Джордж Марцін – пяць вялікіх праэктаў, ад Бернарда Кріббінса да Бітлз
Джордж Марцін, славуты прадзюсар і гукарэжысер, вядомы найперш, працай с The Beatles, пайшоў ад нас ва ўзросце 90 годоў, у сакавіку 2016. Ен шмат працаваў і пакінуў вялікі скарб, і гэты матэрыял распавядае толькі пра частку таго, што ен пакінуў нам. Аднак гэтыя пяць песен дадуць нам магчымасць пабачыць талент Марціна, які раскрыўся ня толькі з Бітлз.
1. Bernard Cribbins – Hole in the Ground (1962)
Паспрабуем ўявіць, наколькі гэта магчыма, што Джордж Марцін быў прадзюсарам EMI, але Бітлз не існавала. Ці будуць тады памятаць яго як вялікага прадзюсара? Верагодна, менш людзей, але так, будуць. Ён быў Джо Мікам ці Філам Спектарам для Abby Road – рамеснікам, авантурыстам, гуллівым гукавым эксперыментатарам – але ён рухаўся супраць плыні ў трывала кансэрватыўным асяроддзі. Ён быў значна больш ветлівым – і менш схільным да абыходжання з агнястрэльнай зброяй – чым яго наватарскія сучаснікі, якія апярэдзілі яго гук, і гэта тлумачыць чаму шмат яго папярэдніх праэктаў (гэта Ying Tong Song Гуна, My Brother Тэры Скота) сталі любімымі на BBC Radio 1’s Выбар Моладзі.
2. Ray Cathode – Waltz In Orbit (1962)
У 1967 Пол Макартні і Джон Ленан тусаваліся з першай ледзі BBC Radiophonic Workshop Дэліей Дэрбішыр (Пол у студыі, Джон, быццам бы, на оргіі), але Марцін быў прыняты ў санкцыяванае BBC логава авангарду яшчэ да таго, як запісалі Love Me Do. Даліктны і меланхалічны Waltz In Orbit, першы сінгл якога апярэджвае тэму доктара Кто на два гады, і прадказвае большую частку брытанскай электронікі 90-ых – асабліва Апекса Твіна і Broadcast – і таму, можна сказаць, што абагнаў свой час на тры дзесяцігоддзі. Псеўданім, які выкарыстаў Марцін, складаўся адпаведна з Піцера Селлерса і Warp Records.
3. Cilla Black – It’s For You (1964)
За Сілу Марцін узяўся настолькі сур’езна, што адмовіўся ўдзельнічаць у Abbey Road на студыі, арэндаванай у пачатку 1967 года для Бітлз (крыўдлівы Макартні замест гэтага пайшоў тады запісваць аранжыроўку She’s Leaving Home з Майкам Ліндэрам, прычыніўшы такім чынам боль Марціну). Гэтая прыгожая, гарэзлівая балада, чацверты сінгл Сілы ў асноўным перадала пачуцце Джазавага клуба Сохо (ні ў якім разе не вар’ятэ – паслухайце як урываюцца барабаны і нарастае гул кантрабасу), але на інструментальнай частцы пераўтвараецца ў нешта іншае: дажджлівае, жыццелюбівае і цалкам англійскае. Гэта гук Брытанскіх 60-ых за межамі Лонданскага пузыра, нудных, але бесклапотных, 99% краіны, якія не пачалі свінгаваць да 70-ых.
4. The Beatles – A day in the life (1967)
З чаго пачаць? Ён натхніў Бітлз запісаць іх ўласныя песні з дэбютнага сінгла. Ён дазволіў Макартні захапленне 451 градусам па Фарынгейту на Eleanor Rigby, ён узяў дзве версіі Strawberry Fields у рознай танальнасці і тэмпе, і, па дазваленні Ленана (“Ты можаш гэта выправіць, Джордж”) склеіў іх разам, дапамагаючы стварыць лепшы сінгл усіх часоў. Працуючы над A day in the life Марцін зрабіў план для кожнага шматчастковага сінгла ад MacArthur Park да Bohemian Rhapsody і Paranoid Android. Уявіце альбом без удзела Марціна і атрымаецца толькі троху больш, чым дэма для Plastic Ono Band і першага сольніка Макартні (якім бы выдатным ён не быў).
5. America – Tin Man (1974)
Тое, што ён быў адной з нязменных і асноўных частак каманды The Beatles, часам працавала супраць Марціна ў Брытаніі таго часу, дзе ён працягнуй супрацоўнічаць з Сілай, Рольфам Харысам і Мэтам Манро (у прыватнасці над яго куханай казкай We’re Gonna Change the World). У ЗША, аднак, яго творчасць прызналі залатым стандартам, і яго праэкты, як рэдкасць, высока цэняцца. Пасля супрацоўніцтва з многімі забытым Seatrain, ён выпусціў гэты кавалачак сонечнага пуху заходняга ўзбярэжжа, апетытны як марозіва і дагэтуль трывалы і вельмі значны для рэтра-радыёстанцый ЗША.
Спадабалася? Пакінь каментар