Апошняе

Ці зможа Monsanto выратаваць планету?

Кампанія – вытворца генна-мадыфікаванага насення, пудзіла для “левакоў” усяго свету мае вялікі план – ліквідаваць пагрозу голаду на Зямлі. Але ці спрацуе гэта? Падрабязнасці ў перакладзе з Fortune.

Усё пачалося з казарак (арктычныя гусі з белым тварам і чорнай шыяй).

У ліпені 2008 года Ныцыянальнае Геаграфічнае таварыства і іншыя экалагічныя групы запрасілі некатарох абраных кіраўнікоў крупных кампаній, сусветных лідэраў і вучоных на прыватную лодку да Арктыкі. Сярод пасажыраў быў сузаснавальнік Google Лары Пэйдж, генеральны дрэктар былога eBay (зараз HP Enterprise) Мэг Уітман і былы дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт.

Таксама прысутнічалі там і былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, і міліярдэр, заснавальнік CNN Тэд Цёрнер. Кожны дзень пасажыры выходзілі ў мора для вывучэння флоры, фауны і таючага ледзянога пакрову. Калі яны прыбылі да берагоў Шпіцбергена, некалькі членаў групы скокнулі ў халоднае мора. “Як ідыёты” – сказаў Х’ю Грант, старшыня і галоўны выканаўчы дырэктар сельскагаспадарчага гіганта Monsanto (№189 у топ-500 часопіса Fortune). Ён быў сярод тых, хто прыгнуў.

Там, паміж Нарвегіяй і Северным полюсам, Грант убачыў стаі чорна-белых казарак, што, як па гадзінніку, прыляцелі ў траўні пасля зімоўкі на радзіме Гранта ў Шатландыі. Звычайна прылет гусей супадае па часе з таяннем снега і квіценнем травы, якой яны каштуюцца пасля доўгага падарожжа. Але ў апошнія гады тэмпература ў Арктыцы цяплее і тэрмін квіцення травы становіцца бязладным, абмяжоўваючы магчымасць птушак харчавацца.

58-гадовы Грант – чалавек, які   выступае за дакладныя дадзеныя і статыстычную строгасць. Ён вывучаў антрапалогію і малекулярную біалогію, перш чым атрымаў ступень магістра ў галіне сельскагаспадарчай навукі. Але шквал навуковых дакладаў пра павышэнне тэмпературы Міравога акіяну пабляклі перад казаркамі, што засталіся без ежы. “Без мільярда навуковых прац было зразумела, што нешта здарылася”, казаў Грант.

Неўзабаве пасля экскурсіі кампанія, якой кіруе Грант, далучылася да шэрагу іншых кампаній, якія трубяць пра небяспеку кліматычных змен – рыторыка, якая ў канчатковым рахунку прывяла да абяцання Monsanto стаць цалкам “нейтральнай да вугляроду” да 2021 года. І, здаецца, гэта не ўсё, што здзіўляе ў тым, што кампанія, чый 15-мільённы гадавы даход ідзе ад вырошчвання матэрыялу на насенне, непакоіцца пра змяненні клімата. Але крытыкі, якіх у Monsanto шмат, ухапіліся за яе новыя ініцыятывы як за найбольш відавочны доказ д’ябальскай стратэгіі заробку грошай кампаніі.

 

Hugh_Grant_Monsanto

Х’ю Грант, кіраўнік кампаніі Monsanto

 

Эколагі, масы якіх выступаюць супраць генна мадыфікаванага насення Monsanto (якая з’яўляецца ягоным найбуйнейшым прадаўцом у свеце) называюць абавязацельствы кампаніі стаць вугляродна-нейтральнай “зялёным камуфляжам”. Нібыта такім чынам яна спрабуе адцягнуць спажыўцоў ад таго, што яны бачаць як працяг  дзейнасці Monsanto па атручванні планеты. Нават многія фермеры  з Cornbelt  (“кукурузны пояс” – сельскагаспадарчыя раены ЗША), адны з найстарэшых кліентаў  усіх вытворцаў насення, і Monsanto, у прыватнасці  – накінуліся, абвінавачваючы кампанію ў націсканні на ўрад і актывістаў сваёй згодай з тым, што змены ў клімаце былі часткова зроблены чалавекам. Абяцанне зрабіць нешта, здавалася б, дабразычлівае, напрыклад, скараціць выкіды парніковых газаў у атмасферу, нейкім чынам раззлавала ўсіх – што для Monsanto, аднак – звычайная справа.

