Як і дзе насамрэч быў вынайдзены інтэрнэт?
У свеце, дзе пануюць прыкладанні, код, сеткі і вялікія грошы месца пад назвай Разоці досць непрыметная з’ява. Гэта піўная з 1852 года не змяняла месца свайго знаходжання ў самым сэрцы Сіліконавай даліны. Яна невялікая па памерах і нікому не замінае. Аднак на працягу 150 год робіць сваю добрую справу: прадстаўляе каліфарнійцам выдатнае месца каб напіцца.
За свае доўгатэрміновае існаванне Разоці была і салунам, і ігральным клубам часоў залатой ліхаманкі, і прытонам Hells Angels. Зараз яна завецца Alpine Inn Beer Garden, але ж публіка там усё такая ж пёстрая. У паціа на заднім двары веласіпедысты ў спандэксе сядзяць побач з байкерамі ў скуры. Тут жа нейкі мужчына з растрапанымі валасамі апантана піша штосці ў свой нататнік. Ён можа аказацца кім заўгодна: ціхім вар’ятам, прафесарам або генеральным дырэктарам нейкай кампаніі. На стаянцы каля ўвахода стаяць Харлей, Мазэраці і конь.
Гэтая піўная не здаецца месцам канцэнтрацыі інавацый. Але ж у жніўні споўніцца 40 гадоў з таго часу як група навукоўцаў сабрала на адным са сталоў камп’ютар і правяла адзін эксперымент. Трымаючы ў руках пластыкавыя кубачкі, яны даказалі, што дзіўная ідзея пад назвай “інтэрнэт” можа працаваць.
***
Інтэрнет настолькі бязмежны і бясформены, што магчымасць яго стварэння падаецца неверагоднай. Лёгка ўявіць, як Томас Эдысан вынайшоў лямпачку, бо яе лёгка візуалізаваць, разгледзець з усіх бакоў. З інтэрнэтам усё зусім па-іншаму. Ён ёсць усюды, але ўбачыць яго можна толькі зрэдку. Ён нагадвае святы дух, бо показваецца толькі часам, калі авалодвае пікселямі на экранах, каб паказаць сайты, прыкладанні, электронную пошту. Але яго сутнасць заўсёды ў іншым месцы.
Такая асаблівасць інтэрнэту стварае уражанне, што ён вельмі складаны. Маўляў, нешта такое нябачнае і ўсюдыіснае патрабуе шмат тэхнічных ведаў для разумення. Але гэта не так. Інтэрнэт фндаментальна просты. І ў гэтым прычына яго поспеху.
Інтэрнэт стварылі людзі з усяго свету. Яны працавалі ў спансараванай французскім урадам камп’ютарнай сетцы Кіклады, Брытанскай нацыянальнай фізічнай лабараторыі, Гавайскім універсітэце і Ксераксе. Але галоўным было шчодра фінансуемае ведамства даследчага падраздзялення ЗША – Агенцтва Перадавых Даследчых Праектаў (Апра – ад Advanced Research Projects Agency), потым змяніўшае назву на Агенцтва Перадавых Абарончых Даследчых Праектаў (Дапра – ад Defense Advanced Research Projects Agency), а таксама яго шматлікія падрадчыкі. Без Арпа інтэрнет не існаваў бы.
Як у ваеннай арганізацыі, у Арпа былі выключна ваенныя мэты стварэння інтэрнэту: яны шукалі спосабы вывесці камп’ютары на лінію фронту. У 1969 годзе яны пабудавалі Арпанет, які звязваў асноўныя ўрадавыя і даследчыя ўстановы, а таксама ваенных падрадчыкаў па ўсеё краіне. Арпанет хутка павялічваўся і да сярэдзіны 1970-ых налічваў каля 60 вузлоў.
Але праблема была ў тым, што сетка не была мабільнай. Камп’ютары Арпанэта, па сучасных мерка,х былі велізарнымі і злучаліся з дапамогай фіксаванай сувязі. Гэта падыходзіла для даследчыкаў, што сядзяць за камп’ютарам у Камбоджы або Менло Парк, але было малакарысна для салдатаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ворага. Арпанету каб быць сапраўды карысным, патрэбна было стаць даступным у любой кропцы свету.
