Апошняе

Uberсвет

Самы каштоўны стартап у свеце вядзе ў гонке параўтварэння будучыні транспарту. Чым гэта можа скончыцца чытайце ў матэрыяле Economist.

“Давайце Убер”. Некаторыя кампаніі прапануюць нешта настолькі папулярнае, што іх назвы становяцца дзеясловамі. Але гэта толькі адно са шматлікіх дасягненняў Uber, кампаніі заснаванай у 2009 годзе, якая зараз з’яўляецца самым дарагім стартапам, зарабляючым каля 70 мільярдаў. Іх прыкладанне можа выклікаць аўтамабіль у момант больш чым у 425 гарадах свету да лютасці кіроўцаў таксі. Але амбіцыі Uber і чаканні, якія ляжаць у аснове яго ацэнкі, пашыраюцца значна далей: выкарыстоўваць самакіруючыюся аўтамабілі, каб зрабіць паездкі на таксі настолькі таннымі і зручнымі, каб людзі ўвогуле адмовіліся ад выкарыстання ўласных аўтамабіляў. Незадаволеныя 100-мільярдным таксі-бізнэсам, яны глядзяць у бок значна большага рынку уласнага транспарту, які ў глабальным сэнсе каштуе больш за 10 трыльёнаў штогод.

У сваіх амбіцыях Uber не самотны. Вялікія і маленькія кампаніі прызналі трансфармацыйны патэнцыял электрамабіляў з самастойным кіраваннем, скліканых па патрабаванні. Фірмы, якія займаюцца тэхналогіямі, кшталту Google, Apple, Tesla інвестуюць шмат грошай у аўтаномныя транспартныя сродкі; аўтамабільныя кампаніі ад Ford да Volvo спрабуюць нагнаць упушчанае. Эпічная барацьба ткацкіх станкоў. Гэта зменіць паўсядзеннае жыцце так глыбока, як гэта зрабілі аўтамабілі ў 20 стагоддзі: перасэнсуе транспарт і перайначыць гарады, а таксама рэзка знізіць смяротнасць на дарогах і забруджванне навакольнага асяроддзя.

 

Колы змен

У кароткатэрміновай перспектыве Убер мае выйгрышную пазіцыю, каб узначаліць рэвалюцыю пошуку кіроўцаў для паездкі – часткі транспартнага рынку, якая ўбачыць самы вялікі рост. Сёння на долю такіх паездах прыходзіцца только 4% з усіх пройдзенных у свеце кіламетраў, але гэтая лічба павялічыцца больш, чым на 25% да 2030 года па дадзеных банка Morgan Stanley. Магчымасць выклікаць аўтамабіль, выкарыстоўваючы смартфон, робіць амаль немагчымай сітуацыю, калі уласны кіроўца прапануе больш танны варыянт. Сэрвісы падзелу маршруту кшталту UberPool, якія аб’ядноўваюць вандроўнікаў, якія рухаюцца ў адным напрамку, сціраюць межы паміж грамадскім і ўласным транспартам. Хельсінкі і іншыя гарады, якія эксперыментавалі з аўтобусамі па патрабаванні і прыкладаннямі, якія дазваляюць планаваць і бранірваць падарожжы, якія спалучаюць цягнікі, аўтобусы, пешыя прагулкі і прыватныя службы для паездак. Калі зрабіць усё правільна, грамадска-транспартныя сеткі будуць распаўсюджвацца на “апошнюю мілю”, якая прывозіць людзей да іх парогаў. Гэта пазволіць расшырыць рынак паездак па запросе далека за межы багатых грамадзян, якія з’яўляюцца іх асноўнымі спажыўцамі сёння.

Але ў доўгатэрміновай перспектыве аўтаномныя аўтамабілі прывядуць да перавынаходніцтва транспарту. Першыя прыклады ўжо выйшлі на дарогу. Google тэстуе аўтаномныя аўтамабілі каля сваёй штаб-кватэры ў Маўнтін-В’ю. Стартап nuTonomy нядаў запусціў таксі з самакіраваннем у Сінгапуры. Электрычныя аўтамабілі Тэсла поўнасцю ўкамлектаваны для руху без кіроўцы. І праз некалькі тыдняў Убер прапануе гоншчыкам з Пітсбургу шанец паспаборнічаць з аўтаномнымі аўтамабілямі (але людзі будуць побач каб змяніць кола, калі спатрэбіцца).

