Як стварыць добрага настаўніка?
Забудзьцеся пра маленькія класы і разумную школьную форму. Сакрэт зорных класаў і задаволеных вучняў – гэта настаўнікі. Адно амерыканскае даследванне паказала, што за адзін навучальны год 10% лепшых настаўнікаў даюць вучням у тры разы больш ведаў, чым горшыя 10%. Іншае мяркуе, што калі б чорных вучняў навучала лепшая чвэрць настаўнікаў, разрыў у дасягненнях паміж імі і белымі вучнямі знік бы.
Але намаганні гарантаваць, што кожны настаўнік можа вучаць добра, значна абцяжараны ўчэпістым міфам, што добрымі настаўнікамі нараджаюцца, а не становяцца. Школьныя героі з галівудзскіх фільімаў, як Робін Уільям у “Грамадстве мёртвых паэтаў” або Мішэль Пфайфер у “Небяспечных умах”, надзелены выключнай, прыроджанай натхняльнай моцай. Палітыка ўрада, якая часта заснавана на тым жа меркаванні, імкнецца павысіць стандарты навучання, прыцягваючы да прафесіі славалюбівых выпускнікоў і падштурхоўваючы дрэнных настаўнікаў да сыходу. Прафсаюзы настаўнікаў тым часам настойваюць на тым, што калі б іх членаў вызвалілі ад дыктату цэнтра, з’явіліся б паляпшэнні.
Перадумова, што настаўніцкія здольнасці альбо ёсць альбо не, памылковая. Новае пакаленне трэнераў для настаўнікаў засноўвае новы падыход да строгай навуцы педагогіцы. Яго мэта ў тым, каб зрабіць звычайных настаўнікаў выдатнымі – як спартыўныя трэнеры, што дапамагаюць спарцменам усіх здольнасцей палепшыць іх асабісты рэзультат. Калі ўсё будзе зроблена правільна, гэта пераверне школы і зменіць звычайны лад жыцця.
Quis docebit ipsos doctores? (з лат. Хто будзе вучыць настаўнікаў?)
Гісторыя адукацыі складаецца з гойдання ад аднага цудоўнага рашэння да другога. Лепшыя з іх навыт прынеслі нейкую карысць. Установа пад назвай “Вучыць для Амерыкі” і дзесяткі арганізацый, якія яна натхніла ў іншых краінах, прынеслі ў прафесію новых, амбіцыйных і энергічных выпускнікоў. А звальненне настаўнікаў за дрэнную працу прынесла добрыя вынікі ў Вашынгтоне, акруге Калумбія і іншых штатах. Але ў кожнага з гэтых падыходаў ёсць свае мінусы. Настаўніцтва – масавая прафесія: яна не можа забіраць усіх лепшых выпускнікоў кожны год. Калі дрэнныя настаўнікі звальняюцца, на іх месца павінен нехта прысці – і яны навучаліся па той жа сістэме, якая не здолела зрабіць выдатных настаўнікаў з іх папярэднікаў.
У параўнанне з гэтым, ідэя палепшыць сярэдняга настаўніка можа зрабіць рэвалюцыю ва усёй прафесіі. Ва ўсім свеце толькі некаторыя настаўнікі дастаткова падрыхтаваны да навучання дзяцей. У бедных краінах многія ўвогуле не маюць амаль ніякіх адпаведных ведаў. Нядаўні даклад вызначыў, што ў 31 краіне больш за чвэрць настаўнікаў пачатковай школы не дасягнулі мінімальных нацыянальных стандартаў. У багатых краінах гэтая праблема больш тонкага характару. Настаўнікі там атрымоўваць кваліфікацыю пасля доўгага спецыялізаванага курсу. Часта ў яго ўваходзяць абмеркаванні тэорыі – экапедагогікі ці кансіентызацыі (нават не пытайце). Многія з гэтых курсаў, улічваючы магістэрскую ступень адукацыі, ніякім чынам не ўплываюць на тое, як добра іх выпускнікі потым выкладаюць.
Тое, што настаўнікі не могуць вывучыць у педагагічных каледжах і ўніверсітэтах, яны рэдка атрымліваюць і на працы. Яны становяцца лепшымі настаўнікамі ў першыя некалькі год, калі ўступаюць у барацьбу з рэальнымі вучнямі ў рэальных класах, але з цягам часу, палепшанне сыходзіць “на не”. У значнай ступені прычына ў тым, што школы грэбуюць сваімі галоўнымі вучнямі – настаўнікамі. Шмат настаўнікаў клубу АЭСР, які складаецца ў асноўным з заможных краін, дзве пятых часткі настаўнікаў прызнаюцца, што ніколі не мелі магчымасці вучыцца, седзячы на ўроку іншага настаўніка, і таксама ніколі не прасілі калег падзяліцца меркаваннем.
