Апошняе

Нават зебра можа быць інавацыйнай. Мастакі з Індыі ўдасканалілі яе для бяспекі пешаходаў

ЗD тэхналегіі (ці, хутчэй, падобны на іх візуальны эфект ) дапамагаюць зрабіць дарожную разметку больш прыкметнай. Глядзіце, як гэта зроблена ў Індыі

3Д малюнак перахода тыпа

Паласатая разметка пешаходнага перахода на праезджай частцы, якую называюць зебрай, упершыню з’явілася ў 1951 годзе. З таго часу яе выгляд фактычна не змяніўся. Аднак дзве мастачкі з Індыі распрацавалі новы дызайн зебры, які, на іх думку, зробіць пешаходныя пераходы больш бяспечнымі. Гэта асабліва важна таму, што на пешаходных пераходах працягваюць гінуць людзі.

Саумія Пандыя Такар і яе дачка Шакунтала Пандыя з Індыі распрацавалі новы тып пешаходнага перахода. Іх канструкцыя выкарыстоўвае аптычную ілюзію: кіроўцам здаецца, што аб’ёмная зебра перагароджвае дарогу, а гэта прымушае запаволіць рух. Дакладна невядома, з якой адлегласці такі эфект заўважны, але мастачкі пераконваюць, што на дастатковай для таго, каб кіроўцы транспартных сродкаў маглі пазбегнуць рэзкага тармажэння.

Улады пратэставалі 3D-зебру ў Ахмадабадзе і прызналі яе эфектыўнай. Новая тып зебры будзе выкарыстаны побач са школамі і ў раёнах, дзе часта здараюцца аварыі. З дапамогай інавацыйнай зебры спадзяюцца паменшыць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і павысіць бяспеку пешаходаў на дарозе.

Паводле Architect’s Newspaper, новы метад таксама выкарыстоўваецца ў іншых краінах, у асноўным у Кітаі.

 

3Д малюнак перахода тыпа "зебра" у Кітаі

 

Крыніца: Innpoland

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.