Давайце будзем шчырымі: Monsanto, напэўна, ганілі больш за ўсе іншыя каманіі на планеце. Для яе напахісных крытыкаў яна ўвасабляе ўсё дрэннае, што здарылася з сельскай гаспадаркай – заняпад  фермерства і памяньшенне колькасці дробных землеўладальнікаў, празмернае выкарыстанне хімікатаў, адсутнасць празрыстасці ў справах і, канешне, галоўнае: з’яўленне генна-мадыфікаваных арганізмаў у прадуктах. Абрэвіатура з трох літар – ГМО стала чатырохлітарным словам для мільенаў людзей, ад школьнікаў да пенсіянераў.  У дадатак да гэтага, у папярэднія дзесяцігоддзі і ў папярэдніх карпаратыўных ітэрацыях Monsanto (тады проста хімічная кампанія) вырабляла Agent Orange, моцны дэфаліянт, які выкарыстоўвалі падчас В’етнамскай вайны і які потым абвінавацілі ў вызыванні рака і іншых захворванняў у тых, хто папаў пад яго ўздзеянне. Яна ж (а таксама некаторыя іншыя) стварылі забаронены зараз пестыцыд ДДТ, а таксама PCB – вельмі таксічныя злучэнні, якія аказваюць разбуральнае ўздзеянне на асяроддзе.

Дэманізацыя кампаніі набывае рысы “чорнага гумару”, і падчас атрымліваюцца вельмі камічныя сітуацыі. Гэта стала тэмай як мінімум паўдзюжыны дакументальных фільмаў, з назвамі ад “Насенне жаху” да “Насенне смерці”. Таксама гэтая з’ява аказалася ў цэнтры некалькіх дзіўных тэорый змовы: што кампанію купіла прыватная ваенная арганізацыя Blackwater, і што, кормячы астатняю частку свету ГМО, у сваім кафетэрыі яны падаюць толькі арганічную ежу, што кампанія і яе “біатэхналагічная мафія” з дапамогай сабатажувыклікалі  прадуктовы крызіс ў Венесуэле, і што менавіта Monsanto, а не вірус Зіка адказныя за мікрацэфалію. (Monsanto адмаяўляецца ад усяго гэтага). “Я не лічу, што людзі могуць ненавідзець Monsanto больш, чым яны ўжо гэта робяць”, кажа амерыканскій аналітык Марк Канеллі, які працуе з кампаніяй і вар’яцтвам вакол яе на працягу апошніх 15 год.

І гэта прыводзіць нас да правакацыйнага пытання: ці можа здарыцца так, што кампанія, якую свет так ганьбіў, у канечным рахунку, накорміць усіх?

Калі коратка, то гэта тое, на што спадзяецца Monsanto. “Яны вераць, што кормяць свет і няма ніякага іншага добрага спосабу для гэтага”, кажа Канэллі, “Упэўненасць у тым, што яны робяць правільныя рэчы асляпіла іх да таго, што яны павінны абараняцца.”

Паводле ацэнак камітэта па Харчаванні і Сельскай гаспадарцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, мы павінны падвоіць цяперашні ўзровень вытворчасці прадуктаў, каб накарміць насельніцтва, якое па прагнозах дасягне колькасьці 9,7 млрд да 2050 года – і рабіць гэта патрэбна на як магчыма меншай тэрыторыі, выкарыстоўваючы як мага менш рэсурсаў. І рабіць гэта мы павінны так хутка, як змяняецца клімат, што прапісвае надвор’е на ўсёй зямлі, і задаволіць трэба людзей, якія як ніколі хутка дасягаюць статусу сярэдняага класу і жадаюць есці адпаведна. “Гэтае ўраўненне павінна быць вырашана, і на гэта ёсць час у некалькіх пакаленняў”, кажа Грант.

