Праект “Пояс ды Шлях” буксуе: Кітай пераасэнсоўвае сваю міжнародную экспансію
Глабальнай кітайскай ініцыятыве “Пояс ды Шлях” ня так шмат гадоў. Усяго толькі ў маі 2017 года лідэр Кітая Сі Дзіньпінь (Xi Jinping) выступіў у Пекіне перад залай, складзенай з амаль 30 кіраўнікоў дзяржаў і дэлегатаў з больш чым 130 краін і абвясціў “праект стагоддзя”.
Гэта не была гіпербалай. Кітай паабяцаў выдаткаваць каля 1 трыліёну даляраў на будаўніцтва інфраструктуры ў развіваючыхся краінах і фінансуе амаль усё гэта праз свае фінансавыя інстытуты. “З улікам інфляцыі гэтая сума была прыблізна ў сем разоў большай, чым ЗША выдаткавалі на план Маршала, каб аднавіць Еўропу пасля другой сусветнай вайны”, лічыць Джонатан Хілман, аўтар кнігі “Новый шлях імператара”, прысвечанай міжнароднай экспансіі Кітая.
Але паводле дадзеных, апублікаваных на гэтым тыдні, рэчаіснасць рэзка розніцца ад сцэнарыя спадара Сі. Тое, што было задумана як самая вялікая ў свеце праграма развіцця, можа стаць найвялікшым правалам Кітая як супердзяржавы. Крэдытаванне кітайскімі фінансавымі ўстановамі, якія кіруюць праектам “Пояс ды Шлях”, а таксама падтрымка наўпрост саміх ўрадаў, амаль спынілася і Пекін пачаў скаладаныя перамовы наконт сваех пазык са многімі краінамі.
“Гэта ўсё з’яўляецца добрым урокам для Кітая як узрастаючай сілы”, – кажа Хілман, старэйшы супрацоўнік у Washingtank CSIS – “Ён ўзяў сваю дэфектную мадэль, якая, здавалася б, добра працуе дома для будаўніцтва інфраструктуры, і неразважліва паспрабаваў прымяніць яе за мяжой”
“Гістарычна большасць інфраструктурных праектаў не спрацавалі”, – дадае ён. “Ці можа Кітай пазбегнуць гэтага, можа залежаць ад яго здольнасці паўторна ўзгадняць крэдыты з краінамі, якія зараз маюць вострую патрэбу ў паслабленні запазычанасці. Калі Кітай не ў стане альбо не хоча забяспечыць пазычальнікам дастатковую палёгку, ён можа апынуцца ў цэнтры пазыковага крызісу на рынках развіваючыхся краін ”
Дадзеныя, якія апісваюць цяжкае становішча Кітая, паступаюць ад даследчыкаў Бостанскага універсітэта, якія вядуць незалежную базу дадзеных аб фінансаванні праектаў Кітая за мяжой. Яны выявілі, што крэдытаванне Кітайскага банка развіцця і Банка экспарту-імпарту Кітая знізілася з піка ў 75 мільярдаў долараў у 2016 годзе да ўсяго 4 мільярдаў долараў у мінулым годзе.
Кантэкст вакол гэтага мае вырашальнае значэнне. Абодва банкі падпадаюць пад непасрэдны кантроль Дзяржаўнай Рады Кітая (ўрада), таму яны функцыянуюць як штосьці накшталту “зброі дзяржавы”. Яны забяспечваюць грашыма пераважную большасць крэдытаў Кітая за мяжой і сродкі, якія яны выдзяляюць, могуць быць параўнаны з аб’емам крэдытаў Сусветнага банка, найбуйнейшага ў свеце шматбаковага крэдытора. У перыяд з 2008 па 2019 гады два кітайскія банкі пазычылі 462 млрд. долараў, што крыху менш за 467 млрд. долараў, выдзеленых Сусветным банкам, па дадзеных Бостанскага універсітэта. У некаторыя гады крэдытаванне кітайскіх “палітычных” банкаў было амаль эквівалентна крэдытам усіх шасці шматбаковых фінансавых інстытутаў свету – якія разам са Сусветным банкам ўключаюць Азіяцкі банк развіцця, Міжамерыканскі банк развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Афрыканскі банк развіцця – разам.
