Апошняе

Гарады свету: Сайберсіці, Маўрыкій – разумны афрыканскі горад

Канкурэнты ПВТ ў свеце

Ebène Cybercity ці Сайберсіці быў пабудаваны 15 гадоў назад, каб стварыць сучаснае працоўнае асяроддзе для маўрыканцаў. Што атрымалася ў выніку?

З пункту гледжання птушкі, ад Кібер Вежы да масіўнага фуд-корту і гандлевага цэнтру, які быў пабудаваны для абслугоўвання Эйбен Сайберсіці – высокатэхналагічнай офіснай супольнасці на ўскраіне сталіцы Маўрыкія – Порт-Луіса, толькі 300 метраў лету. Але прагулка пешшу ад паказнога фае Кібер Вежы да крам і рэстаранаў займе амаль 20 хвілін, калі вы ўвогуле не заблудзіцеся. Самы першы маршрут пралягае праз паркінгі, перасякаецца зарослымі пусткамі і спатыкаецца аб часовыя пешаходныя дарожкі міма офісаў некаторых з найбуйнейшых кампаній на востраве.

Ен можа лічыцца вялікай памылкай гарадскога планавання але, для многіх гордых маўрыканцаў, ен тыповы прыклад арганізацыі сучаснага офіснага жыцця. Сайберсіці быў упершыню прадастаўлены ўрадам у 2001 годзе ў якасці высокатэхналагічнага цэнтра і зараз кожны тыдзень сюды прыяджае на працу амаль 25 тысяч найбольш адукаваных працоўных сярэдняга класу. Забудову можа крытыкаваць за ашаламляльную адсутнасць звязанасці, недахоп грамадскага транспарту, абмежаваную колькасць парковак і нават цяжкую дасягальнасць пешшу,  аднак трэба прызнаць, што яго стварэнне прынесла працоўным Маўрыкія многа аспектаў звазанасці сучаснага жыцця.

“Ён далёкі ад дасканаласці, але гэта лепш, чым было раней”, кажа Рос Макбет, вучыўшыся ў Шатландыі архітэктар з Маўрыкія.

Як і іншыя мясцовыя назіральнікі, Макбет кажа, што негледзячы на шматлікія недахопы ў дызайне, праэкт робіць тое, што павінен: стварае сучаснае працоўнае асяроддзе ў афрыканскай астраўной дзяржаве, памяншаючы тым самым паток дарожнага руху ў Порт-Луісе, сталіцы краіны.

Пабудаваны на палі цукровага трыснягу прыкладна ў 15 кіламетрах уздоўж М1 (адна з двух сучасных аўтамагістраляў, якія падзяляюць краіну) і цалкам адціснуты ад навакольнай гарадской тканіны, Сайберсіці быў задуманы як скачок у будучыню для Маўрыкія.

 

Сайбер_Сіці_Маўрыкій_2

КіберВежа 1, асноўны будынак ІТ-парку Маўрыкія, знутры

 

Негледзячы на многія недахопы,64-гектарны кампус мае высакахуткасны інтэрнэт, які каля 5 год назад быў у краіне рэдкасцю, рэзервовыя генератары электраэнергіі для пераадолення частых адключэнняў і сеткавую сістэму, каб гарантаваць, што вялікія кампанія заўсёды змогуць заставацца анлайн. Негледзячы на геаграфічную адлегласць выспы ад мацерыковай частцы Афрыкі, цэнтр настолькі добра звязаны з кантынэнтам, што ён стаў домам для  Афрыканскага сеткавага інфармацыйнага цэнтру  і рэгістрацыйнай платформы для ўсяго кантынента.

“Насамрэч, гэта цэлая экасістэма: разумныя будынкі, кандыцыянеры і рэзервовая электрычнасць”, кажа Кумарэн Чэці, генеральны дырэктар Бізнэс-Парку Маўрыкія (БПМЛ) – кампаніі, якую заснаваў урад для стварэння і запуску Сайберсіці.

Пачатковы этап праэкту ў 2001 годзе – будаўніцтва 12-павярховай Сайбер Вежы 1 —  быў распрацаваны, спраэктаваны і пабудаваны індыйскімі кампаніямі, і прафінансаваны за кошт крэдытаў, гарантаваных урадам Індыі, як называе гэта Чэці,  “пад ключ”. Але калі БПМЛ праз некалькі гадоў увялі ў экспулатацыю другі будынак, яны звярнуліся да мясцовых архітэктараў і будаўнічых кампаній – тады гэта абвясцілі як прыклад здольнасці маўрыкійцаў хутка вучыца ў замежных спецыялістаў.

