Апошняе

Фанні Ардан: “Я пакутую ад глыбокага адчаю – я бачу рэчы ў чорным колеры”

Адпачыўшы пасля рэжысавання карціны з Жэрарам Дзепардзье ў ролі Сталіна, французская зорка ставіць у Парыжы “Страсці Сондхейма”. Яна распавядае пра мастацтва прытворства, пра тое, чым бянтэжыць сваіх дзяцей, а таксама пра сілу кахання.

Сама Ардан кажа пра сябе, што вельмі добра прыкідваецца. І не толькі на сцэне ці перад камерай. Французская акторка зручна садзіцца ў фае тэатра Шатло ў Парыжы, дзе яна ставіць свой першы англамоўны мюзікл “Страсці Стывена Сондхейма”. Яна смяецца, вочы зіхацяць, рукі – на пальцах вялікія срэбныя ўпрыгожванні – бесперапынна рухаюцца, скручваючы і прыбіраючы валасы з твару.

Размова пацякла ад хараства нонкамфармізма і адштурхнення “крэцінаў” задавальненнем ад працы з Жэрарам Дэпардзье, Франка Дзіфірэллі, Франсуа Труфо – ад якога яна мае другую з трох сваіх дочак – і Раманам Паланскі.

Цяпер у яе дэпрэссія. І хоць тэма цямней, на настрой гэта не распаўсюджваецца. Ардан у свае 66 працягвае шыпець як толькі раскаркаваная бутэлька шампанскага. “Я песіміст па сваёй прыродзе”, – кажа яна, – бачу рэчы з дрэннага боку. У меня ёсць вялікі чорны вэлюм, які прасціраецца над галавой. Аднак, я ніколі не сустракалася з псіхааналітыкам. Калі б гэта здарылася, я бы плакала і наплакала б цэлае мора, і ніколі бы не спынілася”.

Заўважыўшы, што гэта выглядае троху меладраматычна, яна дадае: “Я адчуваю глыбокую чарнату і адчай, але ж я акторка. Мяне выратоўвае рух. Адчуўшы пакуту, я рухаюся і кажу сабе: “Я буду думаць пра гэта пазней”. Гэта дапамагае авалодаць момантам. Я магла б плакаць ад раніцы і да ночы, але я прыкідваюся. Усміхаюся і прыкідваюся”.

Ардан выдатна ветлівая, яна паводзіць сабе па-сяброўску і імкнецца дагадзіць, але ў той жа час выпраменьвае адчуванне непазбежнага хаосу і бедстваў. І гэта калі забыцца пра наўмыснае свавольства ва ўсіх рашэннях. Яна заслужыла рэпутацыю чалавека, які лёгка можа зрынуць у шок. Аднойчы яна пераканала інтэрвьюэра ў тым, што менавіта яна была дзіцяці ў калясцы, якая кацілася па Адэскай лесвіцы ў Браненосцы Пацёмкіне. ( “У меня нават няма пераканання, што я нарадзілася, калі быў зняты фільм….але журналіст не правяраў”).

Сёння зорка больш чым 60 фільмаў, 30 тэатральных пастановак і 20 тэледрамаў вырашыла прытрымлівацца філасофіі “carpe diem» і веры, што адзінае ў жыцці, што мае сэнс – гэта каханне. Як вынік: яна вялікая паклонніца Фоска, кволай і хворай ад страсці гераіні, якая пакутуе ад абессіўнага кахання да капітана Джорджыо. “Так, мне падабаецца Фоска. Яе сэрца было разбіта яшчэ ў юнацтве. Яна няшчасная і самотная, але разумная. Як хуткаварка, ведаеце, якія выбухаюць. Яна ведае, што памрэ, аднак не баіцца кахаць і паказваць гэта…. Людзі лічаць, я заўсёды перабольшваю, але адзіная цікавая рэч у жыцці – гэта каханне. Шчаслівыя мы, або не, каханне – вось што істотна. Астатняе: грошы, улада, слава – проста запаўняюць адтуліну, якую вызвала адсутнасць кахання”.

Ардан кажа, што чараўніцтва Труфо, Заффірэллі і Паланскі – “у іх захапленні. Чаму я навучылася ад іх – гэта алхімія, якую я ніколі да канца не разумела. Заффірэллі мог выглядаць вельмі злым, калі ты не рабіў тое, што ён жадаў, але для меня гэта значыла, што яны верылі ў тое, што робяць. Я не заўважала яго злосці, я чула яго захапленне. І заўсёды імкнуся знайсці тую ж страсць”.

Дачка афіцэра кавалерыі, Ардан вырасла ў Манака. Яе бацька быў палкоўнікам і сябраваў з Прынцам Рэнье. Яна вывучала міжнародныя адносіны ў элітным Science-Po універсітэце ў Экс-ан-Прованс і ужо ў 29 год зняла першы фільм.

На міжнароднай сцэне акторка з’явілася ў 1981, сыграўшы супрацлеглась Дзепардзье ў фільме “Суседка” Труфо. У 2002 яе можна было пабачыць як Марыю Калас у “Калас назаўсёды” Франка Дзеффірэллі. На некалькі год раней яна паўстала ў вобразе знакамітай опернай спявачкі ў “Мастер-класе Тэрэнса МакНалі” пад кіраўніцтвам Рамана Паланскі.

Сцэна са спектаклю Passion, які рэжыссуе Фанні Ардан

Сцэна са спектаклю Passion, які рэжыссуе Фанні Ардан

Акторка выступае супраць канфармізму, называя сябе “бескампраміснай”. “Мае дзеці навучыліся жыць з тым, што я адрозніваюся, але усё ж-такі гэта страшэнна іх бянтэжыць. Я не маю звычкі рана ўставаць, і калі мая старшая дачка была маленькай, я прачыналася, абвязвала рэменём сваю начную кашулю, зверху надзявала паліто, шалік і гумавыя боты – і так вяла яе ў школу. Дачка казала: “Мама, усе глядзяць на цябе…Зараз лета, а ты ў гумавых ботах!” Мне было ўсё роўна. Я думала толькі пра тое як вярнуся дадому, назад ў ложак.”

Ардан толькі скончыла здымкі малабюджэтнага фільма пра Сталіна, якого іграе Дзепардзье. “Я шукала ролю, якая бы яму падыйшла. Кагосці з вялікіх асоб. Сталін – скаданы чалавек, не цалкам дрэнны. То ж самае і Жэрар – вельмі неадназначны.” Тых, кто крытыкуе Дзепардзье за дабраахвотную “налогавую спасылку” яна называе невукамі. “Жэрар вельмі разумны і ў ім ёсць дух свабоды. Яму належыць свет.”

Інтэрвью расцягваецца ўдвая больш, чым было запланавана і Ардан павііна ісці. “Людзі, у асноўным амерыканцы, часта кажуць пра “выгаранне”, такі нечаканы калапс. Але я я не згару, я буду нечакана запальвацца” – кажа акторка і смяецца. Яна ўскоквае, і зноў – вочы зіхацяць, яна раскідвае рукі , і жыцце б’е ключом.

About Інна Пракапеня (21 Articles)
Інна Пракапеня вывучала беларускую мову і літаратуру ў Мінску і Варшаве. Цікавіцца палітыкай, сучаснай літаратурай і кулінарыяй. Мае намер працягнуць сваю кар'еру і галіне журналістыкі і новых медыя

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.