Як “лайкі” уплываюць на мозг падлеткаў
Сацыяльныя сеткі і падлеткі
На працягу першых шасці месяцаў пасля таго, як падлеткі са штата Каларада ў ЗША здаюсь вадзіцельскі тэст, штат забараняе ім перавозіць сваіх сяброў-аднагодкаў, калі ў машыне не прысутнічае нехта старэйшы за 21 год. І гэты падыход не выключэнне. Чатырнаццаць іншых амерыканскіх штатаў накладаюць падобныя абмежаванні. Прычына ў тым, што горы дадзеных паказваюць, што падлеткі хутчэй ідуць на рызыку ў прысутнасці сваіх аднагодкаў.
Але ў сучасным віртуальна ўключаным свеце, “прысутнасць” склізкае паняцце. У даследванні, надрукаваным у часопісе Psychological Science Лаўрэн ШЭРМАН з універсітэта Каліфорніі, Лос-Анджэлес і яе калегамі, паказана як уплыў можа змяняцца нават праз нешта, здавалася б, трывіальнае, як лайкі ў сацыяльных медыа.
Доктар Шэрман, эксперт у вобласці выкарыстання сацыяльных медыа і развіцця мозгу падлеткаў, ведала аб вялікай колькасці даследванняў, у якіх меркавалася, што ціск з боку аднагодкаў можа быць аказаны ў лічбавым выглядзе праз чаты і сістэму абмену паведамленнямі. Таксама яна ведала, як мала працы было праведзена над тым, што адбываецца ў галаве падлетка на самой справе, калі яны выкарыстоўваюць тэхніку. Яна таксама ведала, што не было ніякага разумення, як яны рэагуюць на больш тонкія аспекты сацыяльных медыа, якія не звязаны з тэкставай камунікацыяй. Для вывучэння двух аспектаў адначасова, яна супрацоўнічала з групай калегаў, каб паглядзець, як выкарыстанне кнопкі “лайк” уплывае на мозг падлеткаў, што ляжаць у тамографах.
Для гэтага яны набралі 32 здаровых падлетка (14 хлопцаў і 18 дзяўчын), у якіх ёсць акаунты ў Instagram, і папрасілі іх даць здымкі са сваіх профіляў для выкарыстання ва ўнутранай сацыяльнай сетцы, што яе каманда будуе для вывучэння рэакцый мозгу падчас выкарыстання сацыяльных медыа. І гэта была праўда. Але не ўся.
Удзельнікаў папрасілі легчы ў сканэр функцыянальнага магнітна-рэзананснага тамографа (фМРТ). Гэта дазволіла Шэрман кантраляваць актыўнасць іх мозгу ў той час, як яны праглядалі свае фатаграфіі і фатаграфіі, якія, як ім сказалі, былі дадзены іншымі падлеткамі ў эксперыменце з Instagram. На самой справе, Шэрман сабрала ўсе іншыя фатаграфіі, улічваючы нейтральныя малюнкі ежы і сяброў, а таксама шматлікія іншыя, якія паказваюць рызыкоўныя формы паводзінаў, такія як прыняцце алкаголю (у тым ліку кіроўцам, які сядзіць з адкрытай бутэлькай алкаголю за рулём), курэннем і ужываннем наркотыкаў, з Instagram-акаўнтаў іншых.
Каб падтрымліваць ідэю, што ўсё гэта сапраўды ўзята з сацыяльнай сеткі, даследчыкі распавялі ўдзельнікам, калі яны праглядалі здымкі, што каля 50 падлеткаў ужо бачылі гэтыя фатаграфіі і патэнцыйна адзначылі “лайкам” у лабараторыі. Самім фатаграфіям прысвоілі пэўную колькасць лайкаў у дыапазоне ад 0 да 45. Для паловы з кожнай катэгорыі (нейтральнай і рызыкоўнай) гэты лік вагаўся ад 23 да 45. Другая палова атрымала менш 23. У цэлым кожны ўдзельнік меў магчымасць праглядзець і “лайкнуць” 40 фатаграфій са свайго акаунта, 42 рызыкоўныя вобразы і 66 нейтральных здымкаў.
Як і чакала д-р Шэрман, з большай верагоднасцю удзельнікі “лайкалі” фатаздымкі, на якіх перад імі нехта ўжо паставіў “лайк”. Пры гэтым, чым больш лайкаў стаяла на фота, тым часцей яго “лайкалі” зноў. Яшчэ мацнейшым быў гэты эфект, калі ўдзельнікі бачылі свае фатаграфіі, тэорыя пацверджвалася ва ўсіх катэгорыях. Калі даследчыца паглядзела на вынікі фМРТ, то знайшла, што актыўнасць у прылеглым ядры, зона, якая адказвае за ўзнагароджванне ў галаўным мозгу, павялічвалася з колькасцю “лайкаў”, якія мела фота, а таксама актывавалася дзейнасць у сацыяльна-пазнавальнай вобласці такіх перасекаў мозгу, як прадклінье і прыфрантальная кара.
Яна таксама выявіла, што ўзроўні актыўнасці ў кагнітыўна-кантрольных абласцях мозгу, такіх як спінная пярэдняя пасавая кара, былі значна ніжэй, калі падлеткі разглядалі рызыкоўныя фатаграфіі, чым калі яны гледзелі на нейтральныя фота. Такім чынам, фотаграфіі, якія дэманструюць рызыкоўныя паводзіны і маюць шмат “лайкаў” апускаюць самакантроль падлеткаў, адначасова выклікаючы водгук як у выніку ўзнагароды, і гэта адналькава ўплывае як на дзяўчын, так і на хлопцаў.
Гэтае адкрыцце не было зусім нечаканым. Згодна з многімі тэарэтычнымі мадэлямі, рызыкоўныя (або хутчэй будзе казаць паказушныя) паводзіны падлеткаў ўзнікаюць у выніку падвышанай нервовай адчувальнасці да ўзнагароды ў сукупнасці з няздольнасцю патрымліваць пазнавальны кантроль у прысутнасці іншых. Такая няздольнасць можа быць выклікана неўралагічнай няспеласцю, і псіхолагі схільныя лічыць, што гэта можа быць адаптыўным, але эвалюцыйныя біёлагі маглі б паспрачацца, так як лічаць, што маладыя людзі змагаюцца, каб усталяваць свае пазіцыі ў сацыяльнай іерархіі і добра выглядаць у вачах супрацьлеглага полу. У любым выпадку, натуральны адбор не мог прадбачыць наступствы змянення такіх паводзін або з кішэннымі суперкамп’ютарамі, або з масіўнымі, хутка рухаючыміся маталічнымі аб’ектамі.
Апублікавана ў The Economist
Спадабалася? Пакінь каментар