Цяпер, у сваім другім дзесяцігоддзі, Сайберсіці падкрэслівае важнае адрозненне ў планаванні гарадскога будаўніцтва развітых і развіваючыхся краін. Па меры таго, як раслі гарады свету і разумны гарадскі дызайн станавіўся сусветнай дысцыплінай, бачанне будучыні гэтага малюсенькага афрыканскага вострава паказвае, што паняцце разумнага горада далека ад стандартызацыі.

“Калі мы гаворым пра разумныя гарады ў Еўропе, то хутчэй маем на ўвазе рэвалюцыю ў  існуючых”, кажа Бертран Моуджын, прафесар НЕС у Парыжы, які вывучае развіцце гарадоў Маўрыкія. “Але ў многіх месцах Афрыкі, улічваючы Маўрыкій, так званае развіцце разумных гарадоў на самой справе робіцца наадварот: ствараюцца эксклюзіўныя развітыя гарады далёка ад пылі, хаосу і няроўнасці існуючага гарадского пейзажу”, тлумачыць Моуджын – “Гэта супярэчыць сацыяльнай уключанасці”.

Рашыд Фатаар – урбаніст з Паўднёвай Афрыкі, згодны, што многія праэкты разумных гарадоў на кантыненце пачынаюцца з жадання зрабіць усё інакш. “Мэта ў тым, каб спланаваць усё з нуля. Асабіста для прыватнага сектара, гэта ўсё пра планаванне і кантроль”.

Фатаар, які кіруе кансультантамі Горада Будучыні, папярэджвае, што ў Афрыканскім кантэксце гэтыя праэкты, як правіла, у інтарэсах невялікай эліты, а не ўсяго насельніцтва. “Гэта бачанне часта не сыходзіцца з тым, што сапраўды патрэбна”.

Моўджын пагаджаецца: “Што мы насамрэч жадаем для Афрыкі, гэта каб яны сапраўды развівалі сапраўдную мадэль разумных гарадоў”, кажа ён, спасылаючыся на апошнія еўрапейскій і паўночна-амерыканскае шляхі развіцця канцэпту, якія падкрэсліваюць сацыяльнае і навакольнае паляпшэнне. Напрыклад у Аджбурге – зусім новай частцы Амстэрдама, пабудаванай на высушаным русле ракі, знаходзяцца цэнтры дзеннага сыходу, універсітэцкія памяшканні, школы, грамадскія прасторы – усё гэта было наўмысна пабудавана разам з мэтай стварэння грамадскай прасторы, якую будуць падзяляць людзі розных узростаў і сацыяльна-эканамічных слаёў.

Улічваючы памеры і працягваючыся рост Сайберсіці (некаторыя новыя будынкі знаходзяцца на ранніх этапах будаўніцтва), адсочваць колькасць новых вакантнай плошчы, якую чыноўнікі ўказваюць на ўзроўні ад 5 да 15% і агульную плошчу, памер якой прыкладна 200 тысяч квадратных метраў, складана. Тым не менш, мяркуючы па незанятым участкам у цэнтры горада, не ўсё пайшло паводле плана.

“Тут не хапае гарадской тканіны – вельмі мала гарадскога планавання, з пункту гледжання зручасці, парковак, пешаходных зон”, кажа Абас Курымжы, архітэктар і распрацоўшчык Маўрыкія. Для Курымжы праблемы, з якімі сутыкаецца гэты штучны горад менш адносяцца да рэальных будынкаў і офісаў, якія ў яго ўваходзяць, а больш да праэкта ў цэлым.

 

Сайбер_Сіці_Маўрыкій_4

Сучасныя офісныя будынкі абслугоўваюцца састарэлым гармадскім транспартам

 

Сапраўды, негледзячы на той факт, што большасць офісных будынкаў мае не менш за 10 паверхаў, агульная шчыльнасць праекту аказваецца менш, чым у аднапавярховых жылых кварталах, што распаўсюджаны тут, на востраве.

Больш нагадваючы какафонію стылей, асобныя будынкі адрозніваюцца па ступені сучаснасці і камфорту, а некаторыя выпраменьваюць выгляд убогасці, звазяны з вільготным кліматам, дрэннай вентыляцыяй, дрэнным функцыянаваннем кандыцыянераў і пераважаючым запахам ежы.

Падчас нават самых лёгкіх дажджоў тэнт, пакрываючы выхад Сайбер Вежы 1,  стварае пастаянны варанок моцнага патоку вады на пад’яздной дарожцы, які вядзе ад будынка да будынка з такой лютасцю, што нават аўтамабілі спрабуюць пазбегнуць гэтага.

У такія дажджлівыя дні недахоп парковачных месцаў і цяжкасць доступу да перапоўненага грамадскага транспарту выходзяць на першы план. Замест абяцаных гладкіх транспартных вузлоў разумнага горада тут, у Маўрыкіі, рашуча старамодныя, высокія дызельныя аўтобусы хіляюцца ад аднага аўтобуснага прыпынку на вуліцы з аднастаронні рухам да іншага, пакідаючы тоўпы добра апранутых служачых бяжаць да ўкрыцця.