Даследчыкі НАСА зараз прагназуюць, што гэты 2016 год будзе самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў – трэці год запар, які б’е ўсе рэкорды. У залежнасці ад месца знаходжання, фермеры ўсё часцей будуць змагацца альбо з інтэнсіўнымі дажджамі, або з працяглымі засухамі, а таксама з адпаведнымі шкоднікамі і ўзбуджанымі хваробамі, якія прыдуць услед. Міжурадавая група экспертаў па змене клімату робіць выснову, што змены клімату ўжо запаволілі сярэдні тэмп росту ўраджайнасці ва ўсім свеце на 2,5% кожнае дзесяцігоддзе. А ў некаторых частках свету гэтыя паказальнікі дасягнулі апагею. Плямёны Афрыкі, напрыклад, перажываюць сур’езны харчовы крызіс. “Патрабуецца неверагодны скачок у прадуктыўнасці”, паведаміў Fortune Том Вілсак, міністр сельскай гаспадаркі ЗША. Нават Амерыка, жытніца ўсяго свету, не можа паспець за ўзрастаючымі патрабаваннямі. Пры жыцці Вілсака, ЗША павялічылі вытворчасць на 170% на плошчы меншай на 26%. “Нават найбольш прасунутыя сельскія гаспадаркі не ў стане зрабіць такі скачок у бліжэйшыя 25 год”, кажа ён.

 

 

У чаканні вялікіх  зменаў

Гістарычна скалалася так, што  ў Monsanto спрабавалі павялічыць ураджайнасць толькі праз дасягненні ў тэхналогіі вытворчасці насення. Грант называе гэта гардыняй: “Дваццаць год таму”, распавядае ён, “мы лічылі, што біатэхналогіі гэта панацэя”. У апошнія пяць год кампанія пачала шукаць адказы не толькі ў насенні. Гэта прывяло Monsanto да шэрагу здзелак. У 2013 кампанія купіла стартап, які працуе з дадзенымі надвор’я – Climate Corp. за 930 мільёнаў (нават троху больш). У тым жа годзе яны сталі партнерамі з дацкай кампаніяй Novozymes у надзеі павысіць ураджайнасць раслін выкарыстоўваючы мікраарганізмы, якія жывуць унутры іх. А ў мінулым годзе, каб умацаваць свой уласны аграхімічны бізнэс, яны спрабавалі купіць канкурэнта Syngenta, але здзелка правалілася. (Syngenta згадзіўся стаць часткай кампаніі ChemChina, якая належыць кітайскаму ўраду.)

Зараз сама Monsanto знаходзіцца ў гульні. Bayer, нямецкі фармацэўтычны і хімічны гігант зрабіў кампаніі 62-мільярдную прапанову ў траўні. На момант публікацыі Monsanto адхілілі яе як “няпоўную і фінансава неадэкватную”, хоць і паказалі, што адкрыты для далейшых абмеркаванняў. Незалежна ад таго, адбудзецца здзелка ці не, у наступныя дзесяцігоддзі Monsanto ўжо не будзе той жа, як зараз. Кампанія, якая была заснавана ў 1901 годзе як хімічны вытворца, потым пераўтварылася ў біатэхнічную кампанію і, нарэшце, стала кампаніяй, што працуе з насеннем і змяняецца зноўку: на гэты раз у кампанію дадзеных. Грант тлумачыць: “У канчатковым рахунку, навука дадзеных становіцца клеем, каталізатарам, які змяшчае разам хімію і біалогію”.

Эрык Андрэйка, які кіруе навуковым цэнтрам дадзеных Monsanto, фармулюе новую місію кампаніі больш лаканічна: “Накарміць свет з дапамогай матэматыкі”.

У снежні мінулага года Дэвід Хула з Чарльз-сіті, штат Вірджынія, выйграў штогадовы конкурс Нацыянальнай Асацыяцыі Кукурузаводаў, зняўшы 532 бушэля кукурузы з аднага акра – сусветны рэкорд, які пераважае сярэдні паказчык ЗША больш, чым у тры разы. Хула выкарыстоўваў насенне DuPont Pioneer – аднаго з найбуйнейшых канкурэнтаў Monsanto у свеце. Але конкурс – гэта больш, чым проста выхвалянне. Ён быў сведчаннем таго, як змяняецца гегемонія ў сельскагаспадарчай навуцы: нават для Monsanto гэта больш не было проста насенне.

