The Economist тлумачыць: У чым розніца паміж віртуальнай і дапоўненай рэальнасцю
Калі камп’ютарныя кампаніі пойдуць па тым жа шляху, то 2016 стане годам у якім віртуальная і дапоўненая рэальнасць – дзве вельмі звязаныя, але вельмі розныя тэхналогіі – набудуць шырокую папулярнасць. Кампаніі кшталту Facebook, Sony і Microsoft рыхтуюцца да запуску высокатэхнічных гарнітур, прызначаных каб падняць кампутарызаваную інфармацыю па-над сусветам, або цалкам замяніць яго імітацыяй, альтэрнатывай, генераванай камп’ютарам. У чым розніца?
Пачнем з кінааналогіі. Калі віртуальная рэальнасць гэта “Матрыца”, то дапоўненая рэальнасць – “Тэрмінатар”. Як вынікае з назвы, цэль ВР – пераканаць карыстальнікаў, што яны ўступілі ў зусім новую рэальнасць. Гарнітуры, такія як Morpheus ад Sony ці Oculus Rift ад Facebook блакіруюць навакольны свет і, выкарыстоўваючы стары трук – стэрэаскопію, паказваюць некалькі розных малюнкаў кожнаму воку карыстальніка. Гэта прымушае яго мозг стварыць ілюзію глыбіні, трансфармуючы асобныя малюнкі ў адзіны вопыт цалкам трохмернага сусвету. Датчыкі руху, устаноўленыя на самой гарнітуры ці звонку, адсочваюць галаву карыстальніка і змяняюць від, калі ён перамяшчае яе; дадатковыя кантролеры на руках дазваляюць узаемадзейнічаць з віртуальнымі аб’ектамі. У выніку атрымліваецца досыць пераканаўчая ілюзія знаходжання дзесьці ў іншым месцы.
Дапоўненая рэальнасць, у параўнанні з гэтым, не абыходзіцца без рэальнага свету, але выкарыстоўвае камп’ютар, каб палепшыць яго рознымі спосабамі. У “Тэрмінатары” робат-забойца Арнольда Шварцнэгера бачыць пастаянны паток карыстальнай інфармацыі паверх выгляду свету, амаль як папераджальныя дысплэі, якія выкарыстоўваюць летчыкі-знішчальнікі.
Такім чынам, дапоўненая і віртуальная рэальнасці – блізкія сваякі і заснаваны на падобнай тэхналогіі. Але дзве тэхналогіі маюць адно прынцыповае адрозненне. Віртуальная рэальнасць цалкам захапляе: гарнітура па неабходнасці блакіруе знешні сусвет. Дастаткова апрануць яе, каб страціць магчымасць адцягнуць увагу, як можна зрабіць, калі, напрыклад, глядзіш тэлевізар. У першую чаргу тэхналогію будуць выкарыстоўваць у відэа-гульнях і фільмах, дзе карыстальнікі (як спадзяюцца кампаніі) будуць гатовымі замкнуцца ў сваім віртуальным свеце.
Дапоўненая рэальнасць зроблена такім чынам, каб падтрымліваць сувязь карыстальнікаў з рэальным светам і таму там няма патрэбы ў гарнітуры. Паперэджальныя дысплэі – ранні прыклад ДР, але ёсць і іншыя: VeinViewer, для прыкладу, гэта медыцынская прылада, якая праэктуе выявы чалавечых вен на яго скуры, дапамагаючы дактарам рабіць ін’екцыі. Многа ужо існуючых мабільных прыкладанняў таксама выкаростоўваюць ДР. Word Lens, напрыклад перакладае інастранныя словы, гледзячы на іх праз камеру смартфона. Яна распазнае тэкст і паказвае карыстальніку эквівалент той жа выявы ў рэальным часе, дзе тэкс замяняецца на такі ж на знаёмай мове.
Тым не менш, самы вялікі прадукт дапоўненай рэальнасці, які выйдзе ў гэтым годзе – гэта ўсё ж-такі гарітура, спецыяльная Microsoft’s HoloLens. Яна накіравана на тое, каб высвабадзіць ад фіксаваных вылічэнняў экрана, накладаючы карысную для карыстальніка інфармацыю (малюючы вашу электроную пошту на суседняй сцяне, ці размясціўшы інфармацыю пра пагоду на століку для снеданку). Кампанія спадзяваецца, што гэта будзе працаваць лепей знакамітай Google Glass гарнітуры, якая пасля гадоў распрацоўкі і месяцаў грамадскай вілтузні з ёй, нарэшце была адпраўлена на перараспрацоўку ў мінулым годзе.
Спадабалася? Пакінь каментар