Апошняе

Гісторыя гарадоў: Санкт-Пецярбург. “Антыпод Масквы” змагаецца за ўласнае аблічча

Горад Пятра Вялікага перажыў паўстанні, аблогі і паводкі, каб стаць трэцім па велічыні горадам у Еўропе. Зараз ен жадае захаваць сваю спадчыну і адначасова стварыць умовы для жыцця, адпавядальные 21 стагоддзю

16 мая 1703, аглядаючы рэдкія балоцістыя мясціны каля вусця Балтыйскага мора, якое ён адваяваў у шведаў, цар Пётр Вялікі выразаў дзве палоскі дзірвану з Заячага вострава на Неве, паклаў іх у крыж і абвясціў: “Тут будзе горад!”. Калі ён казаў гэта, над галовамі прысутных з’явіўся арол –  вельмі спрыяльнае прадвесце.

Ці па меншай меры так проста кажа міф пра заснаванне Санкт-Пецербургу. На самой справе ў той час Пётр нават не быў там, як і наўрацці там быў арол. Будаўніцтва таго, што ў будучым павінна было стаць Петрапаўлаўскай крэпасцю на Заячым востраве, у 1703 пачала група салдат пад камандаваннем яго сябра – Аляксандра Меншыкава. Сам цар прыехаў толькі ў наступным месяцы.

Але хоць і не адпавядаючы рэчаіснасці, гэты міф цалкам і сцісла тлумачыць паходжанне Санкт-Пецярбургу. Пабудаваны на негасцінным балоце коштам тысячаў жыццяў, ён з’явіўся дзякуючы жалезнай волі Пятра, якому патрэбен быў порт на цёплым моры, а таксама форт, каб абараняцца ад шведаў. Акрамя таго, ён павінен быў стаць “акном у Еўропу”, новай сталіцай новай краіны, дзе Пётр праводзіў свае натхненыя Захадам ваенныя, бюракратычныя і культурныя рэформы.

Каб стаць трэцім па памерах горадам у Еўропе, Санкт-Пецярбург перажыў адмоўны пачатак, затым рэвалюцыю, катастрафічую блакаду падчас Другой Сусветнай вайны і 70 год камуністычнага рэжыму. Зараз ён сутыкаецца з праблемай адначасова захавання свайго мінулага і вырашэння праблем якасці жыцця, каб забяспечыць сваю будучыню.

“Гэта класічнае пытанне захавання і ў той жа час развіцця”, – кажа урбаніст Святаслаў Мурунаў. “Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбургу забальзамаваны. Ён не развіваецца і нават дэградыруе, у ім з’явіліся вірусы,такія як рэклама і высотныя будынкі, якія марнуюць выгляд”.

Стварэнне Санкт-Пецярбурга – гэта гісторыя, якую ўсхваляюць, і на якую ў той жа час скардзяцца. Кнігі па гісторыі трубяць пра тагачасныя дасягненні, а аўтары наракаюць за ненатуральные і крывавае стварэнне. Фёдар Дастаеўскі называў яго “самым абстрактным і наўмысным горадам у свеце”, а нацыяльны паэт Аляксандр Пушкін усхваляе і асуджае яго ў знакамітай паэме “Медны Коннік”, у якой апісваецца катастрафічная паводка 1824 года і бронзавая статуя Пятра, што знаходзіцца на Сенатскай плошчы.

Пачынаючы будаўніцтва Петрапаўлаўскай крэпасці, Пётр сагнаў тысячы жаўнераў, палонных і вязняў каб на месцы,дзе снег можа выпасці як у верасні, так і ў траўні, з’явіўся горад. Неабходна было тапіць ствалы дрэў у балосцістай глебе, перш чым яна магла трымаць пабудовы.

Жыццё ў трушчобах і праца з непадыходзячымі інструментамі – капалі часта рукамі, а бруд пераносілі ў пярэдняй частцы кашулі – і міжвольныя працоўныя паміралі тысячамі, з’несеныя хваробамі, або частымі паводкамі. У выніку Санкт-Пецербург стаў вядомы як “горад на касцях”.

