Апошняе

Доўгі і звілісты шлях: як Пол Маккартні замагаецца за свае песні

Пасля шэрагу жудасных кантрактаў у 60-ых, Бітлз ніколі цалкам не кантралявалі сваю фенаменальную спадчыну. Нарэшце, адзін з найвялікшых музыкантаў усіх часоў патрабуе вярнуць права на сваю працу.

Велмі часта цытуемы  Оскар Уайльд лічыў, што страціць магчымасць кантраляваць адзін свой твор – сапраўднае нашчасце, але згубленне кантролю над іншым – ужо няўважлівасць. Гэта тая прызма, праз якую трэба разглядаць дзеянні Пола Маккартні – якія пачаліся ў снежні мінулага года (але вядома пра іх стала толькі нядаўна) – па вартанню сабе правоў на кампазіцыі, што былі напісаны падчас таго, як ён з’яўляўся часткай Бітлз.

Згодна з законам ЗША 1976 года аб аўтарскім праве, творцы могуць прэтэндаваць на адваёву долі выдаўцоў песен, якія былі імі напісаныя да 1978 года. Патрабаванне неабходна падаць у Бюро рэгістрацыі аўтарскіх праў ЗША, калі засталося ад двух да дзесяці год да сканчэння 56-гадовага тэрміна (ці, дакладней, двух 28-гадовых тэрмінаў запар; калі аўтар памёр,  яго спадчыннікі могуць падаць патрабаванне аб правах пасля першага 28-гадовага тэрміну). У першапачатковую заяўку Макартні уваходзіць 32 песні, але не ўсе яны былі напісаны ў першыя дні Бітлз, калі падыходзіць з пункту гледжання часу. Сярод названых кампазіцый – некаторыя з альбома “Abbey Road”, выпушчанага ў апошнія дні групы ў 1969.

Кантэкст – гэта ўсё. Як паказвае са сціскаючымі сэрца падрабязнасцямі, якія зрабілі б гонар справаздачы судова-медыцынскай экспертызы,  аўтар-бітлолаг Пітэр Доггет ў сваёй кнізе “Ты ніколі не даваў мне свае грошы”, Бітлз падпісалі шэраг жудасных кантрактаў, якія значна недаацанілі каштоўнасць іх творчасці, і гэта да цяперашніх дзён не было аспрэчана. Кантракт з мэнэджэрам Браянам Эпштэйнам у 1962 годзе быў іх першай памылкай, бо лішыў іх вялікай часткі праў, другая памылка – выдавецкае пагадненне, якое датычылася кампазіцый Ленана і Макартні. Каб зразумець, чаму Макартні робіць тое, што робіць, вельмі важна прасачыць няроўную гісторыю таго, як ён саступаў гэтыя права напачатку.

Расчараваны бляклай працай Ardmore & Beechwood,  музыкальнага выдавецтва EMI,  над альбомам “Love Me Do” у раннія 1960-ыя, прадзюсар Джордж Марцін прапанаваў Бітлз пагутарыць з выдаўцом Дзікам Джэймсам. Адтуль з’явілася Northern Songs – спецыяльная кампанія, зарэгістраваная непасрэдна дзеля кантролю над выдавецкімі правамі. Пазней Макартні сцвярджаў, што ніколі належным чынам не чытаў дагавораў і проста верыў, што Эпштэйн заключыць добрае пагадненне. Але атрымлівалася па-іншаму. У Эпштэйна, Макартні і Ленана была палова акцый, у той час як Джэймс і яго бізнэс-партнёр Чарльз Сільвер валодалі другой паловай. (Марцін ад долі адмовіўся, адчуўшы канфлікт інтарэсаў). Толькі пазней Макартні і Ленан зразумелі, што знаходзяцца не ў кіраўніцкім крэсле кампаніі, і нават не на заднім сядзенні. Яны былі ў багажніку.

 

TheBeatlesIn1964

 

Пасля смерці Эпштейна ў 1967 годзе, яны спрабавалі перазаключыць здзелку, але зайшлі ў тупік. Потым, без усялякага папярэджання, Джэймс прадаў сваю долю кампаніі тэлевізійнага магната Лью Града ATV за 1,5 млн фунтаў. Бітлз нанялі Алена Кляйна – бязлітаснага бізнэс мэнеджэра, каб паспрабаваць выкупіць долю ў 1969. Але адначасова з тым, як адносіны ў групе рабіліся ўсё больш з’едлівымі, нечакана скончыліся грошы, і ў кастрычніку яны таксама прадалі сваю долю за 3.5 млн фунтаў. Ранейшая спроба выкупіць 14%, якія належаць групе інвестараў, вядомых як Кансорцыум,  і таксама была няўдалай.

Далейшае развіцце справа набыла ў 1982 годзе, калі аўстралійскі бізнэсмэн Роберт Холмс а Корт набыў холдынг, у які ўваходзіла ATV. Макартні тым часам купляў выдавецкія каталогі, у тым ліку Бадзі Холлі і брадвейскіх шоу. Працуючы з Майклам Джэксанам у раннія 1980-ыя, ён памыліўся, паказаўшы спяваку сувязь паміж усімі правамі, якімі ён валодае, распавядая як шкадуе, што згубіў права на свае песні і таму скупае іншыя каталогі. Джэксану, найвялікшай поп-зорцы таго часу, патрэбна было ўкладаць некуды тыя вялізныя сумы, якія ён зарабляў, таму ён папрасіў свайго мэнэджера Джона Бранка даведацца пра магчымасці ў сферы выдавецтва. У верасні 1984 Бранка патэлефанаваў Джэксану і сказаў: “Здаецца, я чуў пра продаж каталога”. Гэта была ATV, якая валодала правамі больш чым на 4000 найменняў і прыкладна дзве трэці свайго даходу атрымлівала ад кампазіцый Ленана/Макартні.