Хула павінен быў усё зрабіць ідэальна, каб атрымаць прызавы ўраджай: пасадзіць радкі ў правільнай адлегласці адзін ад аднаго, апрацаваць глебу з дакладнымі мікробамі, неабходнымі, каб яна была здаровай, ужыць ідэальную колькасць азотных угнаенняў у ідэальны час. Фермеры прымаюць каля 40 падобных рашэнняў кожны сезон – рашэнні, якія калісці прымаліся ў адпаведнасці з традыцыямі і вопытам, але якія зараз усё больш залежаць ад дадзеных. Раней Monsanto працавала толькі з невялікай часткай такой інфармацыі. Дзве трэці ад 15 мільярднай выручкі кампаніі генеруецца ад продажу насення з генетычна змененымі рысамі, такімі як устойлівасць да казурак, напрыклад. Астатняя трэціна прыйшла ад продажу такіх прадуктаў як гербіцыды, у першую чаргу Roundup.

Вывядзенне лепшага насення спрыяла павялічэнню ўраджайнасці штогод больш, чым на 1%, сцвярджаюць эксперты. Біёлагі, напрыклад, стварылі расліны кукурузы, якія могуць быць сгрупаваны бліжэй адно да аднаго і такім чынам атрымліваецца больш сцебляў на акр. Тым не менш, штогадовы тэмп росту не перавысіць 200 бушэляў да канца дзесяцігоддзя – вельмі далека ад кукурузнага залатога дна Хулы і зусім недастаткова, каб накарміць планету.

Усведамленне гэтага і прывяло Monsanto да Climate Corp. Негледзячы на сваю назву, стартап з Сан-Францыска гэта не проста кампанія, збіраючая дадзеныя пра надвор’е, яна таксама будуе алгарытмы, выствятляючы, як генетыка, практыкі фермераў і навакольнае асяроддзе – тое, што Грант называе “бескантрольнымі пераменнымі”, разам уплываюць на ўраджай. Надзея ў тым, што гэтыя аскепкі інфармацыі будуць вырабляць тое, што вялікая колькасць дадзеных часам робіць: веды дапамогуць рухацца далей. Мэта Climate Corp. не ў тым, каб папярэдзіць фермераў пра мокрую вясну, але хутчэй у тым, каб падказаць ім, колькі азотных угнаенняў ужыць вільготнай вясной на пэўным квадратным метры зямлі, у залежнасці ад таго, як яны раней ураблялі глебу.

З алгарытмамі Climate Corp., якія заснаваны на аналізе даных са спадарожнікаў, надвор’я, выпрабаванняў, дзеянняў фермераў, глебавых карт, а таксама дадзеных ўраджайнасці з мілёнаў гектараў сельгасугоддзяў фермерскіх участкаў ЗША – у Monsanto нечакана з’явіўся новы набор інструментаў для вырашэння праблемаў.

Калі Monsanto прыйшлі з прапановай пакупкі да заснавальніка Climate Corp. Дэвіда Фрэдберга, былога супрацоўніка Гугл, які амаль усё жыцце з’яўляецца вегетарыянцам, ён спачатку быў трохі насцярожаны. Пасля таго, як было абвешчана пра набыцце, ён напісаў ліст супрацоўнікам, якія чакалі, што атрымаюць імэйлы ад сям’і і рэкрутараў з тэмай: “ВЫ САПРАЎДЫ ЗБІРАЕЦЕСЯ ПРАЦАВАЦЬ З САМАЙ Д’ЯБАЛЬСКАЙ КАМПАНІЯЙ У СВЕЦЕ??!!” (Такі ж каментар ён атрымаў ад свайго бацькі). Але Фрыдберг, які ў студзені пакінуў пасаду генеральнага дырэктара і застаўся старэйшым дарадцам, верыў, што аб’яднанне вопыту Monsanto у біялогіі раслін з больш шырокім аналізам дадзеных аб клімаце пайдзе свету на карысць. Таксама гэта можа пашырыць патэнцыйны рынак Monsanto.