 

Проціяддзе да Маскоўскага хаосу

Ідэі для свайго горада і рэформаў Пётр знайшоў падчас падарожжа па Заходняй Еўропе, дзе ён некаторы час працаваў на судабудоўчай верфі ў Амстэрдаме. Жадаючы каб новы горад быў аналагічным чынам пабудаваны вакол мора, ён спачатку забараніў масты, не звяртаючы нават увагу на тое, што мноства чыноўнікаў, у тым ліку яго асабісты доктар, гінулі падчас перамяшчэння па здрадніцкай Неве ў маленькіх лодках.

План горада базіраваўся на Амстэрдамскім, з роўнымі праспектамі, якія выпраменьваліся ад цэнтра – прыкладна як на Адміралцейскім востраве – і перасякаліся каналамі. Сістэма штучных каналаў Пятра на Васільеўскім востраве заглеілася, і там, у канчатковым выпадку, зрабілі дарогі, але шматлікія каналы на паўднёвым боку Нявы сталі галоўнымі артэрыямі, пасля таго як туды перанеслі цэнтр. Гэтыя каналы, акружаныя цяпер каменнымі набярэжнымі далі гораду мяну “Паўночная Венецыя”.

 

Peterburg_plan

Санкт-Пецербург, 1753: горад напачтку быў пабудаваны без мастоў. План: Alamy

 

Шукаючы проціяддзе ад хаосу Масквы і яе арганічных пабудоў, Пётр заклаў тры асноўныя правілы для свайго маладога горада: будынкі трэба будаваць побач, і яны павінны стаяць уздоўж “Чырвонай лініі” вонкавым бокам; вуліцы павінны быць прамымі, а не вогнутымі, усё трэба будаваць з камення.

Замежныя архітэктары, уключаючы немца Андрэаса Шлютэра і швейцарскага італьянца Даменіка Трэзіні адыгралі важную ролю ў распрацоўцы макета горада з яго выразна грандыёзным “Пятроўскім барока”. Менавіта гэты стыль будынка з белымі калонамі, арачнымі вокнамі і сценамі пастэльнага колеру (як правіла, яны забруджваліся ў суровым клімаце) і надае гораду вялікую частку атмасферы жывапіснага заняпаду.

“Асноўнай мэтай Пятра было зрабіць горад рэальным, таму што расійскія гарады з гэтага пункту гледжання былі проста кучай будынкаў, якая натуральным чынам павялічваецца”, – кажа архітэктар Даніяр Юсупаў. Шлютар спраэктаваў сетку горада такім чынам, каб у кожнага дома быў двор – за выключэннем таго, што напачатку там былі каровы, адрыны і іншыя пазагарадскія рэчы.

Падобна да таго, як цемныя і змрочныя зімы паўночнага горада саступаюць месца яго дзіўным Белым Начам, калі дзённае святло перарываецца толькі некалькімі гадзінамі змяркання, так жа цяжкія першыя дні змяніліся росквітам новай дзяржавы і культуры. У 1712 годзе Пётр афіцыйна перанёс сталіцу Расіі ў Санкт-Пецярбург, а таксама ўслед за сваімі палацамі рушылі і вялікія арыстакратычныя сем’і – асабліва пасля таго, як імператар забараніў строіць з камення ўсюду, акрамя Пецярбургу.

 

Peterburg_1

 

Мабыць, не адзін будынак лепш не ўяўляе сабой экстравагантны лад жыцця новай сталіцы і яе натхнёны захадам культурны бум, чым палац Шарамецьевых, найбагацейшай сям’і Расіі. Лепш ён вядомы як Фантанны дом. Пабудаваны ў 1740, з жоўта-белым барочным фасадам, унутры асабняк быў упрыгожаны еўрапейскай мэбляй і творамі мастакоў, у тым ліку Рафаэля, Ван Дэйка і Рэмбрандта.