Гарадское развіцце стала палітычнай гарачай бульбай на гэтым востраве з амаль 1,3 млн. жыхароў. Цяпер, у сваім другім дзесяцігоддзі, Сайберсіці і ўдзел урада ідуць пад пільнай увагай, так як новая адміністрацыя анансавала стварэнне некалькіх новых інтэлектуальных праэктаў па ўсім востраве – улічваючы будаўніцтва Горада Спадчыны – 115-гектарнага прыгарада, у якім размесціцца большасць будынкаў Нацыянальнага ўрада, а таксама прасторны корпус для дзяржаўных служачых.

Новы ўрад прыкладна ў канцы 2014 года, гучна выкаціў канцэпцыю разумных гарадоў, дзе прапісваецца “вылячэнне усяго”: ад будаўнічага сектара да сродкаў прыцягнення высокакваліфікаваных замежных працоўных і іх капітала. Марка зараз асацыюецца з паўтузінай (непабудаваных) праектаў на востраве, з якіх Горад Спадчыны толькі адзіны з усіх праэктаў, на якія ўрад марнуе вялікія сумы грамадскіх грашовых сродкаў.

“Нам не патрэбна будаваць новыя гарады, нам трэба рабіць існуючыя разумней”, кажа Аадзіл Амір Міа, адзін з сямі дэпутатаў-сацыялістаў, якія фарміруюць афіцыяльную апазіцыю пасля таго як апошнія выбары разграмілі кіруючую рабочую партыю. Міа, які прадстаўляе адзін з раёнаў сталіцы, кажа, што замест таго, каб укладваць грошы ў новыя распрацоўкі, такія як Горад Спадчыны, сам Порт-Луіс павінен быць адрамантаваны і адноўлены.

 

Сайбер_Сіці_Маўрыкій_6

Будынак Mauritian Commercial Bank

 

Пакуль большая частка палітычных дыскусій сканцэнтравана на тым, дзе Маўрыкій будзе браць грошы на новы, амбіцыйны праэкт – урад прапануе ахапіць значную частку прагназуемых 563 млн. фунтаў стэрлінгаў выдаткаў, узяўшы крэдыт у Саудаўскай Аравіі – назіральнікі напамінаюць пра ўрокі, атрыманыя ад Сайберсіці.

“Канешне, мы натхненныя тым, што ўжо было зроблена ў іншых месцах – мы не вынаходзілі кола”, кажа Гаетан Сью, які з’яўляецца старшынёй тэхнічнага камітэта, які сертыфікуе праэкты разумных гарадоў, надзяляючы іх вялізарнымі падатковымі ільготамі і іншымі паслабленнямі.

У той час як іншыя праекты ў гэтых рамках менш амбіцыйныя, чым Горад спадчыны і Сайберсіці, і фінансуюцца з прыватных крыніц, яны ўсе з’яўляюцца дэцэнтралізаванымі анклавамі, сфакусаванымі на “жыві, працуй, гуляй” канцэпцыі, экалагічна чыстай электраэнергіі і паслугах . Па словах Сью, гэта жа, як Горад Спадчыны сканцэнтраваны вакол урада, іншыя падобныя праэкты звязаны з іншымі тэмамі, ствараючы прыдатныя для жыцця “цэнтры ведаў”. “Шчыльнасць звязана з устойлівасцю”, дадае ён.

Вяртаючы ў свой офіс у Сайберсіці, Чэці прызнае, што ў праэкце ёсць недахопы і тлумачыць, што ў яго ёсць план пад назвай “Разумнае грамадства”, які заключаецца ў тым, каб звесці разам зацікаўленыя бакі для стварэння супольных прастор, якія б дазволілі жыхарам розных будынкаў сустракацца, будаваць сацыяльныя зносіны і фарміраваць супольнасць.

Але Міа звяртае ўвагу на тое, што попыт на рынку амаль не супадае з планам па перапланіроўцы вострава. У адрозненне ад большасці краін Афрыкі, насельніцтва Маўрыкія застаецца стабільным. У гэтай маленькай краіне заключаецца прыкладна 10 000 шлюбаў у год, а значыць, што калі не адбудзецца масавага прытоку замежнікаў, попыт на новыя раёны будзе абмежаваны.

Так як прыгарады дагэтуль захрасаюць у ранішнім руху на шляху да убогай, але функцыянальнай сталіцы, у іх дастаткова часу, каб абдумаць урокі забудовы вострава. Справа знаходзіцца пустое цукравае поле, якое, калі ўсё пойдзе па плану, хутка будзе сучасным і зручным Горадам Спадчыны. Злева – Сайберсіці, які нагадвае, што не заўсёды будынкі ствараюць абшчыны і што развіцце горада не можа забяспечыць працай ўсіх.

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.