Беспілотныя аўтамабілі ўзмацняць тэндэнцыі, узнятыя прыкладаннямі кшталту Uber, робячы іх больш таннымі і даступнымі. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі, старым і маладым будзе лягчэй даехаць туды, куды ім патрэбна. Значна больш людзей адмовяцца ад валодання аўтамабілямі. Даследванне АЭСР, якія змадэлявалі выкарыстанне беспілотных аўтамабіляў у Лісабоне, выявілі, што сумеснае выкарыстанне аўтаномных аўтамабіляў паменьшыць неабходнасць мець уласны транспартны сродак на 80-90%. Па меры памяньшэння ўладальнікаў аўтамабіляў, плошча, адведзеная на паркоўкі – амаль чвэрць плошчы вялікіх гарадоў у Амерыцы – стане даступнай для паркаў і будаўніцтва жылля.

Пакуль не ясна, якія кампаніі будуць панаваць у гэтай сферы, або наколькі гэта будзе выгадна. Uber у яго цяперашнім выглядзе не зможа выйграць: сэрвісы па пошуку кіроўцы не змогуць канкурваць з аўтаномнымі аўтамабілямі на дарозе. Але гэтая пагроза падганяе інавацыі кампаніі. Маючы моцнае імя і вялікую кліенцкую базу, Uber імкнецца зацвердзіць сябе як вядучы пастаўшчык транспартных паслуг у свеце самастойнага кіравання. Яны таксама разіваюцца ў новых галінах, такіх як дастаўка ежы і міжгародняя перавозка грузаў беспілотнымі грузавымі аўтамабілямі. І ў гэтых намаганнях ёсць пэўная логіка. Аўтавытворцам не хапае вопыту Uber як пастаўшчыка паслуг і іх глыбокага ведання структуры попыту і кліенцкіх паводзінаў.

Але фірмы, якія становяцца піянерамі новых тэхналагій, не заўсёды застаюцца на вяршыні. Узгадаем Nokia і BlackBerry у дачыненні да смартфонаў, Kodak – да лічбавых камер, MySpace – да сацыяльных сетак. Усё будзе залежаць ад таго, якая фирма лепш за ўсё справіцца з рэгулятарамі. Тэхналагічныя кампаніі гістарычна спрабавалі новыя рэчы першымі, а дазволу пыталі апошнімі. Поспех Uber шмат у чым адпавядае гэтаму прынцыпу, але што тычыцца беспілотных аўтамабіляў, спалучэнне невыразных правілаў і недасканалай тэхнікі можа мець смяротныя наступствы.

Не ясна, якой будзе ўзнагарода нават для пераможцаў. Усё больш кампаній практыкуюць падзел паездак і аўтаномныя транспартныя сродкі становяцца часткай сумесі, таму прыбытак можа аказацца значна меньшым, чым чакаецца. Супастаўляя кіроўцаў з гоншчыкамі, Uber можа прапанаваць транспартныя паслугі без валодання аўтаномным аўтамабілем і мець з гэтага львіную долю заробка. Але калі распрацаваная ім служба стане, як і спадзяюцца ў кампаніі, часткай гарадской транспартнай сістэмы, Uber можа перастаць быць бескантрольным уладай, абкладацца больш высокім налогам,разваліцца, або адразу ўсё з пералічанага. У свеце з самакіруючыміся транспартнымі сродкамі Uber патрэбна будзе валодаць і ўпраўляць уласным паркам, што падрывае яго палітыку “лёгкіх актываў”. Патэнцыйны высокарэнтабельны ўзрывацель рынку будзе выглядаць хутчэй як не вельмі прыбытковая авіякампанія.

 

Гонка па Вялікім Шляху

На дадзены момант Uber з’яўляецца кампаніяй-лідэрам у гонцы па пераўтварэнні будучыні ўласнага транспарту. У адрозненні ад Apple ці Google, яна сканцэнтравана на транспарце, у адрозненне ад дзеючых аўтабудаўнікоў – не мае састарэлага бізнэсу, які трэба бараніць. Нядаўняе збліжэнне з Didi – галоўным канкурэнтам на Кітайскім рынку, зняла неабходнасць вялікага адцягнення грошай і дазваляе кампаніі прысвяціць $ 9 млрд замест таго, каб траціць на вайну з канкурэнтам – на распрацоўку новых тэхналогій. Бачанне будучыні Uber праўдападобнае і пераканаўчае. Яны маглі б нават палепшыць кампанію Маісея – так і не дасягнуўшага зямлі абетаванай і могуць паўтарыць лёс Hoover і перанесці назву на новую катэгорыю прадукту, фактычна не змяняючы яго. Але ў незалежнасці ад таго, выйграе ці прайграе сам Uber, усе мы зараз на шляху да Uberсвету.

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.