Апошняе

20 лепшых прыкладанняў для стварэння відэа

Незалежна ад таго, влогер вы ці пачынаючы Спілберг, зняць свой кароткі фільм яшчэ ніколі не было так проста. Ад фільтраў да спецэфектаў – у гэтай падборцы тыя прыкладанні, што могуць у гэтым спатрэбіцца.

Здымка і абмен відэазапісамі яшчэ ніколі не былі такімі простымі,  як зараз, з шырокім выбарам мабільных прыкладанняў для здымкі, рэдагавання і распаўсюджання ролікаў. Некаторыя з іх – паменьшаныя версіі магутных праграм для стацыянарных камп’ютараў, у той час як іншыя – новыя сродкі для аматараў выкладваць відэа. Ёсць спецыялізаваныя прыкладанні для спецэфектаў, стоп-кадраў і нават віртуальнай рэальнасці, існуюць праграмы, каб намаляваць усмешку ці ўжыць рэтра-фільтр. У гэтым спісе 20 лепшых прыкладанняў 2016 года, якія варта выкарыстаць у незалежнасці ад ранейшага вопыту.

 

 

iMovie (iOS)

Калі вам патрэбна адрэдагаваць відэа на на iPhone ці IPad, уласнае прыкладанне Apple застаецца адным з самых даступных варыянтаў. Простае сэнсарнае кіраванне дазваляе выкарыстоўваць магутныя прылады для рэдагавання відэа перш чым падзяліцца ім з сябрамі.

Vine (Android/iOS)

Спачатку Vine ад Твітэра дазваляла зацыкліваць 6-секундныя ролікі, але нядаўна яны анансавалі план усталявання ліміту ў 140 секунд. Сістэма здымкі ролікаў, якія потым зліваюцца націсканнем на адну кнопку, ўсё яшчэ застаецца вельмі разумнай.

 

 

FxGuru: Movie FX Director (Android/iOS)

Ад ваўкалакаў і зомбі да землятрусаў і метэарытных удараў. FxGuru – пацешнае прыкладанне, якое дазваляе дадаваць у відэа галівудскія спецэфекты. Яшчэ ніколі не было так проста зняць як дзіцё гуляе з волатам і пагражае механічнаму робату.

PowerDirector Mobile (Android)

Карыстальнікі Андроіду, якія шукаюць эквівалент IMovie, павінны паспрабаваць гэтае прыкладанне. Яно дазваляе хутка склейваць невялікія фільмы са знятых вамі кадраў, але таксама мае і больш магутныя функцыі, што даюць больш уражлівы вынік.

Minecraft Stop-Motion Movie Creator (Android / IOS)

Гэтае прыкладанне ад Mattel як раз для дзяцей, якія з розуму сыходзяць па Minecraft і хочуць са стоп-кадраў зрабіць фільмы з любімымі персанажамі, якія прадаюцца асобна – ад свіней да ільвят. Дзеці хутка атрымаюць не толькі навык стральбы, але і вялікі зарад весялосці.

FiLMiC Pro (Android/iOS)

З дапамогай якога б прыкладання вы не рэдагавалі сваё відэа, лепшы спосаб яго зняць гэта FiLMiC Pro. Прыкладанне падыходзіць як прафесіяналам, так і пачаткоўцам відэаздымкі. У ім ёсць шмат розных функцый – запавольванне, раскадроўка, усе магчымыя варыянты суадносін бакоў і нават гарызантальная арыентацыя відэа.

Splash (iOS)

Гарнітура для віртуальнай рэальнасці ад Oculus Rift да Google Cardboard становіцца ўсё больш папулярнай. Splash – адно з першых прыкладанняў, якое дазваляе здымаць відеа ў 360-градусным фармаце, глядзець іх,  а таксама дасылаць нават тым сябрам, якія не маюць спецыяльнай гарнітуры.

Dubsmash (Android/iOS)

Прыкладанне, пік якога быў у 2015, але яно застаецца актуальным і ў 2016. Яно дазваляе ствараць дубляжные відэа, дзе вы пераймаеце вядомыя песні ці тэлевізійныя шоў,а пасля падзяліцца імі з сябрамі, адправіўшы ім паведамленне з прыкладання.

Pinnacle Studio Pro (IOS)

Яшчэ адно магутнае прыкладанне для рэдагавання відэа, якое, як і iMovie, мае версію для стацыянарнага камп’ютара. Яго аднавілі для мабільных прылад і зараз яно дазваляе рэдагаваць відэа, фота і гук і аб’ядноўваць у адным роліку.

