Апошняе

Праект

Найперш, дзякуй за тое, што Вы зайшлі на наш сайт і вырашылі даведацца болей пра прагрэсіўны блог Ўперад. На гэтай старонцы мы паспрабуем больш падрабязна распавесці пра наш сайт і даць адказы на некаторыя істотныя і ня вельмі пытанні.

 

Хто мы?
На гэты момант, мы есць камандай з 4 чалавек, якія выконваюць функцыі перакладчыкаў, журналістаў, веб-майстраў ды прасоўвальнікаў праз SEO/SMM. Пакуль гэтага дастаткова, аднак у недалекай будучыні мы плануем пашырацца.

Таму, калі Вас цікавяць тыя ж рэчы, што і нас, калі Вы маеце свае ідэі, і жадаеце іх рэалізаваць, калі у Вас есць імкненне атрымаць новыя веды і досвед – то можа Вам варта заглянуць на нашую старонку Праца і пазнаеміцца з лістом нашых вакансій. Будзем радыя пабачыць Вас ў нашай камандзе.

 

Мэта праекта
Насамрэч, мы не плануем нечага звышарыгінальнага. Напачатку, мы б хацелі прапанаваць нашым чытачам проста грунтоўныя тэксты на самыя разнастайныя тэматыкі. Гэта і пераклады, і аўтарскія матэрыялы. Галоўнае, каб яны былі цікавымі і карыснымі для нашых наведвальнікаў.

 

Хто нашыя чытачы?
Мы рыхтуем нашыя матэрыялы для тых, хто цікавіцца сваей будучыняй і будучыняй Беларусі. Гэтыя людзі могуць займацца рознымі справамі: вучыцца, працаваць ці проста адпачываць. Але галоўнае, што аб’ядноўвае іх — гэта (як часам гаварылі 20-30 гадоў таму) “Актыўная Жыццевая Пазыцыя”. Нам не хацелася б бачыць у сябе самотных песімістаў, якія стала бядуюць, як усе дрэнна ў дзяржаве і ва усім свеце. Наша аудыторыя — гэта людзі, якія могуць змяніць да лепшага і свае жыцце, і жыцце сваей краіны.

 

Пра што нашыя матэрыялы?
Мы рыхтуем матэрыялы, якія распавядаюць пра падзеі ў іншых краінах, ў свеце бізнесу, навукі, культуры, матэрыялы, якія закранаюць асноўныя праблемы грамадства. Але гэта толькі адна частка.

Каб усе гэта не было занадта сур’езна, мы дадомо матэрыялы і забаўляльнага зместу. Яны таксама вартыя увагі і, лічым, гэта падыход таксама спадабаецца наведвальнікам.

Асобнай катэгорыяй пойдуць лайфхакі – тэксты, якія проста дапамагаюць палепшыць жыцце: ад кулінарных рэцэптаў і парадаў, як правільна забіць цвік да парадаў па інвестыцыях.

 

З якіх крыніц мы бярэм тэксты?
Найперш, гэта аўтарытэтныя англамоўныя выданні кшталту The Economist, The Guardian, New Yorker, Fortune ды іншыя. Будуць пераклады з сайтаў і на іншых мовах.

Уласныя матэрыялы таксама прапануюцца Вашае увазе, аднак пакуль іх колькасць абмежавана.

 

Чаму ўсе ж такі блог?
Можна было б назвацца анлайн-часопісам, вялікай бяды не было б. Аднак мы яшчэ на пачатку нашага шляху, таму пэўныя хібы, праблемы, памылкі ды памаркі так ці інакш будуць ўплываць на меркаванне нашых чытачоў. Не хацелася б адразу браць на сябе вялікі цяжар адказнасці і звацца паўнавартасным “сродкам масавай інфармацыі”. Таму яшчэ крыху пабудзем блогам.

 

Чаму Ўперад у назве?
Чаму назва Уперад? Бо яна кароткая, легка запамінаецца і не была занятая. Гэта было асноўным. Пад гэта яшчэ можна падагнаць і тое, што найбольш цікавымі тэмамі для нас зьяўляецца ўсе ж такі тое, што будзе адбывацца з намі ў будучым, а не тое, што турбавала нас ў мінулым.

Матэрыялы гістарычнага кшталту, канешне, будуць, але мы лепей пакінем гэтую тэму гісторыкам, ў іх гэта атрымліваецца вельмі выдатна. Мы ж засяродзімся на такіх цікавых пытаннях як засваенне Марсу, найлепшымі варыянтамі інвестыцый ў амерыканскія акцыі, тэндэнцыямі жаночай моды ці яшчэ чым-небудзь гэтага кшталту.

 

Што за лінк на форум Размова?
Трошкі трэба сказаць і пра форум Razmova.by.. Гэта досыць стары праект, яму каля чатырох гадоў і апошнім часам яму не надавалася зашмат ўвагі. Існавала меркаванне, што ў час панавання сацыяльных сеткаў форумы памруць, але, як бачна, гэтага не здарылася. Форумы дагэтуль існуюць, бо маюць пэўныя перавагі: канфедынцыяльнасць, бачнасць пастоў усім, а не вузкаму колу фрэндоў (так, мы лічым гэта перавагай) і многімі іншымі фічамі. Таму, калі вам ахвота падыскутаваць, найперш, калі ласка, завітайце сюды, на наш форум.

 

Дзе знайсці вас ў сацыяльных сетках?
Калі усе ж такі вы аддаяце перавагі сацыяльным сеткам, то не забудзьцеся падпісацца на нашыя старонкі ў Фейсбуку і ЎКантакце Гэта дапаможа вам заўжды хутка атрымліваць інфармацыю пра нашы новыя тэксты.

Вось і ўсе, пра што мы меліся распавесці вам, шаноўныя чытачы, на староны “Аб праекце”. Буды рады абмяркаваць з вамі ўсе дадаковыя пытанні ў трэдзе Пытанні сайта Uperad.by на форуме Razmova.by — пішыце, пытайце, а мы будзем адказваць.

 

 

Пакуль гэта ўсе, але калі што зменіцца, мы абавязкова вам паведамім.

 

З павагай

Стваральнікі і аўтары Прагрэсіўнага блога Ўперад