Уявіце сябе джып у джунглях Заіра або Б-52 у некалькіх мілях ад Паўначнага В’етнама. Пасля ўявіце што яны – гэта вузлы бесправадной сеткі, звязаныя з камп’ютарамі за тысячы міль. Гэта і ёсць мара пра выкарыстанне звязаных сеткай ваенных падраздзяленняў для перамогі над Савецкім Саюзам і яго саюзнікамі. Гэтая мара спарадзіла інтэрнет.
Яе ажыцяўленне патрабавала 2 рэчаў. Першая – стварэнне такой бесправадной сеткі, якая зможа з дапамогай спутніка або радые рэтранслірваць вялікую колькасць дадзеных паміж аддалена знаходзячыхся вінтыкаў амырканскай арміі. Другая – злучэнне гэтай бесправадной сеткі з правадной сеткай Арпанэт такім чынам, каб шматмільённыя працэсары маглі дапамагаць салдатам у баі. Навукоўцы назвалі гэта межсеткавым узаемадзеяннем.
Межсеткавае ўзаемадзеянне – менавіта тая праблема, для якой і быў вынайдзены інтэрнэт. Гэта ўяўляла вялізарныя складанасці. Цяжка было проста прымусіць камп’ютары кантактаваць паміж сабой – старыць сетку, але забяспечыць узаемадзеянне цэлых сетак – гэта выклікала шэраг новых цяжкасцяў, поколькі сеткі размаўлялі на чужародных і несумяшчальных дыялектах. І спроба перанесці дадзеныя з адной у іншую была тым жа самым, што пісаць па-кітайску таму, хто ведае толькі венгерскі. Гэта не працавала.
Тады інтэрнэт-архітэктары распрацавалі своеасаблівы лічбавы эсперанта – агульную мову, што дазваляла пераносіць дадзеныя з адной сістэмы ў іншую. У 1974 годзе два даследчыкі Арпа – Роберт Кан і Серф Він апублікавалі першыя накіды. Абапіраючыся на абмеркаванні, што ішлі ў міравой сеткавай супольнасці, яны накідалі план “простага, але дастаткова гнуткага пратаколу”: універсальных правілаў узаемадзеяння камп’ютараў.
Гэтыя правілы павінны былі балансаваць па даволі тонкай грані. З аднаго боку, яны павінны былі быць дастаткова строгімі, каб забяспечыць надзейную перадачу дадзеных, але з іншага боку,дастаткова свабоднымі, каб змясціць усе магчымыя спосабы гэтай перадачы.
“Яны павінны былі быць перспектыўнымі”, распавёў мне Серф. “Нельга было пісаць пратакол толькі для цяперашняга моманту, бо ён хутка мог састарэць. Бо ваенныя працягнуць ствараць інавацыі, новыя і новыя тэхналогіі. І пратакол павінен быў ісці ў нагу і працаваць з “наколькі заўгодна вялікай колькасцю розных патэнцыйна несумяшчальных сетак пакетнай камутацыі”, рапавядаў Серф – “у тым ліку і з тымі, што яшчэ не былі вынайдзены”. Такая функцыя зрабіла бы сістэму не толькі перспектыўнай, але і бясконцай. Калі б правілы былі дастаткова надзейнымі, то колькасць сетак магла б павялічвацца і павялічвацца, асімілюючы любыя лічбавыя формы.
У канчатковым выніку гэтыя правілы сталі ўніверсальным языком інтэрнэту. Але спачатку іх трэба было стварыць, настроіць і пратэставаць – зноў, зноў і зноў. Не было нічога немагчымага ў тым, што інтэрнэт мог і не з’явіцца. Шкалы, амбіцыі – інтэрнэт быў хмарачосам, тады як дагэтуль ніхто не бачыў болей чым некалькі павярховыя домікі. Нават для пажарнага шлангу ваеных грошай на халодную вайну – гэта было зашмат.
Але потым, летам 1976, усё запрацавала.