Разгледзім насенніцкі бізнэс кампаніі. Monsanto прадае не толькі ўласнае насенне з мадэфікаваным генетычным кодам і іншымі зменамі, але і ліцэнзуе свае тэхналогіі (напрыклад, такія рысы, што даюць хлопкавым раслінам устойлівасць да гербецыдаў), каб канкураваць з іншымі насенневытворцамі. У спалучэнні, такое насенне ўжо займае каля 400 мільёнаў акраў па ўсім зямным шары. Гэта  дзесятая частка з амаль 4 мільярдаў акраў зямлі, якая па адзнаке ААН, увогуле культывуецца. Дырэктар па тэхнологіях Climate Corp. сумняваецца, што Monsanto маглі б дабрацца да мільярда акраў, будучы толькі насенніцкай кампаніяй, “але ў якасці кампаніі, якая распрацоўвае рашэнні, яна сапраўды здольная даць добры стрэл”. Monsanto, напрыклад, не прадае вінаграднае насенне, але калі-небудзь, яна можа параіць вытворцам вінаграду, як павысіць іх ураджайнасць.

Па праўдзе, у Monsanto няма іншага выбару, акрямя змянення. За апошнія тры гады (перад тым, як была абвешчана здзелка з Bayer у траўні) акцыі упалі на 6%. Нават пасля буму, які адбыўся пасля заяўкі Bayer, кошт акцый Monsanto у $110 па-ранейшаму складае толькі 13% ад найвялікшага кошту ў чэрвені 2014. Рэкордныя ўраджаі прывялі да нізкіх коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, з’елі даходы фермераў, а таксама і іх гатоўнасць адкрываць свае портманэ – фактар, які прымусіў Monsanto паменьшыць свой фінансавы прагноз на 2016 год. Але кампанія не пакутуе ў адзіночку. Сельскагаспадарчая галіна адстае ў цэлым, што прыводзіць да ператасоўкі і кансалідацыі, у тым ліку чакаецца зліцце Dow з DuPont.

З пункту гледжання даходаў, з’яўленне дадзеных у Monsanto дагэтуль было нязначным, але, як многія лічаць, яны прапануюць лепшыя магчымасці для вырошчвання харчавання на планеце. Але ж тады з’яўляецца знаемая кампаніі праблема: падазроныя матывы, пляма на рэпутацыі, спосабу пазбавіцца ад якой пакуль не відаць. “Яны будуць выкарыстоўваць шмат гэтай інфармацыі для распрацоўкі больш эфектыўных тэхналогій”, кажа Пол Томпсан, прафесар філасофіі Дзяржаўнага Універсітэта Мічыгана, які спецыялізуецца на ежы, “але мне падаецца троху турботным, што ўся інфармацыя аказваецца ў руках аднаго акцёра”.

 

 

Аповесць пра пчолаў

У 2011 Monsanto набылі стартап пад назвай Beeologics. Гэтая кампанія спрабавала абараніць пчол ад вострага ізраільскага віруснага паралічу, які выклікае распад пчоласямей. Яны пераследвалі магчымае вырашэнне з дапамогай тэхналогіі, якая называецца РНК-інтэрференцыя (РНКі) і дазваляе даследчыкам падаўляць экспрэсію пэўных генаў. Beeologics спадзяваліся, што гэты метад зможа знішчыць вірус і пакінуць пчол цэлымі і здаровымі. Monsanto не так былі зацікаўлены пчоламі, як у самой тэхналогіі, сродке, які яны спадзяваліся выкарыстаць для стварэння кукурузы, ўстойлівай да каранёвых чэрвей і іншых шкоднікаў. Тым не менш, кампанія ўвесь час спрабавала працаваць над пчоламі, трацячы на гэта мільён долараў штогод.

Калі справы Beeologics сталі здабыткам грамадскасці, у інтэрнэце пачалася гнеўная балбатня. Некаторыя сцвярджалі, што Monsanto набылі стартап, каб адцягнуць увагу ад ролі пестыцыдаў у развале пчоласямей. Пасыпаліся загалоўкі: ПЕСТЫЦЫДНАЯ КАМПАНІЯ-ПЧОЛАЗАБОЎЦА ПРЫКІДВАЕЦЦА, ШТО ЗАХОЎВАЕ ПЧОЛ, а таксама: ЛІСА (Monsanto) НАБЫЛА КУРАТНІК (Beeologics). (У той час як Monsanto не вырабіла ні аднаго з ўзганадных інсектыцыдаў, яны сапраўды лячылі некаторае насенне з яго дапамогай).

