодна са стандартамі блога, публікацыя матэрыялаў на сайце, праца па прасоўванні ў сацыяльных сетках

 

Літаратурны рэдактар/Карэктар

Патрабаванні: выдатнае валоднне сучаснай беларускай мовай,  сталы доступ да Інтэрнету, пажадана навыкі працы з ВордПресс

Праца: карэктура і літаратурная апроцоўка каля 15-25 матэрыялаў штомесячна агульным аб’емам каля 100-150 тысяч сыбмалаў, фарматаванне тэкстаў згодна са стандартамі блога, публікацыя матэрыялаў на сайце

 

Фатограф

Патрабаванні: досвед ў партрэтных, рэпартажных здымках, веданне Фаташопу

Праца: падрыхтоўка 1-2  фотасетаў па дамоўленнасці (каля 15-25 здымкаў агулам)

 

SMM спецыяліст

Патрабаванні: актыўны карыстальнік сацыяльных сеткаў (найперш Фейсбук і ЎКантакце), досвед ў адміністраванні старонак і суполак

Праца: адміністрацыя старонак блога ў сацыяльных сетках  і   атрыманне трафіку на сайт праз іх

 

Мы найперш чакаем валанцераў, але для кваліфікаванных спецыялістаў магчыма пэўная грашовая кампенсацыя. Для кожнай пазыцыі яе памер абгаворваецца асобна.

Мы не прапануем сталага працоўнага месца. Супраца з намі ідэальна падыдзе спецыялістам, якія маюць дадатковыя 5-6 гадзін на тыдзень, і якія жадаюць атрымаць дадатковыя навыкі ў галіне пісьмовага перекладу, кантэнт-менеджменту, прасоўвання сайтаў ў Інтэрнеце, маркетынгу ў сацыяльных сетках. Калі Вам цікавага гэта, чакаем вашыя рэзюме с фота на адрес uperadby на gmail.com (паведаміце ў тэме ліста, якая пазыцыя Вам цікава)

Яшчэ раз нагадваем пра нашыя старонкі ў сацыяльных сетках  FaceBook  ды  VKontakte – падпішыцеся на іх і Вы будзеце атрымліваць першымі паведамленні пра новыя вакансія і шмат іншай карыснай інфармацыі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва будзе карысным для абодзьвух бакоў.