***
Калі б вы прайшліся па піўной Разоці 27 жніўня 1976-га, то ўбачылі бы як сем мужчын і жанчына за сталом мітусяцца вакол камп’ютара, жанчына нешта набірае. Пара кабеляў працягнута ад тэрмінала да стаянкі і потым губляецца ў вялікім шэрым фургоне.
У фургоне надрукаваныя словы пераўтвараліся ў дадзеныя, а антэна на даху перадавала гэтую інфармацыю з дапамогай рыдёсігналу. Па паветры сігнал дасягаў рэтранслятара на верхавіне бліжэйшай гары, дзе ён узмацняўся і рэтранслірваўся. З дапамогай гэтага дадатковага імпульсу яны маглі прарабіць шлях да Малента-парку, дзе іх прыняла бы антэна на офісным будынку.
Менавіта тут і пачыналася сапраўдная магія. У офісным будынку ўваходныя дадзеныя спакойна пераходзілі з адной сеткі ў іншую: з сеткі пакетнай радыёсувязі ў Арпанет. Каб зрабіць гэты скачок дадзеныя павінны былі змяніць форму, але не змяняць змест. Як вада, што можа быць і парам, і вадкасцю, і лёдам, але хімічны склад нязменны. Такая неверагодная гнуткасць – гэта характэрная рыса сусвету. На шчасце, бо ад гэтага залежыць жыцце.
У адрозненне ад гэтага, гнуткасць, ад якой залежыць інтэрнэт, трэба было распрацаваць. І ў той жнівеньскі дзень атрымалася ператварыць дадзеныя, што існавалі ў форме радыё сігналу ў бесправадной сетцы, у электрычныя сігналы Арпанет. Цікава, што негледзячы на трансфармацыю, дазеныя выдатна захоўваліся і іх змест заставаўся абсалютна некранутым.
У тым жа стане яны маглі б апынуцца яшчэ за 3000 міль у камп’ютары ў Бостане і паўторна сабрацца ў тое ж самае паведамленне, што было надрукавана ў Разоці. Забяспечваў гэтую межсеткавую Адысею новы пратакол, які распрацавалі Серф і Кан. Дзве сеткі сталі адной. Інтэрнет працаваў…
“Не было ніякіх шароў або чаго-небудзь накшталт гэтага”, распавёў мне Дон Нільсан. Зараз, у свае 80, ён кіруе эксперыментам у Разоці ад імя Стэнфардскага Даследчага інстытута, буйнога падрадчыка Арпа. Высокі і спакойны, ён таксама бязлістасна сціплы; рэдка хто мае больш падстаў для хвальбы і менш жадання рабіць гэта. Мы сядзім у гасцінай у яго хаце ў Пала-Альта, у чатырох мілях ад Google, дзевяці ад Facebook, і ён ні разу нават не намякае, што стварыў тэхналогію, яка зрабіла магчымым існаванне гэтых неверагодна прыбытковых карпарацый.
Нільсан настойвае, што інтэрнэт быў групавой высілкай. Магчыма па гэтай прычыне яны ніяк не адзначалі тады ў Разоці, тлумачачы гэта тым, што такія паводзіны прыцягнулі бы славу да адной каманды, тады як гэта парушыла б калектыўны дух міжнароднай сеткавай супольнасці. Ці яны проста не мелі на гэта часу. Дэйв Рэц – адзін з даследчыкаў у Разоці, кажа, што яны былі занадта занепакоены працай сістэмы, а калі ўсё атрымалася, занадта хваляваліся пра далейшыя крокі. Заўсёды былі задачы, якія варта было вырашаць: як толькі былі злучаны дзве сеткі, трэба было думаць пра тры – што і было дасягнута троху больш чым праз год – у лістападзе 1977.
З часам памяць пра Разоці згасала. Забыўся пра гэта і сам Нільсан, да таго моманту як 20 год назад яму не нагадаў пра гэта журналіст. “Неяк я сядзеў у офісе”, успамінае ён тэлефонны званок. Рэпарцер на іншым канцы провада даведаўся пра эксперыменты ў Разоці і цікавіўся, як гэта звязана са з’яўленнем інтэрнэту. У 1996 годзе амерыканцы ўжо займаліся кібесэксам у чатах, і будвалаі агідныя, выклікаючыя жах стартавыя старонкі на GeoCities. Інтэрнэт перарос свае ваенныя карані і стаў шырокараспаўюджаным і людзі зацікавіліся яго паходжаннем. Таму Нільсан знайшоў некалькі старых справаздач і стаў разважаць пра з’яўленне інтэрнэту. “Я зразумеў, што ўсё гэта апынулася вялікай справай”, успамінае ён свае развагі.