Такога роду рэакцыя выклікала паўзу, якую ўзяў Джэры Хайс, тады галоўны інспектар па пасеках з Фларыдскага Дэпартаменту Сельскай гаспадаркі, калі Monsanto папрасілі яго далучыцца да іх намаганняў ў галіне аховы здароўя пчол у 2012. “Мне спатрэбілася 2-3 месяцы, каб прыняць рашэнне, бо ўсе ненавідзяць Monsanto”, кажа ён. “У меня было такое ж уражанне”. Неўзабаве пасля прыходу ў кампанію, Хайсу падарылі копію светавога мяча Дарта Вэйдера на прамысловай сустрэчы.

Калі Monsanto уяўляе сабой цёмны бок, цяжка знайсці сітхаў у пышным прыгарадным кампусе кампаніі ў Сент-Луісе. Грант – вясёлы хлопец, які апісвае сябе як “шатландскага аптыміста, што даволі рэдкая якасць”. 35-гадовы ветэран кампаніі (Грант стаў генеральным дырэктарам у 2003) захапляецца архідэямі (любоў, якую ён набыў падчас чатырохгадовага знаходжання ў Сінгапуры) і праводзіць большую частку вясновых выхадных дома, працуючы на сваім агародзе. Мядзвежага росту – 6 футаў у вышыню, пра свой целасклад ён кажа быстра і з’едліва: “вы не можаце так выглядаць, калі не дастаткова асяцрожныя”.

У красавіку я (аўтар артыкулу Beth Kowitt)  разам з Грантам наведала вулей кампаніі. Нават у касцюме пчаляра шатландзец выглядае некалькі пяшчотным. Хайс бачыць матку і паказвае яе свайму начальніку, які, здаецца, хвалюецца як школьнік: “Гэта было суперкрута. Гэта зрабіла мой дзень”.

 

Вуллі ў даследчым центры Monsanto ў Честерфілдзе, ЗША

Вуллі ў даследчым центры Monsanto ў Честерфілдзе, ЗША

 

У тэорыі, РНКі можа дапамагчы выратаваць пчол, гэтак жа як гэта тэхналогія амаль напэўна павялічыць ураджаі ежы на ўсёй планеце. Але гэта зусім не абавязкова будзе вітацца. Шматлікія навукоўцы і батанікі выказваюць расчараванне, што спажыўцы прымаюць тэхналогіі ў такіх шматлікіх галінах свайго жыцця, але адкідваюць іх, калі справа тычыцца ежы. “Я ніколі не чуй, каб нехта прыйшоў да доктара і спытаў лёкі, якія прымалі 50 год назад яго бабуля і дзядуля”, кажа галоўны дырэктар па тэхналагіях у Monsanto Робб Фрэлі, “але па нейкіх прычынах яны лічаць, што гэта лепшы спосаб для фермы”.

Найглыбейшым скептыкам ГМО здаецца, што навука амаль выходзіць за межы. У траўні Нацыянальная Акадэмія Навук пасля 2 гадоў стварэння выпусціла вычарпальны даклад. У НАН не знайшлі ніякіх доказаў таго, што ад ўжывання генетычна мадыфікаваных прадуктаў узнікае большая рызыка для здароўя чалавека, чым ад ужывання іх не мадыфікаваных эквівалентаў. Тым не менш, многія крытыткі ГМО гэтаму не вераць. Яны не прымаюць кошт “накарміць-увесь-свет” аргументу Monsanto і сцвярджаюць, што гэта ўсё стратэгія стварэння адчування крызісу, якая дазволіць кампаніі праціснуць сваю ГМО праграму. “Гэта троху перабольшана”, кажа прафесар Томсан, спасылаючыся на ацэнкі харчовага попыту. “Яны базуюцца на вельмі агрэгаваных лічбах, якія не прымаюць да ўвагі, што шмат прадукцыі прызначана для паліва або корму для жывел”.

