Апошняе

Прынц падкасту

Гісторыя пра Норма Паціза, які жадае пабудаваць сетку топавых падкастаў свету і зарабляе на гэтым мільены

Апрануты ў дызайнерскія красоўкі і тонкі чорны блэйзер, 73-гадовы Норм Паціз на фатаграфіі, якая ў рамцы вісіць у яго кабінеце, усхвалявана жэстыкулюе. Не фота размера паштоўкі з Білам Клінтанам і Мадлен Олбрайт, а жывы здымак з гульні Лос-Анджэлес Лэйкерз. Патіз сядзіць на першым радзе сярод такіх зорак як Марк Уолберг, Ары Эмануэль і Джэк Накалсан.

Стасункі з першараднымі знакамітасцямі гэта не простай прывілей Патіза, гэта бізнэс-мадэль Courtside Entertainment – заснаванага на Бэверлі-хілз бацькі апошняга прадпрыемства – PodcastOne. Патыз верыць, што можа пераўтварыць падкастынг у магутны нацыянальны інстытут (як ён зрабіў з радыё сіндыкатарам Westwood One), і такім чынам здейсніць рэвалюцыю ў індыстрыі, камэрцыйны поспех якой па-ранейшаму адстае ад таго культурнага следу, які яна пакінула. Справаздача ZenithOptimedia за 2014 год паведамляе, што ва ўсёй галіне было прадана рэкламных плошчаў на нікчэмныя $34 млн.

“Да таго як мы прыйшлі, гэта быў 34-мільённы бізнэс”, кажа Патіз. “У хуткім часе, да гэтага будзе дададзены яшчэ адзін нуль. І я думаю, што патэнцыял таго, што можа зарабіць гэтая галіна лічыцца мільярдамі.”

І ёсць шмат прычын меркаваць, што ён мае рацыю. Кожны трэці амерыканец слухае падкасты, і тысячы стварылі свае ўласныя. Гэта можа быць так жа проста як стварыць дэкламацыю і загрузіць яе ў інтэрнэт праз Саундклауд ці Айцюнс – і так жа уцягваць як у вялікія бюджэтныя прарывы, кшталту Serial, якія, прызнае Патіз, ніколі не будуць мець зялёны свет: “вяртанне было б занадта рызыкоўным і занадта непаспяховым”.

Сіліконавая даліна таксама звярнула ўвагу на падкасты. American Life Алекса Блумберга дапамоглі стварыць сетку падкастаў Gimlet Media у 2014; першая прапанова, а потым і запуск з’яўляюцца пачаткам яго кампаніі. Блумберг прыцягнуў 7.5 млн. долараў ад інкубатара Betaworks, і ад венчурнага фонда мільярдэра Крыса Сака – Lowercase Capital. Абое былі прыцягнуты каб злучыць новыя медыа і журналістыку ўзроўню грамадскага радыё.

Патіз ставіць на знакамітасцей. У большасці яго шоў удзельнічалі знакамітыя імёны, як Шакіл О’Ніл, былы ўдзельнік Лэйкерз і комік Адам Карола. “Гэта будзе Гульня Прастолаў падкастынгу”, кажа Блумберг “і гэта будзе “Заставайцеся з Кардаш’ян” падкастынгу. Я лічу, яго стратэгія выдатная”.

Сапраўды, у сярэднім, шоў Каролы паказвае каля 800 000 загрузак за эпізод; PodcastOne перайшоў праз 1.5 млрд загрузак за ўвесь 2015 год, і яго даход вырас да 20 мільёнаў долараў, у параўнанні з проста саромнымі 2 млн. у 2012, сваім першым годзе. У ліпені E.W. Scripps Co праглынуў канкурэнта Midroll за 50 млн. долараў (Патіз лічыць, што кампанія складае 2/3 памеры яго ўласнай; Midroll адмовіліся каментаваць гэтую гісторыю).

Свет падкасту можа быць новым, але для Патіза гэта знаёмая глеба. “Людзі жадаюць запоўніць гэтую прорву паміж падкастам і звычайным радыё”, кажа Карола, чый хостынг разам уключае Westwood One’s Loveline і мужчынскае шоу Comedy Central з Джымі Кімэлам. “Такая ж мадэль у мяне ў розуме: ствараць шоу , рабіць гэта пастаянна, рассылаць рэкламу”.

Патіз мае вялікі вопыт такіх дзеянняў. У 1976, пасля страты працы ў якасці мэнэджэра па прадажах на тэлевізійнай станцыі Лос-Анджэлеса, ён вырашыў выкарыстаць мадэль тэлевізійнай сіндыкацыі для радыё і заснаваў ўласную кампанію ў Вэствудзе Лос-Анджэлеса – Westwood One.