Хто можа, той вучыцца
Калі змяняць гэта, то настаўнікі павінны навучыцца перадаваць веды, а таксама рыхтаваць маладыя ўмы да іх атрымання і захавання. Добрыя настаўнікі ставяць дакладныя мэты, забяспечваюць добрыя паводзіны ў класе і мудра выкарыстоўваюць час урока. Яны ўжываюць правераныя часам метадычныя прыёмы, каб забяспечыць працу ўсіх дзяцей увесь час, напрыклад, задаюць пытанні ў классе згодна з прынцыпам “халодных выклікаў”, замест таго, каб увесь час размаўляць з аднымі і тымі ж вучнямі, што заўсёды цягнуць рукі.
Пра ўвядзенне гэтых методык прасцей сказаць, чым зрабіць гэта. З выкладаннем, як і з любым іншым састаўным навыкам, шлях да майстэрства не ў вывучэнні мудрагелістай тэорыі, а ў інтэнсіўнай, накіраванай практыцы, заснаванай на веданні прадмета і педагагічных метадаў. Стажоры павінны праводзіць больш часу ў класах. У месцы, дзе вучні дасягаюць найбольшых поспехаў, напрыклад, Сінгапур, Фінляндыя ці Шанхай, настаўнікаў праводзяць праз патрабавальнае навучанне. У Амерыцы высокапрадуктыўныя чартарныя школы вучаць слухачоў-настаўнікаў у класе і выпускаюць іх з падтрымкай і зваротнай сувязю.
Навучальныя ўстановы для педагогаў павінны быць больш строгімі – як стагоддзе таму медыцынскія школы паднялі ўзровень дактароў увядзеннем сістэматычных навучальных праграм і забяспечэннем клінічнага вопыту. Вельмі важна, што педагагічныя каледжы пачалі збіраць і публікаваць дадзеныя аб тым, як іх выпускнікі спраўляюцца ў класе. Курсы, якія выпускаюць настаўнікаў, што не робяць нічога ці вельмі мала для таго, каб палепшыць поспехі сваіх вучняў, не павінны атрымліваць субсідыі ці глядзець як іх вучні становяцца настаўнікамі. Ім патрэбна было б палепшыцца самім, каб выжыць.
Вялікія змены патрэбны і ў школах, каб гарантаваць, што настаўнікі ўдасканальваюцца падчас працы. У лепшых установах інструктары шляхам назірання і коўчынгу будуць дапамагаць настаўнікам адтачваць майстэрства. Настаўнікам трэба будзе прыняць крытычную зваротную сувязь, якой прафсюзы павінны не супраціўляцца, а вітаць як неабходнасць для людзей, якія робяць такую важную справу. Лепшыя настаўнікі за руку павінны уводзяць пачаткоўцаў у працэс, скажам, прапануючы ім планы ўрокаў высокай якасці. Таксама патрэбна арганізацыя больш дасведчаных настаўнікаў, якія маглі б замяніць пачынаючых, калі тым спатрэбіцца больш часу на навучанне і практыку.
Грошы іграюць меншую ролю, чым вы маглі б падумаць. У лепшых настаўнікаў Фінляндыі, напрыклад, зарабак сярэдняга ўзроўню для краін АЭСР. Але каб гарантаваць, што лепшыя застануцца ў школе, верагодна, у большасці месцаў, трэба плаціць болей. Людзі, якія маюць поспех сярод вучняў не павінны быць мэнэджэрамі, якім трэба зарабіць павышэнне зарплаты. Але гібкасць заробку можа дапамагчы прыцягнуць лепшых настаўнікаў у дрэнныя школы.
Павышенне якасці сярэдняга настаўніка магло б павысіць прэстыж прафесіі, стварыць дабратворны цыкл, да якога жадалі б далучыцца лепшыя выпускнікі. Але самыя вялікія поспехі прыйдуць за лепшай падрыхтоўкай новых і удасканаленнем тых настаўнікаў, што ўжо даўно працуюць. Урок зразумелы; застаецца яго толькі вывучыць.
Паводле The Economist
Спадабалася? Пакінь каментар