7 парадаў, каб паскорыць Google Chrome
Многія скажуць, што Chrome – лепшы браўзер. Вядома, ён самы папулярны і выкарыстоўваецца больш чым паловай анлайн-свету. Алё ён можа быць жывёлай, якая запавольвае ваш кап’ютар, калі яго не заспакоіць.
Шматлікія ўкладкі, вёрткія пашырэнні і празмерна актыўныя плагіны могуць пакінуць у вас пачуцце, што вы выкарыстоўваеце Windows 3.1 на версіі перад Pentium 486 без турба-паскаральніка. Штож ж зрабіць, каб гэтага не здарылася
1. Пазбаўцеся ад усіх плагінаў, якія вы не выкарыстоўваеце.
Адзін з прасцейшых спосабаў паскорыць браўзер – скараціць колькасць плагінаў. Увядзіце ў адрасны радок Chrome наступнае:
chrome://plugins
Націсніце на адключэнне тых плагінаў, якія вам не патрэбны.
Калі старонка будзе патрабаваць пэўнага плагіну, там з’явіцца апавяшчэнне аб гэтым, замест відэа ці аудыё элемента.
2. Настройце астатнія плагіны на “націсніце, каб загрузіць”
З плагінамі, якія вам патрэбны, усё роўна можна нешта зрабіць, каб паменшыць іх уплыў на Chrome. Вы можаце спыніць медыя, якія патрабуюць плагінаў, напрыклад, флэш, ад загрузкі без вашай згоды.
Для гэтага ёсць мноства пашырэнняў, але ўбудаваныя ў Chrome налады лёгка кантраляваць. У меню “Налады”, пад надпісам “Паказаць дадатковыя налады” і Прыватнасцю, націсніце на налады кантэнту і пракруціце ўніз. Праверце кнопку “Дазваляць выбіраць, калі запускаць кантэнт з плагінам”.
Калі нешта кшталту флэш-відэа паспрабуе загрузіцца, усё што вам трэба зрабіць, гэта пстрыкнуць правай кнопкай мышы на недаступны малюнак плагіну і вызначыць пункт “Запусціць плагін”, калі вы жадаеце ўбачыць яго.
3. Выдаліце або адключыце непатрэбныя пашырэнні
Пашырэнні – адна з лепшых якасцей Chrome, але кожнае з іх дадае заданняў браўзеру і такім чынам можа з’есці больш памяці камп’ютара і запаволіць яго.
Адкрыйце меню Chrome, навядзіце мыш на “Дадатковыя прылады” і націсніце “Пашырэнні”. Ці вы можаце ўвесці наступнае ў адрасны радок і націснуць увод:
chrome://extensions
Альбо зніміце сцяжок “Уключана”, каб проста адключыць пашырэнне ці націсніце на смеццявае вядро, каб выдаліць яго. Адключэнне дазваляе паўторна ўключыць яго ў любы час, што карысна для пашырэнняў, якія вы выкарыстоўваеце толькі часам, напрыклад, утыліт для таго, каб зрабіць скрыншот усёй старонкі. Выдаленыя пашырэнні заўсёды можна пераўсталяваць з Chrome Web Store, але спатрэбіцца троху больш клікаў.
4. Прыпыніце свае ўкладкі
Хром можа быць цалкам кіруемы, калі адчынена дзве або тры ўкладкі, але калі ў вас адкрыта больш за 10 адначасова, гэта можа зрынуць на калені нават самы моцны камп’ютар, таму што смокча ў яго ўсю даступную памяць.
Есць два падыходы да апрацоўкі некалькіх укладак.
Такія пашырэнні як Great Suspender дазваляюць прыпыніць укладку і выдаліць яе з памяці, пасля пэўнага перыяду бяздзейнасці, не зачыняючы яе ў браўзэры. Укладка можа быць перазагружана простым націсканнем на яе, і, такім чынам, вы не страціце тое, што глядзелі, але і не будзеце калечыць камп’ютар дзесяткамі актыўных укладак.
Недахоп у тым, што калі сайт змяняецца, ці вы пераходзіце ў афлайн рэжым, то не зможаце аднавіць укладку, што была прыпынена. Great Suspender дазваляе вам скласці белы спіс сайтаў, каб спыніць укладку, калі яна атрымлівае ўваходзеныя дадзеныя, такія як тэкставае поле, або прадухіленне ўкладкі ад прыпынення на спецыяльнай аснове.
5. Стварайце захаваныя сэсіі браўзера
Замест таго, каб захоўваць укладкі асобна, з дапамогай пашырэнняў, такіх як TabCloud+ і Session Buddy можна захаваць поўны браўзер укладак адразу. Пасля гэтага можна зачыніць іх адразу ўсе, што значна зніжае нагрузку Chrome на вашым камп’ютары.
Калі вам патрэбна аднавіць працу над захаванымі ўкладкамі, вы можаце адчыніць іх усе, менавіта так як яны былі ў акне браўзера. Але тут ёсць той жа недахоп, што і Great Suspender, тобок ёсць захаваныя ўкладкі не загружаюцца свежымі з інтэрнэту, так што, калі нешта змянілася, або сайт больш не даступны, вы не зможаце аднавіць укладку.
6. Выключыце фонавыя папярэднія загрузкі
Гэта часткова насуперак інтуацыі, але калі ваш камп’ютар спрабуе справіцца з Chrome, можна адключыць службу аўтаматычнай папярэдняй загрузкі, якая спрабуе прадказаць, куды вы пойдзеце далей і загружае па меншай меры частку гэтай старонкі ў фонавым рэжыме. Камп’ютар сапраўды паскорыцца за кошт зніжэння загрузкі Chrome.
Каб паспрабаваць зрабіць гэта, у меню Налады, пералічаныя ў “Дадатковых наладах” і Прыватнасці, зніміце сцяжок з надпісам “Выкарыстоўваць падказкі, для больш хуткай загрузкі старонак”.
Гэта можа запаволіць прагляд старонак, бо будзе прыпынена папераджальная выбарка, але можа дапамагчы астатняй частцы камп’ютару за кошт зніжэння нагрузкі Chrome на яго. Рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі на вельмі павольных камп’ютарах.
7. Выкарыстоўвайце захаванне дадзеных
І, нарэшце, калі не камп’ютар запавольвае прагляд старонак, а ваша падключэнне да інтэрнэту, то дапамагчы можа Google’s Data Saver.
Ён праводзіць увесь незашыфраваны інтэрнэт-трафік праз сістэму сціску, размешчаную на серверах Google, якія памяншаюць колькасць дадзеных загрузкі на старонцы і паскараюць прагляд на павольных злучэннях.
Таксама гэта памяньшае агульны аб’ём перадаваных дадзеных аб прагледжаных старонках, якія могуць быць карыснымі для намераных злучэнняў.
Каб выкарыстоўваць Data Saver, трэба проста ўсталяваць пашырэнне. Майце на ўвазе, што ўсе наведаныя старонкі, якія не выкарыстоўваюць HTTP злучэнне ўкладак інкогніта, будуць бычны пры выкарыстанні Google Data Saver.
Пасьпяховага і хуткага веб-серфінгу з Chrome
Апулікавана ў The Guardian
Спадабалася? Пакінь каментар