 


 

З’ява надвор’я, якая атрымала назву Эль-Ніньё, у гэтым годзе была мацнейшай, чым у апошнія дзесяцігоддзі. Фермеры з Cornbelt толькі што перажылі самую цеплую і вільготую зіму з тых пор, як пачалі фіксаваць тэмпературу ў 1895. Эль-Ніньё падштурхнула тэмпературы на ўсходзе ад Скалістых гор ад 3 да 10 градусай вышэй за норму, і рэкордныя дажджы зімой прывялі да знясілення азотных угнаенняў у глебе. Невялікая частка гэтага азота вызваляецца ў атмасферу ў выглядзе закісу азоту, парніковага газу, які мае ў 300 разоў мацнейшае уздзеянне, чым дыяксід углероду, у тэрміне награвання атмасферы. Калі ён не апускаецца глыбей у глебу, азот можа вымывацца ў водныя шляхі і спрыяць стварэнню гіпаксічных абласцей, такіх як мёртвая зона ў Мексіканскім заліве, напрыклад.

Браты Хіпкі – Росс, Дэніс і Джэфры – якія вырошчваюць 4 500 акраў соевых бабоў, кукурузы і хрэна ў округе Мэдысан, штат Ілінойс, плацяць Monsanto за паслугу Climate Corp., якая называцца дарадца азоту (кампанія не прадае самі ўгнаенні). У красавіку ўласны алгарытм апрацоўваў стосы дадзеных з палёў братоў Хіпкі, каб вызначыць патрэбны менавіта ім узровень азоту. Калі Рос увайшоў у сістэму для праверкі адной са сваіх ніў, служба адзначыла, што не хапае каля 40 адзінак азоту.

Што манітор не сказаў – ці не мог сказаць, дык гэта тое, што гэтая інфармацыя ўяўляе сабой праблему не толькі для Хіпкі, але і для Monsanto. Як і дадзеныя, фінансавы ўлік, распачаты імі быў не менш важным. З коштам на кукурузу каля 3.50 долара за бушэль, было сумнеўна, што Хіпкі змогуць зарабіць дастаткова грошай, каб патраціць іх на прыкладанне, якое разлічвае прымяненне ўгнаенняў. “Эканоміка будзе падаўляць аграномію ўвесь час”, кажа Джэфры.

 

Фермер Джефф Хепке кіруе высокатэхналагічным трактарам

Фермер Джефры Хепке кіруе высокатэхналагічным трактарам

 

Такая нявызначанасць бізнэс мадэлі заахвоціла аналітыка з BMO Capital Markets Джоэла Джэксана напісаць, што вялікі штуршок дадзеных Monsanto “будзе пабегам альбо памылкай акруглення”. Калі цэны на прадукты сельскай гаспадаркі доўга застануцца нізкімі, ён, напэўна, будзе апошнім. На дадзены момант падобна на тое, што Monsanto гатовыя чакаць.

Развядзенне традыцыйнага гібрыднага насення займае 7 гадоў і гэта, як распавёў Грант прысутным на канферэнцыі Fortune Brainstorm E, самае хуткае з усяго, што робіць Monsanto. Сельская гаспадарка не змяняецца сезон за сезонам, кажа Коннелл, а хутчэй з пакалення ў пакаленне. Цяпер, у сваім другім стагоддзі Monsanto узялі за практыку эксплуатаваць лінію часу. “Я не ведаю ніводнай кампаніі, якая б так доўга думала”, кажа Коннелл.

І верагодна, што Monsanto прытрымліваецца таго ж доўгатэрміновага позірку на свае івестыцыі ў Blue River Technology, стартап з Санівэю у Каліфорніі, місія якога, здаецца, супрацлеглая Monsanto: яны спрабуюць паменшыць колькасць выкарыстоўваемых хімічных рэчываў, якія прадае Monsanto і іншыя падобныя кампаніі. Зараз стандартная практыка ў барадзьбе са шкоднікамі — распыліць хімікаты на ўсё поле. Бэн Чостнер, віцэ-прэзідэнт па развіцці бізнэсу Blue River Technology параўноўвае гэта з тым, каб даваць аспірын кожнаму чалавеку ў Нью-Йорку, калі ў дзесяці баліць галава.