Ён стаў цэнтрам вышэйшага грамадства, дзе ладзіліся шчодрыя абеды і балі, не кажучы пра канцэрты, спектаклі і оперы ў выкананні прыгоннай трупы Шарамецьевых (прыпісных сялян). Сям’я навучала сотні сялян у якасці мастакоў, рамеснікаў і выканаўцаў штогод, і іх трупа была найвялікшай у краіне.

Нароўні з раскошай імператарскага двара і палацаў арыстакратаў, працоўны клас выжываў ва ўмовах галечы – з-пад кантролю сітуацыя выйшла на мяжы 20 ст., калі індустрыялізацыя звярнула ўсё больш сялян у сталіцу для працы на заводах. У той час і з’явіліся вузкія, незвычайнай формы дворыкі, якімі славіцца Санкт-Пецярбург. Тлумачыцца іх з’яўленне тым,  што распрацоўшчыкі спрабавалі ўціснуць танныя кватэры за больш дарагімі, якія выглядяюць на вуліцу.

Па словах Аляксандра Карпава, эксперта гарадскога планавання і дарадцы заканадаўчай улады Санкт-Пецярбурга, “памылка гарадского планавання” хаатычнасці новых пабудынкаў была непасрэднай прычынай рэвалюцыі 1917 года, калі бальшавікі захапілі Зімовы палац і усталявалі першае ў свеце сацыялістычнае гасударства. “Горад не мог стварыць ўмовы для жыцця вялізнага натоўпу людзей, і тыя не змаглі адаптавацца ў сацыяльным і ў эканамічным плане” – кажа Карпаў. “Гэтыя людзі складалі крытычную масу, якая потомы і выбухнула”.

 

Zimny_Dvorec

 

Памылкі гарадскога планавання працягваюць бударажыць горад і сёння, хоць і з менш знамянальнымі наступствамі. У савецкі час асноўнае змянененне ландшафту горада, як і ў большай часці раёнаў СССР, было звязана з распаўсюджваннем будаўніцтва мікрараёнаў: вялізарныя, стандартызаваныя блокі аднолькавых кватэр для 10,000-20,000 чалавек былі пабудаваны вакол важных аб’ектаў інфраструктуры, прасякнутыя невялікай колькасцю дарог.

У выніку, большасць гараджан жыве ў шырокай паласе “спальных раёнаў” і вымушаныя праязджаць праз “шэрую зону” заводаў, якія амаль не выкарыстоўваюцца, каб дабрацца да сваёй работы ў цэнтры горада. Гэта прыводзіць да перагружанасці мятро і вуліц. Некалі ў Санкт-Пецярбурзе было больш за 400 міль трамвайных пуцей – найвялікшая ў свеце сетка, але многія з іх былі разбураны пасля распаду Савецкага саюза.

“Шчыльнасць гарадской сеткі трэба палепшыць, але не ў цэнтры, а ў вытворчым поясе”, – кажа Карпаў. “Мятро будуецца вельмі павольна; гэта няёмкі тэмп. Аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя лініі  правесці было б прасцей, але іх не будуюць”.

Між тым у цэнтра ёсць свае праблемы, нават не гледзячы на тое, што ўся гістарычная частка з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны Юнэска. Згодна з групай па захаванні гарадоў Lively city, ад 10 да 15 гістарычных будынкаў губляюцца штогод, разбураныя недобрасумленнымі рэканструкцыямі ці проста знесеныя, каб вызваліць места для новых пабудоў. Негледзячы на тое, што ў 2009 годзе ў Санкт-Пецярбурзе быў прыняты закон аб “Абароне аб’ектаў культурнай спадчыны”, у цэнтры ўладальнікі могуць абысці гэтую праблему і знесці будынак, даказаўшы, што ён небяспечны.

“Часам атрымліваецца захаваць будынкі, але часта, на жаль, гэта доўгая вайна”, – кажа Наталля Сівохіна, актывістка Lively city. “Мы абараняем будынкі, але яны спрабуюць знішчыць яго яшчэ раз, або нявечаць. Калі мы нечага дасягаем, уцягнуты звычайна аказваюцца нейкія бізнесмэны, уплывовыя людзі або зацікаўленыя службовыя асобы, і становіцца вельмі складана атрымаць канчатковую перамогу”.

