Апошняе

Новы канкурэнт ПВТ? Як і чым балгарская Сафія вабіць ІТ-кампаніі

Балгарскі прадпрымальнік распавядае Forbes, чаму Сафія – добрае месца для ІТ. Мінску варта ведаць, што ен не адзінае месца ва Усходней Еўропе, дзе існуюць ільготы для праграмістаў. Канкурэнцыя будзе жорсткай

Беларусы ўжо прызвычаіліся ганарыцца прафесінымі посьпехамі нашых праграмістаў але, часам. у некаторых таварышаў, праскакваюць меркаванні пра “занадта вялікія ільготы”, якія маюць нашы хайтек-кампаніі ў Парку Высокіх Тээхналегій. Насамрэч, сітуацыя цалкам адваротная — астатнія дзяржавы Ўсходняй Еўропы робяць нашмат больш для сваіх і чужых кампаній ў гэтай галіне.  Прапануем Вам матэрыял з часопісу Forbes пра тое, што адбываецца насамрэч ў Балгарыі — нашай былой сястры по “сацыялістычнаму лагеру”.

 

Ў мінулым месяцы тысячы наведвальнікаў прыехалі ў  Сафію, Балгарыя, каб прыняць удзел у Webit.Festival – буйнейшай з усіх канферэнцый, якія арганізуе ў Азіі і Еўропе Webit Foundation, што ўзначальвае балгарскі серыйны прадпрымальнік і інвестар Пламен Русо.

Пасля таго як ён быў праведзены ў многіх месцах, фестываль вярнуўся ў родную краіну арганізатара, дзе ўсё пачалося ў 2008. Гэты крок цалкам адпавядае новым духу і дынамізму бурна развіваючайся тэхнічнай сцэны Балгарыі,  якая нядаўна аотырмала ад блогера StartupDorf Святланы Міцевай назву “скрыты чэмпіён па стартапам у Еўропе”.

Такія кампаніі як Telerik, Chaos Group (вытворца праграмнага забеспячэння V-Ray) і зусім нядаўняя Tickey, павысілі рэпутацыю балгарскіх распрацоўшчыкаў і інжынераў ва ўсім свеце. Сафію нават уключылі ў лік 10 лепшых гарадоў для запуску стартапа ў галіне інфаграфіцы, створанай Брайтанскай школай бізнэсу і кіравання і апублікаванай у Seedstars World.

Балгарская стаўка падатку на прыбытак, якая складае менш за 10% робіць краіну вельмі прывабнай для ўладальнікаў бізнэсу, хоць і па-ранейшаму тут даводзіцца змагацца з шырокараспаўсюджанай карупцыяй. Але гэта жывая экасістэма, хоць  пакуль і не добравядомая. Каррэспандэнт Forbes злавіў Русо, каб даведацца больш пра Балгарыю і Цэнтральную Еўропу ўвогуле.  Ніжэй наша размова.

 

Як на вашу думку змянілася сітуацыя з прадпрымальніцтвам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў апошнія гады?

Я заўсёды дзялюся думкай пра першае мерапрыемства Webit. 9 гадоў назад. Мы анансавалі яго як лічбавае і тэхналагічнае мерапрыемства для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і больш за 40% удзельнікаў, якія з’явіліся, успрымалі “digital and tech” як музычны жанр, чакаючы діджэяў на сцэне.

Праз 9 год мы бачым узрастаючую экасістэму прадпрымальнікаў у лічбавых тэхналогіях і колькасць паспяховых выхадаў, такіх як  балгарская кампанія Telerik, купленая Progress Software за 264 мільёна долараў. Рэгіён расце і многія прадпрымальнікі і інвестары шукаюць у ім таленты і магчымасці. У дадатак да гэтага, узрастаючая экасістэма новых кампаній пачынае станавіцца больш моцнай, чым старыя і не вельмі паспяховыя гульцы на эканамічным ландшафце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што можа прывесці да далейшых значных зменаў у бліжэйшай будучыні.

 

Якія краіны, на вашу думку, знаходзяцца наперадзе ў гэтым рэгіёне?