Замест таго, каб лячыць раўнамерна усё поле, спецыяльныя машыны зандзірвання Blue River распыляюць гербіцыды толькі ў тых месцах, дзе гэта неабходна. Прылада, якая адрознівае пустазелле ад культурнай расліны па памерах, форме і колеру па меры руху, можа паменшыць выкарстанне хімікатаў у 10 разоў.

“Хімікаты займаюць сваё месца ў сельскай гаспадарцы”, кажа заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Хорхе Херауд, “але гэты інструмент значна перавыкарысталі”. І як у сітуацыях з многімі падобнымі рэчамі, з’явіліся ненаўмысныя наступствы – адно з якіх, як кажа Херауд, з’яўленне пустазелля ўстойлівага да хіміката Roundup, які вырабляе  Monsanto. Кампанія перафарматавала рынак, калі прадставіла гэты сродак барацьбы 20 год назад. Расліны сталі ўстойлівымі да гербіцыдаў і фермеры маглі развейваць атруту на цэлыя палі, і памірала толькі пустазелле, а не ўраджай. У рэзультаце, як кажа Херауд, атрымліваем празмернае захапленне адным метадам і адным рашэннем – у значнай ступені таму, што яно было вельмі эфектыўным. Таксама, экалагічныя групы і Еўрапейскія рэгуляторы працягваюць ставіць пад сумнеў бяспеку прадукту. (Monsanto настойваюць на бяспецы Roundup)

Перадумова Blue River – гэта вялікі зрух у сельскагаспадарчай практыцы. Большасць дасягненняў заснавана на канцэпцыі прымянення большай колькасці матэрыялу – гербіцыдаў, фунгіцыдаў, угнаенняў – для атрымання большага ўраджаю. Мэта Blue River у тым, каб выкарыстоўваць менш. Здаецца, што Monsanto усё часцей прытрымліваецца також пункта гледжання. Спраўды, вялікая неспадзяванасць у тым, што дадзеныя павольна зрушваюць кампанію ад вытворцы прадукту да пастаўшчыка паслуг: “насенне ў якасці сервісу”, калі жадаеце. Гэтага пераўтварэння будзе цяжэй дасягнуць, калі Monsanto закончыць з вялікай колькасцю хімікатаў – у рамках пагаднення з Bayer ці нейкім іншым чынам. Але нават у такім выпадку Грант настойвае на тым, што кампанія можа рабіць лепшую працу і вызначае: “Магчымасць у тым, каб быць як мага больш дакладнымі ў тым, як і дзе мы выкарыстоўваем хімію і чаму мы яе выбіраем”. Ён гатоў біцца аб заклад, што фермеры ўбачаць каштоўнасць гэтага і будуць гатовы за яе плаціць.

У пачатку марта ў першай палове дня я сядзеля з Грантам у яго офісе ў штаб-кватэры Monsanto, у той дзень калі раніцай кампанія заявіла аб тым, што перагледзела свой прагноз прыбытку. “Гэта нават цікава весці гэтую размову ў дзень, калі справы пайшлі ўніз”, кажа ён мне. Адзін з фактараў – гэта тое, што Monsanto вылучылі больш нізкія цэны на прадукты сельскай гаспадаркі. Гэта, аднак, іронія сельскай гаспадаркі. Чым больш вытворцы вырабляюць, тым больш яны будуць пакараныя падзеннем кошту, што робіць іх ахвярамі ўласнага поспеху.

Калі я прапанавай гэтую характарыстыку – сельская гаспадарка як невырашальная бізнэс-галаваломка – генеральнаму дырэктару, ён хутка адхіліў гэтае паняцце сваім густым шатландсім акцэнтам: “Я б ніколі не купіўся на гэта, таму што калі вы глядзіце на доўгую перспектыву, я больш непакоюся пра кароткія прапановы, чым пра тое, каб быць у лішку”. Негледзячы на рэкордныя ўраджаі, спажыванне кукурузы, як чакаецца, падымецца на ўласную дурманячую вышыню: больш чым мільярд тон у гэтым годзе – рэкорд. “Кладоўкі зараз запоўнены, але сітуацыя можа хутка змяніцца”, кажа Грант.

 

Аўтар:  Beth Kowitt 

Фотаздымкі: Ryan Donnell для  Fortune Magazine

Апублікавана ў Fortune

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.