Улады нават прызналі саўдзельнікамі ў нанясенні шкоды будынкам, знасіць якія было забаронена. У лютым акруговы суд пастанавіў, што ў мінулым годзе камітэт па захаванні горада незаконна дазволіў інвестару знесці верхні паверх і адно крыло асабняку 18 ст. на вуліцы Глінкі, каб пераўтварыць яго ў гатэль. Калісьці гэты будынак быў домам вялікага адмірала Нікалай Мардвінава і таму зараз ахоўваецца як помнік рэгіянальнага значэння.

 

Peterburg_future

 

Але бяльмом на глазу актывыстаў з’яўляецца Лахта цэнтр, новая штаб-кватэра Газпрома. Плануецца, што яна стане самым высокім будынкам у Еўропе пасля завяршэння ў 2018 годзе – у горадзе, дзе няма іншых хмарачосаў. Першапачаткова размешчаны насупраць пасады губернатара праз Няву, праэкт быў перанесены на паўночна-заходнюю ўскраіну пасля пратэстаў грамадскасці.

Многія актывісты дагэтуль успрымаюць гэта як паражэнне, бо будаўніцтва вежы Газпрома тым не менш зменіць гарызонт, які бачна з набярэжных, якія ідуць уздоўж кожнай ракі і кожнага канала. Панарамай у Санкт-Пецярбурге моцна даражылі: планіроўка горада і ў імперскія і ў савецкія часы мела шмат дзівосна длінных ліній погляду. Стоячы на шашы ў аэрапорце Пулкава, што на паўдневай ускраіне горада, можна ўбачыць шпіль сабора Петрапаўлаўскай крэпасці на адлегласці больш за 10 міль.

“Увесь горад пабудаваны такім чынам”, – кажа Карпаў. “Гэта адзін са спосабаў адлюстравання імперскай канцэпцыі. Згодна з ёй веліч павінна было відаць па гэтых кропках арыентацыі. І ў гэтага вельмі глыбокія карані. Гэта тое, што складае генетычны код горада”.

Па словах мясцовага гісторыка і аўтара Льва Лур’е, у Санкт-Пецярбургу больш за 15 000 будынкаў, якія датуюцца раней за 1914 – і іх большая частка патрабуе рэстаўрацыі. Гарадская праграма па рэмонце рухаецца вельмі павольна і кватэры ў гістарычных будынках, як правіла, каштуюць менш па прычыне іх дрэннага стану. Шыльды “У арэнду” ці “На продаж” можна часта заўважыць у вокнах нават на Неўскім праспекце,галоўнай вуліцы горада.

“Справа не ў фактары капіталізму”, – кажа Юсупаў. “Яны магл іб прадаць шмат даражэй, толькі таму, што гэта цэнтр горада – але якасць і сацыяльная інфраструктура не супадаюць”.

 

Peterburg_2

 

У апошнія гады з’явілася невялікая колькасць праэктаў, каб выкарыстоўваць шмат пустых палацаў, купецкіх дамоў і іншых забудоў у цэнтры горада. Алігарх і уладальнік футбольнага клуба “Чэлсі” Раман Абрамовіч фінансуе амбіцыйную рэканструкцыю Новай Галандыі, вострава ў цэнтры, на якім зараз знаходзяцца цагляныя ваенна-марскія аб’екты 18 ст.

Іншыя прадпрымальнікі пачалі з больш нізкабюджэтных праэктаў, пачынаючы з культурных цэнтраў у старых будынках, такіх як былы хлебзавод Смольны, дзе зараз знаходзіцца Лофт Праэкт “Этажы”: імправізаваная ў выглядзе сотаў прастора галерэі, кафэ, хіпстэрскіх магазінаў і хостэлу. Карыстаючыся танным 11-месяцовым арэндным дагаворам і выканаўшы ўсе апрацоўчыя працы самастойна, арганізатары творчай прасторы “Тайга” пераўтварылі пабудаваны ў 1730 годзе на набярэжнай Нявы асабняк у офісную і гандлёвую плошчу для крэатыўных бізнемэнаў, у тым ліку ў гітарны сэканд-хэнд і трафарэтную студыю. Каардынатар Дар’я Качавіна кажа, што шмат іншых падобных будынкаў маглі б выкарыстоўвацца такім жа чынам, калі б не нежаданне ўладальнікаў здаваць маёмасць у арэнду менш чым за рыначны кошт.

