Чорныя каты? Дзякуй, не. Яны дрэнна выглядаюць ў Інстаграм
То, что мода на хатніх жывелаў залежыць ад шматлікіх фактараў, агульнавядомы факт. Калісьці даўно фільм пад назвай «Лесі» узняў да нябес папулярнасць шатландскіх аўчарак, Гары Потер прымусіў інтэлектуальна прадзівнутых людей заводзіць соваў, а мопс ці бультэрьер ва ўсе часы былі стандартным атрыбутам пэўнага тыпу людзей. Калі мода сыходзіць, шмат з іх, нажаль, аказваецца на вуліцы, бо гаспадарам яны ці надакучылі, ці з’явілася патрэба у больш сучасных жывых аксесуарах. Што ж, жыцце есць жыцце, але гэтыя небаракі хаця б частку свайго жыцця правялі у досыць добрых умовах. Аднак есць пэўная катэгорыя хатніх жывелаў, якая здавалася б павінна заўседы карыстацца вялікай папулярнасцю – іх браты і сестры сення хіба што самыя папулярные зоркі Інтернету – аднак зза свайго колеру яны не цікавяць аб’ектывы прафесійных фатографаў ці аматарскія камеры смартфонаў. Гаворка ідзе пра катоў чорнага колеру.
Магчыма адказ трэба шукаць ў гісторыі. Хоць некаторыя культуры добра ставяцца да чорных катоў (у Шатландыі яны, як кажуць, прыносяць дабрабыт, а ў Англіі і Японіі некаторыя кажуць, што яны прыносяць поспех) у большай частцы свету яны звязаны са злымі прыкметамі і вядзьмарствам. Але гэтыя забабоны выглядаюць жартам ў параўнанні з той небяспекай, з якой чорныя каты сутыкнуліся зараз – карыстальнікі Інстаграма лічаць, что чорныя каты «выглядаюць меней эстэтычна» , чым іх крэўныя іншага колеру. Кольскасці пакінутых катоў гэтага непрывабнага колера ўзрасла на 65% с 2007 па 2013 год, і Blue Cross ды RSPCA, дзве найбуйнейшыя арганізацыі па ахове жывелаў ў Брытаніі, галоўнай прычынай гэтага назвалі той факт, што чорныя каты “недастаткова selfie-friendly”.
«Гэта не рэдкасць для многіх “манахромных” котак чакаць новых гаспадароў некалькі тыдняў ці месяцаў,» — кажа Джэма Крокер з дабрачыннай установы Cats Protection, якая апякуе лесам каля 200 тысяч котак кожны год.
Каб зразумець, чаму так шмат чорных котаў застаецца у кашачых прытулках, было праведзена апытанне патэнцыйных гаспадароў. Каля 70% людзей заявілі, што колер ката для іх не істотны, але калі ім былі паказаны фатаздымкі чорных, шэрых і рыжых катоў і папрасілі ацаніць іх асобы, чорны кот лічыўся менш спрыяльным. Чорныя кошкі чамусці лічацца менш гуллівымі і прыязнымі, што насамрэч, канешне, непраўда.
Але сацыяльныя сеткі усе ж прынеслі катам вугольага колеру не толькі зло. У абарану карыстальнікаў Інстаграму сведчыць той факт, што ўжо зараз там бушуе флеш моб пад хэштэгам #blackcatsrule, які заклікае далучыцца да яго усіх тых, хто хоча дапамагчы чорным катам заняць свае пачэснае месца сярод найпапулярных жывелаў свету. Яны гэта заслугоўваюць.
Тым жа, хто насамрэч лічыць, што чорныя каты нефатагенічныя, раім праста паслухаць парады фатографа газеты The Guardian Аляксандры Драгош. Яна раіць паставіць сайго чорнага любімца супраць свету з тым, каб захапіць і паказаць прыгажосць іх вачэй. Больш мяккае святло падкрысліць хараство іх шубкі. Ну і фільтры – нажаль у сучасным свеце без іх нікуды.
Але калі сур’езна, ці сапраўды так важна, як выглядае ваш сябра ў сацыяльных сетках. Мы ж любім сваіх сяброў не за удалыя кадры з вялікай колькасцю лайкаў. І датычыцца гэта ня толкіх чорных катоў, ці ня так?
Па матэрыялах The Guardian
Спадабалася? Пакінь каментар