У фінансаванні глабальнага развіцця такое рэзкае памяншэнне крэдытавання кітайскімі банкамі азначае землятрус. Калі ён захаваецца, гэта пагоршыць разрыў у фінансаванні развіцця інфраструктуры, які толькі ў Азіі складае 907 мільярдаў долараў у год, паводле ацэнак Азіяцкага банка развіцця. У Афрыцы і Лацінскай Амерыцы – дзе кітайскі крэдыт таксама склаў вялікую частку фінансавання інфраструктуры – разрыў паміж тым, што патрабуецца, і тым, што ёсць у наяўнасці, таксама чакаецца больш шырокім.
“Падвоеная цыркуляцыя”
Кітайскія аналітыкі, ў сваю чаргу, лічаць, што перагляд Кітаем сваіх міжнародных праектаў вынікае са зрухаў у структурнай палітыцы. “Кітай кансалідуе, паглынае і пераварвае інвестыцыі, зробленыя ў мінулым”, – кажа Ван Хуяо, дарадца Дзяржрады Кітая і прэзідэнт Цэнтра Кітая і Глабалізацыі.
Чэнь Чжыву, прафесар фінансаў універсітэта Ганконга, кажа, што адтэрміноўка ў замежных крэдытах кітайскіх банкаў з’яўляецца часткай вялікай палітыкі Кітая, якая скарачае выходныя інвестыцыі і засяроджвае больш рэсурсаў унутры краіны. Гэта таксама адказ на напружанасць паміж ЗША і Кітаем падчас прэзідэнства Дональда Трампа, калі Вашынгтон выкарыстаў крытыку “Пояс ды Шлях” ў якасці абгрунтавання стрымлівання Кітая, дадае прафесар Чэнь.
“У айчынных кітайскіх сродках масавай інфармацыі частата ўзнікнення тэмы [“Пояс ды Шлях”] за апошнія некалькі гадоў значна знізілася, бо знізіліся амбіцыі пашырэння ўплыву Кітая за мяжой”, – кажа прафесар Чэнь, які таксама з’яўляецца дырэктарам Азіяцкага глабальнага інстытута. “Я чакаю, што гэта скарачэнне працягнецца”
Ю Джы, старэйшы навуковы супрацоўнік па Кітаю ў Чатэм Хауз, аналітычным цэнтры ў Вялікабрытаніі, кажа, што нядаўна прынятая ў Пекіне палітыка Dual circulation ( “Падвоеная цыркуляцыя”) уяўляе сабой крок да змены адносін Кітая з навакольным светам. Палітыка, якая ўпершыню ўзгадвалася на пасяджэнні Палітбюро ў траўні, удзяляе вялікую ўвагу ўнутранаму рынку Кітая – альбо ўнутранаму абароту – і менш гандлю з навакольным светам.
“Устойлівыя адносіны паміж кітайскімі кампаніямі і больш абмежаваны доступ да замежных рынкаў выклікалі фундаментальнае пераасэнсаванне драйвераў росту з боку вядучых эканамічных планіроўшчыкаў Пекіна, “Натуральна, ” – кажа спадарыня Ю, – “калі дзяржаўныя прадпрыемствы вырашаюць вярнуцца на ўнутраны рынак, каб падтрымаць пажаданні кіраўніцтва, то бюджэтны фінансавы рэсурс для замежных інвестыцый адпаведна зменьшыцца. “Усё гэта вядзе да фундаментальнага пераасэнсавання Кітаем як самаго праекту “Пояс ды Шлях”, так і усяго замежнага профілю крэдытавання, лічаць аналітыкі. Спадар Ван кажа, што адным з напрамкаў новага падыходу было б працягваць крэдытаванні праз шматбаковыя органы, такія як Азіяцкі інвестыцыйны банк. Акрамя таго, кітайскія фінансавыя ўстановы могуць больш супрацоўнічаць з міжнароднымі крэдытнымі агенцтвамі, дадае ён.
Такое змяненне азначала б прынцыповую змену арыентацыі. AIIB (Asian Infrastructure Investment Bank), які знаходзіцца ў Пекіне і іншы шматбаковы банк, у якім Кітай з’яўляецца акцыянерам, Новы банк развіцця (New Development Bank), вельмі адрозніваюцца ад двух кітайскіх “палітычных” банкаў. Аб’ем іх крэдытаў значна меньш ўзроўню палітычных банкаў і пры фінансаванні кіруюцца яны не палітыкай Пекіна, а саветам дырэктараў, якія прадстаўляюць інтарэсы краін-удзельніц
Праблемы з фатаздымкаў
Аднак у цэлым змена палітыкі Кітая выдае маўклівае прызнанне таго, што ягонае замежнае крэдытаванне бананса было непрадуманым. Фотаздымкі з форуму міжнароднага супрацоўніцтва 2017 года – месца, на якім спадар Сі i абвясціў свой амбіцыйны “праект стагоддзя” – пэўным чынам дэманструюць тое, што стане фатальным недахопам праграмы.
