Апошняе

Непатрэбныя дыпломы

Марнаваць пяць гадоў на атрыманне вышэйшай адукацыі хутка стане бессэнсоўным, лічыць амерыканскі часопіс Forbes. Аднак якія вырыянты прыдуць ім на замену?

Паскаль-Эмануэль Гобри упэўнены, што ў цяперашні час разабрацца ў тым, якія прафесіі апынуцца запатрабаванымі праз дзесяць гадоў, а якія – не, неверагодна цяжка. Больш за тое: вялікая частка ўсіх сучасных прафесій у будучыні апынецца за бортам эканомікі. Ці зменяцца настолькі, што няма сэнсу спасцігаць азы прафесіі ў універсітэтах.

Статыстычнае ўпраўленне Міністэрства працы ЗША падрыхтавала зручную для вывучэння табліцу з пералікам магчымых запатрабаваных прафесій. І вось парадокс: большасць з пазіцый у спісе не адносіцца да прафесій, «заснаваных на ведах». Праз дзесяць гадоў значна больш запатрабаванымі стануць спецыялісты ў галіне аказання паслуг, перш за ўсё медыцынскіх. Гэта, увогуле, лагічна: насельніцтва развітых краін старэе, багацее, а таму мае патрэбу ва ўсё больш кваліфікаванай медыцынскай дапамогі. Плюс да ўсяго – вытворчасць тавараў народнага спажывання ўсё больш актыўна перадаручалі робатам і спецыялістам з краін трэцяга свету. Таму асвойваць, напрыклад, тэхналагічны працэс вытворчасці кампутараў – занятак сёння, увогуле, амаль бесперспектыўнае.

Затое вельмі запатрабаванымі павінны стаць «інжынеры па медыцынскім абсталяванні» і «вучоныя-даследчыкі ў галіне медыцыны, акрамя эпідэміялогіі». Але, што яшчэ цікавей, у спісе перспектыўных прафесій апынуліся «спецыялісты па аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі дома» і «працоўныя па вырабе і ўстаноўцы жалезабетоннай арматуры».

Агульны ж трэнд такі: у будучыні стануць папулярнымі «некваліфікаваныя» прафесіі – тыя спецыяльнасці, дзеля атрымання якіх не трэба сканчаць універсітэт. Акрамя таго, будзе попыт на прафесіі, назвы якіх сёння гучаць настолькі дзіўна, што ім яшчэ не навучаюць ў вышэйшых навучальных установах.

Вось, напрыклад, праз дзесяць гадоў на 41%, па прагнозе, вырасце патрэба ў цеслярах. На той жа 41% стане больш сакратароў-адміністратараў медыцынскіх устаноў. Каб атрымаць гэтыя спецыяльнасці, спецыяльную адукацыю, не трэба: значна важней быць дасведчаным, дысцыплінаваным і гатовым да зменаў. А разумнікі-тэарэтыкі, якія атрымліваюць састарэлыя веды ад сталых выкладчыкаў, у будучыні могуць проста не знайсці сабе працу.

З іншага боку – паводле ўсіх наяўных прагнозах, прафесіі будучыні апынуцца высокааплатнымі. Для таго каб зарабляць шмат грошай, трэба быць добрым спецыялістам у нейкай вузкай вобласці, а ня проста добра ведаць мову праграмавання Фартран ці спадзявацца на тое, што будзе запатрабавана праца аператара па ўводу дадзеных.

Праграміст для таго, каб захаваць за сабой прафесію, павінен будзе бесперапынна вучыцца новым тэхналогіям, а эканаміст – апрабаваць на справе новыя эканамічныя мадэлі. А вось, напрыклад, юрыстаў, якіх развялося ў апошні час занадта шмат, праз дзясятак-іншы гадоў цалкам змогуць замяніць кампутарныя праграмы.

Хто ж сапраўды будзе неабходны эканоміцы, так гэта спецыялісты па ўкладцы цэглы і тратуарнай пліткі. Сёння здаецца, што гэтыя прафесіі – зусум не «вянец кар’еры», але пройдзе некалькі гадоў, і прафесіяналы ў галіне адраджэння замкаў і дамоў з выкарыстаннем інструментаў XIII стагоддзя пачнуць выдатна зарабляць. Ды і што граху таіць: стаць добрым муляром часам нашмат складаней, чым адукаваным юрыстам.

Эксперт Forbes падкрэслівае, што для большасці існуючых нават сёння прафесій дыплом не патрэбен: усе неабходныя для выканання службовых абавязкаў навыкі прасцей і зручней набываць на практыцы, чым у сценах універсітэтаў. Працадаўцы часта пытаюцца ў прэтэндэнтаў на пасаду іх дыплом толькі як дакумент, які дэманструе, што ў суіскальніка ёсць мазгі і жаданне вучыцца. Толькі і ўсяго. Прафесія, радок з указаннем спецыяльнасці ў пасведчанні аб вышэйшай адукацыі, нават у Амерыцы вельмі часта – не больш чым ўмоўнасць.

Добры прыклад – «спецыяліст па дыягнастычнай ультрагукавой эхаграфіі». Гэта прафесія, якая патрабуе самага высокага ўзроўню кваліфікацыі, але яе проста немагчыма атрымаць у універсітэце або каледжы. Асвоіць яе можна толькі пасля таго, як некалькі месяцаў выдаткуеш на праходжанне вытворчай практыкі непасрэдна ў вытворцы медыцынскага абсталявання.

Каледж дае перавагі на рынку працы. Але звязана гэта не з тым, што атрыманая адукацыя эфектыўна, а з тым, што дыплом для працадаўцы – гэта проста «абарона ад дурня». Калі ж зірнуць на сітуацыю без прадузятасцяў, то апынецца, што атрыманне дыплома звязана з празмернымі і неапраўданымі выдаткамі грошай і намаганняў. На сёння грамадскі інстытут класічнай адукацыі працуе толькі таму, што да яго прызвычаіліся. Але калі праз дзесяць гадоў падрасце новае пакаленне прадпрымальнікаў і спецыялістаў, дыплом перастане быць модным і патрэбным атрыбутам для паспяховага жыцця, лічаць адмыслоўцы.

Крыніца: Forbes

About Інна Пракапеня (21 Articles)
Інна Пракапеня вывучала беларускую мову і літаратуру ў Мінску і Варшаве. Цікавіцца палітыкай, сучаснай літаратурай і кулінарыяй. Мае намер працягнуць сваю кар'еру і галіне журналістыкі і новых медыя

Спадабалася? Пакінь каментар

Твой імейл не будзе апублікаваны


*


This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.