У той час як сёння большасць амерыканскіх радыёстанцый належаць некалькім кангламератам, 40 гадоў назад ні адна кампанія не мела права кантраляваць больш, чым 5 станцый. Але не было ніякага правіла, якое бы забараняла станцыям купляць адныя і тыя ж шоў, так што Патіз стварыў 24-гадзінны Motown special, у камплекце з нявыдадзенымі трэкамі і інтэрв’ю з артыстамі. “Я атрымаў некалькі сотняў радыёстанцый, якія лічылі, што гэта дастаткова цікава, каб круціць у сябе,” кажа ён, “і потым правёў наступныя месяцы і годы, робячы праграмы для чатырох нацыянальных рэкламадаўцаў, якія мелі сапраўды добры вопыт з Motown special”.

На прыканцы першага года ён меў $200,000 прыбытку. Праз дзесяць год у яго было ўжо $600 мільёнаў. У 1984 ён зрабіў кампанію публічнай, і яна дасягнула свайго піку ў рынкавым капіталізме да амаль $4 млрд, перад тым як Infinity Broadcasting узялі яе пад сваё кіраванне. Патіз сыйшоў з пасады старшыні ў 2010 годзе і сфармаваў Courtside Entertainment у якасці кансалтынгавай арганізацыі для апрацоўкі адносін колішняй Westwood One з выбітнымі талентамі.

Неўзабаве пасля гэтага адзін з сяброў пазнаёміў яго з Кітам Грэем, маладым прадпрымальнікам, які зарабляў каля $2 млн. у год, прадаючы падкасты кштлату тых, што робіць Карола па прамым водгуку рэкламадаўцаў, такіх як Shari’s Berries і LegalZoom. “Я падумаў: ‘Гэта лічбавы Westwood One без неабходнасці выпіваць з праграмным дырэктарам, каб пераканаць яго выканаць тваю праграму’”, кажа Патіз. “Я быў узрушаны, выявіўшы, што няма сур’езных гульцоў любога памеру або паласы прапускання ў падкастынг бізнэсе, і што нацыянальныя рэкламадаўцы ніяк не выкарыстоўваюць гэтае асяроддзе”.

Патіз і Грэй пачалі бізнэс разам, запусціўшы PodcastOne у адным з офісаў Кортсайда. Адным з першых быў прыяцель Патіза па Staples Center Ары Эмануэль, начальнік агенцтва талентаў WME , чыі кліенты шукалі патокаў лічбавых даходаў. Услед рушылі іншыя агенцтва і неўзабаве змагар Stone Cold Стіў Остын падпісаў кантракт на стварэнне першага шоў на PodcastOne разам з Каролай, які таксама перайшоў неўзабаве пасля гэтага.

“У асноўным Норм паказваў мне кальцо Лэйкерз і нікеляваны сорак чацверты магнум, і я падумаў ‘Якога д’ябла я раблю, абедаючы з гэтым хлопцам?”, распавядае Карола, які не адважыўся працаваць на “The Man.” Але аказался, што “The Man” мелі многа вопыту, шмат ведалі, былі сапраўды шчодрымі і сапраўды памаглі падняць усё да наступнага ўзроўню.

Пачынаючы з проста падзелу дахода 50/50, Патіз неўзабаве пашырыўся з 6 да больш за сотню рэкламадаўцаў і заманіў некалькі знакамітасцяў для падкастаў, ад Лары Кінга да Снукі да Шака. “Норм заўсёды быў адным з самых вялікіх прыхільнікаў Лэйкерз, адным з маіх найвялікшых прыхільнікаў”, кажа Шак. “Нават калі ў мяне не атрымліваўся свабодны кідок”.

Таксама Патіз заключаў здзелкі для распаўсюджвання існуючых радыё-шоў, шмат з NPR, а таксама тэлевізійныя перадачы, як у Дэна Патрыка для DirecTV. Некаторыя з самых папулярных яго шоў самастойна стварылі 7 фігур, уключаючы сабаку Каролы, якая зарабіла коміку новы пяцігадовы кантракт, у якім PodcastOne гарантуе Кароле больш, чым ён калі-небудзь атрымліваў на радыё або тэлебачанні.

У жніўні Хаббарад купілі 30% акцый PodcastOne. Патіз пацвердзіў працент, але не цэну, пра якую паведамлялі – $10 мільёнаў. Іншыя награды заключаліся ў прыняцці ў гульню, уключаючы CBS, якія, як кажа Патіз, прынюхваліся да PodcastOne яшчэ да здзелкі з Хаббард, і Слэйта, які ў мінулым годзе стварыў сваю сетку падкаста – Panoply.

На нядаўняй канферэнцыі, нехта спытаў Патіза, ці не лічыць ён, што яго індустрыя знаходзіцца ў сваім залатым стагоддзі. Ён адказаў: “Халера яго бяры, не! Мы рухаемся наперад па шляху, але нам яшчэ шмат трэба прайсці.”

 

Перакладзена з Forbes

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.