Рэгіёну яшчэ трэба будзе паказаць свой патэнцыял. З больш чым 20-ццю краінамі, 19 мовамі і трымя галоўнымі рэлігіямі, гэта месца для разнастайнасці. Славакія – гэта дом для лятучых і самых хуткіх электрычных машын, Румынія – добрае месца, калі вы жадаеце ўключыцца ў індустрыю праграмнага забеспячэнне і працу з носнымі тэхналогіямі.

Балгарыя зараз дала прытулак гульням SAAS, аблокам, касмічным стартапам з такімі кампаніямі як Imperia Online, Telerik, Chaos Group (vRay праграмнае забеспячэнне), pCloud, iMediaShare і іншымі. Польскае асяроддзе вельмі разнастайнае, з некаторымі выдатнымі прыкладамі электроннай камерцыі  і стартапаў , звязаных са здароўем (IntelClinic выйграла адно з Webit Founder games editions у Стамбуле), спажывецкай тэхнікі.

У Чэхіі – кібер бяспека і стартапы, звязаныя з маркетынгам, як Avast і Socialbakers. Ў апошні час мы бачылі як Sphericam імчыць да відэа з віртуальнай рэальнасцю. Венгерскі гонар Prezi – гэта толькі самае вядомае, і экасістэма развіваецца і нарошчваецца.

Эстонія – краіна, якая першай прайшла праз лічбавую трансфармацыю і дала свету такія кампаніі як Skype, Zerply, GrabCAD, які быў празваны “фэйсбукам для інжынераў”, ZeroTurnaround, Pipedrive, Erply. Таксама там моцныя фінансывая тэхналогіі прадстаўленыя кампаніямі Transferwise і Fortumo.

 

Як па-вашаму, якія фактары стрымліваюць развіцце Цэнтральна і Усходнееўрапейскіх стартапаў да набыцця больш шырокага прызнання?

Раздробленасць і малыя памеры нацыянальных рынкаў – самая вялікая перашкода для развіцця стартапаў. Кожны новы рынак азначае асобную мясцовую каманду, моўную адаптацыю, асобны падыход да піара і маркетынгу. Адзіны лічбавы маркет ЕС, каб вырашыць сур’езныя праблемы і стварыць рынак з 500 млн. чалавек – гэта зараз адна з асноўных мэт Еўрапейскай камісіі, увасобленай Андрюсам Ансіпам і Крысталінай Георгіевай.

Гэта павінна прывесці да новай хвалі паспяховых B2C стартапаў. Недастатковае фінансаванне было яшчэ адным істотным недахопам экасістэмы ў пачатку, але ў апошнія гады гэта хутка мяняецца.

 

Кажучы, у прыватнасці, пра Балгарыю, вашую родную краіну, якія тут слабыя і моцныя бакі?

Я пераканана веру ў вялікую будучыню Балгарыі і рэгіёна. З пункту гледжання атрымання поспеху, Сафія здаецца вядучым цэнтрам дзейнасці з даходам Telerik-а ў 264 млн. еўра, але таксама з шэрагам іншых прафінансаваных праэктаў. Горад развіваецца як цудоўнае месца і адзін з лідэраў у прыцягненні стартапаў, якія растуць і іх заснавальнікаў.

Адзіны 10% налог на прыбытак і 5% на дывідэнды, яркія экасістэмы і вялікая колькасць гасцінных месцаў для каворкінгу, узрост ліку паскаральнікаў і VC робяць краіну адной з лепшых пляцовак на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Трэба дадаць, што Сафія  пабудаваная ля вельмі прыгожай гары Вітошы, тут добры клімат і сацыяльнае асяроддзе развіваецца дынамічна, што робіць горад выдатным месцам каб пачаць і развіваць бізнэс, а таксама жыць цудоўным жыццём.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага, мы, як Webit Foundation прапанавалі сваю гандлёвую марку як Лічбавую Сталіцу новых рынкаў, і гарадскі савет прыняў гэта. І гэта толькі пачатак. Я спадзяюся ўбачыць вялізарны рост прадпрымальніцкай экасістэмы горада і краіны ў бліжэйшыя гады.

 

Plamen-Russev

 

Крыніца:  Forbes 

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.