Разам з містэрам Сі на паслядоўных партрэтах былі заўважаны аўтарытарныя лідэры краін з вялікімі запазычанасцямі і “мусарнымі” крэдытнымі рэйтынгамі, такія як Аляксандр Лукашэнка з Беларусі, Гун з Камбоджы, Ухуру з Кеніі, Александр Вучыч з Сербіі і шэраг іншых.
“Устойлівасць запазычанасці – альбо здольнасць краін-даўжнікоў вяртаць свае крэдыты – павінна была быць часткай любога аналізу, у тым ліку і для ініцыятывы “Пояс іды Шлях”, кажа Кевін Галлахер, дырэктар Цэнтра глабальнай палітыкі развіцця Бостанскага універсітэта, які сабраў дадзеныя аб кітайскім замежным крэдытаванні
“Таму патрэбен час для пераасэнсавання праекта”, – кажа ён. “Пояс ды Шлях” быў вялікім прыяртэтам для Сі Дзіньпіня, ён уклаў столькі ў яго, што не збіраецца проста “выключаць святло”. Але ім трэба сур’ёзна рэалізаваць уласны аналіз устойлівасці запазычанасці і стварыць добрыя інструменты сацыяльнага і экалагічнага ўздзеяння”
Венесуэла найбольш яскрава адлюстроўвае схільнасць Кітая да крэдытавання дыпламатычных саюзнікаў, не зважаючы на рызыкі. У перыяд з 2007 па 2013 год Кітайскі банк развіцця пазычыў Каракасу амаль 40 мільярдаў долараў, замацаваўшы адносіны, якія былы прэзідэнт Венесуэлы Уга Чарвес характарызаваў як “Вялікую сцяну” супраць гегеманізму ЗША.
Большая частка крэдытавання Венесуэлы была звязана з нафтавымі рэсурсамі, але яшчэ да таго, як спадар Чавез памёр у 2013 годзе, было зразумела, што ўсё ідзе няправільна. Тым не менш, Пекін улез настолькі глыбака, што адчуваў сябе вымушаным працягваць падтрымліваць Нікола Мадура, пераемніка спадара Чавеса, нават пасля таго, як сталі відавочныя доказы яго неэфектыўнага кіравання эканомікай
Ён пазычыў яшчэ 20 мільярдаў долараў паміж 2013 і 2017 гадамі і зараз з’яўляецца галоўным крэдыторам Венесуэлы, краіны з пазыкай ў памеры 150 мільярдаў долараў, якая дэфалтуе і шантажуе сваіх канкурыруючых крэдытораў. “Увесь эпізод нясе важныя ўрокі для Пекіна” – , кажа Мэт Ферхен з Мэрыкс, аналітычнага цэнтру ў Берліне. – “Кітайскія чыноўнікі і палітыкі ўвайшлі ў свае вялікія эканамічныя і палітычныя адносіны з Венесуэлай са спалучэннем прагі да грошаў, амбіцый і наіўнасці”, – пісаў г-н Ферхен. – “[Гэта] спрыяла найгоршаму эканамічнаму, гуманітарнаму і палітычнаму крызісу ў рэгіёне за дзесяцігоддзі”
Перамовы па запазычанасці ідуць цяжка, бо пандэмія пагоршыла стан сусветнай эканомікі, і асабліва развіваючыхся краін. У дакладзе кансультанта Rhodium Group гаворыцца, што ў 2020 годзе адбылося як мінімум 18 працэсаў перагавораў пра запазычанасць з Кітаем, а 12 краін па-ранейшаму размаўляюць з Пекінам з канца верасня, абмярковываючы кітайскія крэдыты на 28 мільярдаў долараў.
Пакуль што Пекін, мабыць, імкнецца да мяккага вырашэння праблемы, адкладаючы працэнтныя выплаты і перапланіруючы крэдыты. Але гэты досвед умацоўвае ўзрастаючае пачуццё насцярожанасці, якое зараз напаўняе вялікі праект спадара Сі.
Кітай высвятляе, кажа Хілман, што “рызыка ідзе ў абодвух напрамках па “Пояс іды Шлях”, а шкода, што зусім не планавалася, можа цалкам вярнуцца ў Пекін”.
Паводле Financial Times
Спадабалася? Пакінь каментар