 

Maccartney-and-Jackson

 

Складаныя перамовы і нахабнае балансаванне дапамаглі Бранке перахітрыць не толькі Рычарда Брэнсана, але і Марціна Бандзіера, які тады быў кіраўніком музычнага выдавецтва EMI, а цяпер, як ні парадаксальна – генеральны дырэктар Sony/ATV, і падпісаць пагадненне на 47,5 млн фунтаў. Дзве рэчы сыгралі на карысць Джэксану, хоць Бандзіер і прапанаваў больш грошай. Спявак пагадзіўся з’явіцца на дабрачынным мерапрыемсте Холмса а Корта ў Перце, а таксама адмовіўся ад праў на песню Penny Lane такім чынам, што Холм а Корт мог у якасці падарунка перадаць іх сваёй дачцэ Пені. Бранка заявіў, што высвятліў здзелку з Ёка Она, і пераканаўся, па-першае, што яна не збіралася рабіць сумесную прапанову з Макартні. Як паведамляецца, яна адказала: “Не, не, калі б мы [Она і Макартні] купілі іх, то на [Она і ATV] павінны былі б мець справу з Полам”.

Згубіўшы палохаючую суму ў наступныя 10 год, Джэксан меў тады адчайную патрэбу ў грошах, таму Бранка правёў у 1995 годзе здзелку, у выніку якой Sony магла валодаць паловай акцый ATV на ўмовах сумеснага прадпрыемства. У сваёй кнізе пра Джэксана Зак О’Малі Грынбург тлумачыць, наколькі незвычайнай была гэтая здзелка. “Кампанія заплаціла Джэксану 115 млн долараў за прывілей зліць свій менш каштоўны каталог з яго, у дадатак саромных штогадовых гарантый у памеры 10 млн долараў, што і падштурхнула пагадненне”. Здзелка таксама давала Джэксану магчымасць кантраляваць не толькі свае кампазіцыі, але і песні іншых аўтараў.

Больш за ўсё гэта ілюструе вялікую хвалю зменаў у тым, як музыкі пачалі падыходзіць да музычнага бізнэсу. Поп-зоркі 80-ых сталі неверагодна дасведчанымі ў бізнэсе менавіта таму, што музыканты за два дзесяцігоддзі да іх, безразважна наіўна ставіліся да грашовага боку сваёй працы. Напэўна Макартні закранула як раз тое, што наступнае пакаленне поп-зорак атрымала ўрок з яго памылак, зарабіла больш грошай і цяпер можа купляць і прадаваць яго. Працяг гэты працэс атрымаўпрацяг  на мінулым тыдні, калі Sony абвясціла пра выкуп долі Джэксана ў Sony/ATV за 750 млн. долараў.

Такім чынам, што можа крок Макартні – які стаў вядомым усяго праз тыдзень пасля здзелкі Sony/ATV – значыць для кампаніі, якая зараз валодае яго песнямі? Кампазіцыі Ленана/Макартні ўяўляюць патэнцыйна вялікі прыбытак, але гэта толькі кропля ў акіяне чатырохтысячнага каталога, якім валодае Sony/ATV. Плюс, калі справа Макартні ўсё ж такі будзе паспяховай, на дадзены момант гэта паўплывае толькі на яго долю з 32 песен напісаных у сааўтарстве з Ленанам, і то толькі ў ЗША. Sony працягне кантраляваць долю Ленана, што робіцца пасля заключэння пасрэдніцкай здзелкі з Ёка Оно ў 2009, а таксама пад іх кантролем застануцца права на ўсе песні Ленана/Макартні за межамі ЗША.

Калі не помста, то адчайны рух Макартні — гэта па мешай меры спроба выправіць свае мінулыя памылкі і дасягнуць прымірэння з нечым, што раз’ядала яго поўстагоддзя. У яго заўсёды былі складаныя зносіны з выдавецтвам і спадчынай групы. Акрамя дзвюх няўдалых спроб выкупіць свае правы, у 2002 годзе спявак дадаў у спіс песні з лайв-альбома “Back in the US», як падпісаныя Макартні/Ленанам, а не наадварот, як яны звычайна былі падпісаны. “Я думаю, гэты справядліва і сумленна, што песні, якія Джон называў напісанымі мной, будуць у першую чаргу насіць маё імя”, – сказаў ён тады. У наступным годзе выйшла новая версія “Let it be”, які цяпер меў назву “Let it be…Naked”, дзе Макартні змяніў усё, што рабіў там Філ Спектар, таму што заўсёды быў незадаволены гэтым альбомам.

Можна сцвярджаць, что старонка за старонкай Макартні перапісваў гісторыю Бітлз. Дагэтуль гэта ў асноўным датычылася творчага боку, але зараз ён ажыцявіў адну з найвялікшых фінансавых ракіровак. Можна спрачацца, згладзіць ці не гэты крок боль і расчараванне паўстагоддзя жудасных кантрактаў, але пакуль ен мае шанс абагаціць сябе і сваю трэцюю жонку Нэнсі Шэвел на 730 млн фунтаў.

Maccartney-and-wife

About Інна Пракапеня (21 Articles)
Інна Пракапеня вывучала беларускую мову і літаратуру ў Мінску і Варшаве. Цікавіцца палітыкай, сучаснай літаратурай і кулінарыяй. Мае намер працягнуць сваю кар'еру і галіне журналістыкі і новых медыя

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.