Бентанвіль ці Безас? Як змагаюцца два гіганты амерыканскага рытэйлінгу
Многія дзесяцігоддзі ў таварна-гандлёвай сферы Амерыкі яўна дамінаваў трывалы тытан. “Walmart” з’яўляецца не проста найбуйнейшым рытэйлерам у свеце, але і самым буйным працадаўцам, а таксама, калі меркаваць па аб’ёмах продажаў, – найбуйнейшай кампаніяй. За мінулы год касы “Walmart” у суме налічылі каля 482 мільярдаў даляраў, што амаль у два разы вышэй за даход “Apple”. Але цяпер гігант Бентанвіла мусіць прымаць і пераадольваць дагэтуль неверагодны выклік: пасля трывалага бясспрэчнага верхаводства ў амерыканскім рознічным гандлі, “Walmart” сутыкаецца з сур’ёзнымі пагрозамі ў гэтай сферы.
Крыніца хвалявання –найперш анлайн-шопінг, і ў прыватнасці, анлайн- шопінг на “Amazon”. Электронны гандаль налічвае 1$ у кожных 10$, патрачаных амерыканскімі пакупнікамі за мінулы год, а гэта на 15% больш у параўнанні з 2014. Паўночнаамерыканскія продажы “Amazon” выраслі прыблізна на 30% за гэты ж перыяд.
Доля рознічных продажаў “Walmart” зараз дасягае 10,6%, што ўсё яшчэ складае больш як два аб’ёмы продажаў “Amazon”, але, тым не менш, адрозніваецца ў меншы бок, напрыклад, ад максімуму ў 2009 годзе – каля 12%. У студзені гэтага года “Walmart” аб’явіў пра запланаванае закрыццё 154-х амерыканскіх складоў. І, магчыма, павінна зачыніцца нават больш.
Супермаркеты “Walmart” аднойчы прапанавалі непераўзыдзеную камбінацыю скарочаных цэн і шырокага выбару тавараў, аднак гэтая формула паступова губляе сваю чароўнасць.
Так, да факту пагрозы скарачэння сферы ўплыву “Walmart” з боку “Amazon’а”, дадаецца яшчэ і факт росту канкурэнцыі дыскаўнтараў і ім падобных аб’ектаў па нізкіх коштах у дачыненні да “Walmart”.
Важна адзначыць, што “Amazon”, апроч усяго, прапаноўвае спажыўцам нешта якасна іншае. Пакуль “Walmart” гуляў на тым, каб дапамагаць амерыканцам эканоміць грошы, “Amazon” імкнуўся дапамагчы ім сэканоміць час. “Amazon” стаў новым відам шырокаасартыментнай рознічнай гандлёвай сеткі са стратэгічным размяшчэннем складоў па ўсёй Амерыцы, што дазваляе паскорыць пастаўкі тавару кліентам. Інавацыі кшталту тых, што дазваляюць вам замовіць мыла ці каву, націснуўшы кнопку ў сваёй кухні, маюць патэнцыял пераўтварыць “Amazon” з проста анлайн-крамы ў своеасаблівую карысную для грамадства даброту, ад якой немагчыма будзе адмовіцца.
“Walmart”, у сваю чаргу, прыкладае ўсе намаганні для супраціву. Кампанія выдаткоўвае мільярды, спадзеючыся, што гэта паспрыяе выжыванню і нават далейшаму росту. “Walmart” прапануе ўсё больш тавараў усё большаму колу спажыўцоў, як у кропках продажу, так і анлайн. Бясспрэчна дапамагае кампаніі ўласцівая ёй ужо легендарная ўвага да дэталяў, дзякуючы якой, напрыклад, было высветлена, што магчыма захаваць больш як 35 грузавікоў кандытарскага крэму (менавіта столькі па аб’ёме яго было сапсавана за мінулы год), пасля таго, як было заўважана, што пекары пакідаюць надта шмат зацукраванага крэму на дне ўпаковак. Так, фірма разлічыла, што шляхам выкарыстання 27-мі розных скрынак замест 12-ці для дастаўкі тавараў кліентам, можна сэканоміць 7,2 кубаметраў кардонных скрынак на год.
Станоўчыя вынікі за мінулы месяц паспрыялі павышэнню цэн акцый кампаніі на 10%. Усё яшчэ далёкі па ўзроўні прапановаў ад іншых рытэйлераў, якія спрабуюць спалучыць фізічную і анлайн- дзейнасць, “Walmart” сваім супрацівам дэманструе, наколькі цяжкім акажацца для астатніх рытэйлераў супрацьстаянне “Amazon’у”.
Іншыя рытэйлеры на дадзены момант не ў стане канкураваць з “Walmart” па сваім памеры – памер застаецца самым усё яшчэ самым моцным козырам кампаніі. Дзевяць з дзесяці амерыканцаў жывуць у радыусе дзесяці міляў (каля 16 км) ад крамы, што належыць гіганту “Walmart”. Гэты факт стварае фірме ўнікальную перавагу над канкурэнтамі ў электронным гандлі, бо дае магчымасць як дастаўляць спажыўцам тавары з крамаў, так і дазваляць кліентам самім забіраць пакупкі, якія яны замаўлялі анлайн. Вялікі маштаб бізнесу тавараў, больш складаных у анлайн-дастаўцы, чым нескорапсавальныя прадукты, забяспечвае ўмовы для існавання і канкурэнтаздольнасці кампаніі. Нягледзячы на тое, што інвестыцыі паменшылі прыбытак “Walmart”, фірма можа дазволіць сабе інвеставаць больш, чым хто б там ні было, у сферу ІТ.
Для меншых па памеры, слабей кіруемых кампаній, што прадаюць адзенне , абутак і г.д., прагноз менш пазітыўны. З 1-га красавіка акцыі самых вядомых рытэйлераў Амерыкі, такіх як “Macy’s, Gap and J.C. Penney”, панізіліся ў коштах больш чым на 25%, у тым ліку і па прычыне упэўненага развіцця анлайн-фірмаў.
У часы “Amazon” поспеху могуць дасягнуць толькі тыя кампаніі, якія прапануюць больш якаснае абслугоўванне, лепшыя зручнасці або ўражанні, якія цяжка пераймаць анлайн. “TJX”, што прапаноўвае брэндавыя тавары са зніжкамі, квітнее, таму што кліенты імкнуцца абіраць каштоўныя для сябе рэчы шляхам фізічнага, больш натуральнага для іх, чым сузіранне праз манітор камп’ютара, кантакту. Так, “Walmart” спрачаецца, што мае дастаткова сілы і розуму для годнага існавання ў гэтай групе. Аднак іншыя, менш маштабныя, гульцы маюць адназначна меней падставаў для падобных спадзяванняў.
Спадабалася? Пакінь каментар