“Гістарычныя будынкі пустыя, таму што дамаўладальнікі прывыклі да пэўных стандартаў. Яны не могуць пашырыць свае гарызонты і подумацца пра тое, каб, можа быць, зрабіць больш танныя ўмовы арэнды для творчых людзей, а праз пяць год аддаць прастору сярэдняму бізнэсу”, кажа яна.

Акрамя захавання гістарычнай архітэктуры, Санкт-Пецярбург быў такім жа павольным у паляпшэнні якасці жыцця, і спрэчны план рэканструкцыі гарадскога цэнтра нядаўна быў адменены. Лур’е кажа, што замест грандыёзнага плану, гораду патрабуецца больш паркаў і грамадскага транспарту і менш агароджаў паміж яго складанай сеткай унутраных двароў, каб павялічыць пешаходны рух.

“Галоўная праблема горада – гэта адсутнасць зялёных зон. Мы найменш зялёны горад сярод вялікіх у Еўропе”.

Пазітыўны пабочны эфект пратэстаў супраць будаўніцтва вежы Газпрома ў тым, што ён каталізуе ўдзел грамадзянскай супольнасці ў палітыцы гарадского планавання. Кіруючая партыя “Адзіная Расія”, якая пераважае ў законатворчых органах у большасці іншых рэгіёнаў, мае толькі 20 з 50 месцаў у парламенце Санкт-Пецярбурга, і гэта значыць, што тут мясцовае самакіраванне больш успрымальнае да жыхароў, чым у іншых месцах.

“Мы на першым месцы ў дзейнасці грамадзянскай супольнасці, з пункту гледжання праэктаў, якія скапіраваны з іншых расійскіх гарадоў, а гэта валанцёрскія праэкты”, кажа Красімір Вранскі, заснавальнік сайта і мабільнай праграмы Beautiful Petersburg, якая дазваляе жыхарам адпраўляць скаргі на гарадскія праблемы. Пачаўшы працаваць пасля таго як Вранскі паспяхова паскардзіўся на магазін, які нелегальна прадаваў алкаголь у яго двары, група вырашыла ўжо 30 000 мясцовых праблемаў і цяпер разгалінавалася ў даследванне гарадского планавання.

Іншая група актывістаў, якія працуюць над адаптацыяй горада для сучаснага жыцця – гэта “Веласіпедызацыя”, якая накіравана на скарачэнне затораў і цеснаты ў грамадскім транспарце праз папулізацыю веласіпедаў – усё яшчэ адносна нячастае відовішча на высокіх гранітных тратуарах Санкт-Пецярбурга. Дзякуючы імкненням і рэкламным намаганням групы, горад плануе стварыць больш за 20 міль веласіпедных маршрутаў у гэтым годзе; першыя тры з 16 запланаваных”.

Для Вольгі Мнішко, каардынатара “Веласіпедызацыі”, гарадскія іннавацыі, такія як веласіпедныя дарожкі, з’яўляюцца крытычнымі ў выпадку калі насельніцтва Санкт-Пецярбурга працягне расці ва ўмовах эканамічнага спаду ў Расіі. “У Расіі пакуль лічаць, што ў краіне толькі два важных горада: Масква і Санкт-Пецярбург”, кажа яна.

“Але ў будучым, я думаю, будзе шмат іншых выдатных гарадоў, і калі Санкт-Пецярбург працягне быць проста горадам-музеем, ніхто не паедзе сюды жыць. Горад быў пабудаваны ў 18 стагоддзі, але цяпер 21-ае, і ёсць разнастайныя патрабаванні, якія да яго прад’яўляюць. Нам патрэбны новыя каштоўнасці, каб людзі заставаліся тут, а не рухаліся ў Капенгаген”.

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.