А стаў такім інтэрнэт дзякучы уласцівасці каманды Нільсана,якую яна прадэмантравала жнівеньскім днём у Разоці – яе гнуткасць. Сорак гадоў таму інтэнэт тэлепартаваў тысячы слоў з Bay Area у Бостан па каналах, што былі настолькі ж непадобныя, як радыёхвалі і медныя правады тэлефонных ліній. Сёння такім чынам звязаны нашмат большыя адлегласці і перадаецца нашмат больш розных тыпаў кантэнту. Дадзеныя перамяшчаюцца паміж мільёнаў прылад, перадаюць твіты і паведамленні праз мноства сетак за мілісекунды.
І гэта не проста тэхнічнае дасягненне, а вялікае праэктнае рашэнне. Па словах Нільсана, галоўнае, што трэба запомніць пра вынаходніцтва інтэрнэта, гэта тое, што той пачынаўся ў арміі. Пакуль у Арпы было шмат паўнамоцтваў прыходзілася выбіраць тыя праэкты, якя ў перспектыве абяцалі развіцце тэхналогій карысных на вайне. Інжэнеры, якія займаліся праэктам гэта разумелі і пэўным чынам улічвалі.
Менавіта ў гэтым прычына таго, што інтэрнэт працуе ў любым месцы – амерыканскія ваенныя знаходзяцца паўсюль. У іх каля 800 баз у больш чым 70 краінах свету. У іх сотні караблёў, тысячы самалётаў і дзясяткі тысяч бронемашын. Вось чаму інтэрнэт працуе на любой прыладзе, любой сетцы і асяроддзі, чаму смартфон у Сан-Паўлу можа іграць музыку з сервера ў Сінгапуры – таму, што ён павінен быць настолькі ж усюдыісным як амерыканская сістэма бяспекі, што фінансуе яго стварэнне.
У выніку інтэрнэт стаў карысным для амерыканскай арміі, але не так, як задумвалася першапачаткова. І ён спраўды не ўзляцеў, пакуль не стаў грамадскім і не падвергнуўся камерцыялізацыі – феномен, які распрацоўшчыкі Арпа ў 1970 ніяк не маглі прадбачыць. “Шчыра кажучы, калі б нехта сказаў, што ўяўляў тады інтэрнэт такім, як ён існуе зараз, гэта была б няпраўдай”, кажа Нільсан. Яго больш за ўсё ўразіла тое, што людзі згодны былі плаціць, каб апынуцца ў інтэрнэце. “Там хацелі быць усе”, распавядае ён. “Ажыятаж жадаючых прысутнічаць у новым свеце мяне вельмі здзіўляў”.
Той факт, што мы лічым інтэрнэт асобым мірам, месцам “у” якім можна знаходзіцца – гэта таксама спадчына Дона Нільсана і яго калег-навукоўцаў. З лёгкасцю звязваюы паміж сабой розныя сеткі, яны прымусілі ўспрымаць інтэрнэт як адзіную прастору. Строга кажучы, гэта ілюзія, і інтэрнэт насамрэч складаецца з вялікай колькасці розных сетак: калі я заходжу ў Google, дадзеным патрэбна прайсці 11 маршрутаў, перш чым яны дасягнуць пункту прызначэння. Але інтэрнэт – майстар у ткацтве і вельмі добра хавае свае злучальныя ніткі. І ў нас застаецца толькі адчуванне бязмежнага лічбавага сусвету, або, як мы прывыклі казаць, кіберпрасторы. 40 гадоў таму ўпершыню замільгаталі агеньчыкі яе існавання, і да гэтага часу іх становіцца толькі больш.
Спадабалася? Пакінь каментар