Boomerang from Instagram (Android/iOS)

Інстаграм мае некалькі іншых праектаў-прыкладанняў. Да іх адносяцца Hyperlapse і Layout, аднак самае вынаходлівае з іх гэта Бумеранг: ён робіць 10 хуткіх здымкаў на пярэднюю ці заднюю камеру смартфона, а потым ператварае іх у невялічкія кліпы, падобныя да GIF-карцінак.

 

 

MoviePro (iOS)

Першапачаткова зарыентаванае толькі на відэаздымку, потым MoviePro дадало функцыі рэдагавання, каб прыкладанне стала ўсеахопным для рэжысёраў-пачаткоўцаў, якія здымаюць мабільнае кіно. Здымка, рэдагаванне і магчымасць падзяліцца – прасцейшыя функцыі, але прыкладанне мае і больш цікавыя мыгчымасці.

Mobcrush (Android / IOS)

Прагляд таго, як іншыя гуляюць у камп’ютарныя гульні стаў адным з самых запатрабаваных відаў кантэнту на анлайн тэлебачанні. Mobcrush дае магчымасць трансліраваць свае гульнявыя здольнасці прама з прылады (на Android) ці з партнёрскага прыкладання (на IOS)

Adobe Premiere Clip (Android/iOS)

Adobe – адна з смых вопытных кампаній, што вырабляюць прафесійнае праграмнае забеспячэнне для рэдагавання відэа. Такі падыход можна прасачыць нават у прыкладанні, якое разлічана на большую колькасць выпадковых карыстальнікаў, хоць, менавіта, прафесіяналам і спадабаецца як яно перадае кліпы на працоўны стол.

MSQRD (Android/iOS)

Facebook так моцна спадабалася гэтае беларуская прыкладанне, якое дазваляе перастаўляць твары, што яны купілі яго, але яно і дагэтуль даступна для спампавання. Яно дазваляе здымаць відэа, дзе вы мяняецеся тварамі з сябрам, перпасылаць іх і трансліраваць у Facebook.

PocketVideo (Android/iOS)

PocketVideo – адное з прыкладанняў, якія разлічаны на стваральнікаў кантэнту – влогераў, што загружаюць свае відэа на Facebook,  Youtube, Snapchat і іншыя сацыяльныя сеткі. Спалучэнне фільтраў, стыкераў і гіфак – ідэальны рэцэпт усіх забаўляльных ролікаў.

Videorama (iOS)

Одное з самых новых прыкладанняў у спісе, Videorama спалучае ўсе трэнды: рэдагаванне кліпаў, аніміраваныя подпісы,музыку, фільтры і нават спецэфекты (уключаючы выбухі) і, канешне, стандартную функцыя публікацыі ў сацыяльных сетках.

Quik (Android/iOS)

Да таго як у гэтым годзе яго купіла фірма, што вырабляе GoPro, прыкладанне мела назву Replay. Гэта адно з самых зручных прыкладанняў для рэдагавання відэакліпаў, выяваў і музыкі разам. Асабліва радуе аўтаматычны рэжым, які робіць за карыстальнікаў самую цяжкую працу.

Vue (iOS)

З’явілася ў 2016 годзе з абяцаннем забяспечыць карыстальнікам “яшчэ больш лайкаў у Facebook I Instagram». Аднак Vue можна выкарыстоўваць не толькі для гэтага. Па сутнасці, гэта даступнае прыкладанне для мантажу відэа і упрыгожвання іх лічбавымі стыкерамі і фільтрамі.

VHS Camcorder (Android/iOS)

Прыкладанне для дастаткова старых (прабачце, вопытных) карыстальнікаў, якія памятаюць відэакамеры 1980-ых. Яно дазваляе здымаць відэа на смартфон і надаваць ім від хатніх запісаў, якім ужо каля 30 гадоў, з датай, зумам і своеасблівымі гукавымі эфектамі.

Kinomatic Video Camera (iOS)

І, нарэшце, прыкладанне хутчэй для таленавітых рэжысёраў і вяшчальных кампаній,чым для простых карыстальнікаў. Яно абсталявана прасунутымі наладамі, уключаючы захаванне налад асвятлення паміж здымачнымі сэсіямі.

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.